RFE/RL |
Чацьвер, 11 Траўня 2000
У Вышэйшым гаспадарчым судзе разглядалася справа тыднёвіка “Наша Ніва”, які аспрэчвае папярэджаньне, што было вынесенае Дзяржаўным камітэтам у справах друку… Працяг… У гарадзкім судзе Менску працягваўся разгляд крымінальнае справы лідэра сацыял-дэмакратаў Міколы Статкевіча й дэпутата Вярхоўнага Савету Валерыя Шчукіна. Яны абвінавачваюцца ў арганізацыі ды ўдзеле ў групавых дзеяньнях, якія прывялі да масавых беспарадкаў 17 кастрычніка… Працяг… У Ленінскім судзе Менску судзьдзя Церашкова спыніла справу заступніка старшыні Беларускага Народнага Фронту Юрыя Хадыкі… Працяг… Група экспэртаў пры гэтак званым “грамадзка-палітычным дыялёгу”распрацоўвае шэраг зьменаў у закон аб правядзеньні мітынгаў, шэсьцяў і пікетаваньняў. Улады не выключаюць, што прэзыдэнцкі “парлямэнт” прыслухаецца да гэтых прапановаў… Працяг… Беларуская апазацыя, аб’яднаная ў Кансультацыйную раду апазыцыйных палітычных партыяў, сёньня вырашыла, што прадстаўляць ейныя інтарэсы на трохбаковай сустрэчы з прадстаўнікамі прэзыдэнцкай адміністрацыі і Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ будзе прафэсар Міхал Пастухоў… Працяг… Калегія Менскага гарадзкога суду адмовіла ў задаволеньні касацыйнае скаргі гэбрайскім грамадзкім арганізацыям і асобным грамадзянам на рашэньне Савецкага раённага суду ад 16 красавіка, які прызнаў антысэміцкую кніжку “Вайна па законах нізасьці” “зьвесткамі навуковага характару”… Працяг… Учора начальнік сьледчага камітэту пры Міністэрстве ўнутраных справаў Леанід Глухоўскі паведаміў, што ў сьледзтва ёсьць сур’ёзныя спадзевы на тое, што ў хуткім часе ў справе зьніклых Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага зьявяцца новыя зьвесткі… Працяг… Менск наведаў былы прэзыдэнт Летувы Альгірдас Бразаўскас. Ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і атрымаў дыплём ганаровага доктара Эўрапейскага гуманiтарнага ўнiвэрсытэту… Працяг… У цэнтры чарговага беларуска-расейскага скандалу апынулася вядомая сталічная газэта рэклямных аб’яваў “Из рук в руки”. У Вярхоўным судзе краіны сёньня распачаўся разгляд справы, зьвязанай з барацьбою за права выкарыстаньня ейнага таварнага знаку… Працяг… Адной з найбольш пацярпелых ад травеньскіх замаразкаў зьяўляецца сельская гападарка Гарадзеншчыны. Тэмпэратура паветра зьніжалася да 7 градусаў. Лічбы плошчы зьнішчаных і пашкоджаных пасеваў увесь час павялічваюцца… Працяг… Амаль шэсьць гадоў правучыліся па-беларуску вучні аднаго з клясаў сярэдняй школы №1 гораду Белазёрску. Далёка ня ўсім настаўнікам гэта спадабалася, але кляс усё ж лічыўся беларускамоўным. І вось зараз робіцца чарговая спроба пачаць навучаньне ў гэтым клясе па-расейску… Працяг…
(эфір 10 траўня)
Адказныя супрацоўнікі Інстытуту сацыяльна-палітычных дасьледваньняў пры адміністрацыі Лукашэнкі ня ведаюць, калі ўлады абвясьцілі дзень рэфэрэндуму 14 траўня Днём дзяржаўных гербу й сьцягу. Прыпрэзыдэнцкія навукоўцы прызналіся ў гэтым на прэсавай канфэрэнцыі, якую яны праводзілі сёньня якраз з нагоды набліжэньня гэтага дня… Працяг… Сёньня ў Маскве група аўтаматчыкаў са значкамі супрацоўнікаў падаткавае паліцыі заблякавала офісы холдынгу “Мэдыя-Мост”. Супрацоўнікі былі сагнаныя ў памяшканьні сталоўкі і ўтрымліваліся там некалькі гадзінаў. Як паведаміла прэсавы сакратар расейскай Фэдэральнай службы падаткавае паліцыі, супрацоўнікі гэтае службы ўсяго толькі забясьпечвалі так званае “фізычнае прыкрыцьцё” дзеяньняў пракуратуры і ФСБ… Працяг…
(эфір 11 траўня)
(эфір 7 траўня)
Галасы Стагодзьдзя: САФІЯ САЛАМЯНСКАЯ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |