RFE/RL |
Чацьвер, 25 Траўня 2000
Генэральны пракурор Беларусі Алег Бажэлка лічыць прысуд,
які быў вынесены экс-прэм’еру Міхалу Чыгіру, занадта мяккім.
Сёньня ў судзе Ленінскага раёну Берасьця распачаўся разгляд пазову кіраўніка абласной арганізацыі Аб’яднанае Грамадзянскае партыі Генадзя Самойленкі да ўправы казначэйства Берасьцейскае вобласьці аб кампэнсацыі стратаў, што былі нанесеныя незаконным накладаньнем адміністрацыйнага арышту. Пацярпелы ацэньвае маральную шкоду ў 500 тысячаў дэнамінаваных рублёў… Працяг… Супрацоўнікі амбасады Ізраіля, якія амаль тыдзень таму пасьпешна пакінулі Беларусь і сваім ад’ездам узмацнілі чуткі пра падвышэньне радыяцыйнага фону, пачалі вяртацца ў Менск. Першымі, учора ўвечары, прыляцелі першы сакратар амбасады Арон Шэхтэр і другі сакратар Рына Джэрасі… Працяг… Намесьнік старшыні Нацыянальнага банку Мікалай Лузгін абверг паведамленьні некаторых СМІ пра тое, што Расея выдаткавала Беларусі 200-мільённы крэдыт на стабілізацыю нацыянальнае валюты… Працяг… Расейскі друк шырока камэнтуе вынікі саміту мытнага саюзу, які адбыўся ў Менску. З аглядам публікацыяў у расейскім друку – Юры Дракахруст… Працяг… Апошнім часам на памежных пераходах беларуска-украінскаe мяжы чэргаў няма. Вялікія памежныя зборы, жорсткі кантроль, цяперашнія беларускія кошты на прадукты робяць чаўночны гандаль не прыбытковым… Працяг… Як ужо паведамлялася, Аляксандар Лукашэнка прызначыў намесьнікам міністра абароны Ўладзімера Ўсхопчыка. Літва заявіла Беларусі афіцыйны пратэст з гэтай нагоды і хоча прыцягнуць Ўсхопчыка да суду за ягоную ролю ў падзеях 91-га году… Працяг… Кіраўніцтва Беларускага тэлецэнтру зьвярнулася да ўрадавых структураў са скаргаю на тое, што цэнтар апынуўся ў крызысным фінансавым стане… Працяг… У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце выбіралі рэктара. На безальтэрнатыўнай аснове перамог Аляксандар Казулін, які ўзначальваў БДУ і дагэтуль… Працяг…
(эфір 24 траўня)
Ужо другі раз на гэтым тыдні Масква выступіла з пагрозамі бамабаваньня тэрыторыі Афганістану з нагоды падтрымкі, якую, нібыта, аказвае рух Талібан чачэнскім незалежнікам. Калі ў панядзелак гэтыя пагрозы прагучалі ў выступе прэсавага сакратара Крамля, дык у сераду такую магчымасьць пацьвердзіў міністар замежных справаў Расеі. Міжнародны друк працгявае актыўна абмяркоўваць тэму апошніх расейкіх пагрозаў… Працяг…
(эфір 24 траўня)
(эфір 21 траўня)
(эфір 20 траўня)
Галасы Стагодзьдзя: МАРК КАЗЛОЎСКІ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |