RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Панядзелак, 1 Траўня 2000
 


Упершыню за многія гады сёлетняе сьвята Першамаю ў Менску праходзіла без дэманстрацыяў і мітынгаў на галоўных пляцах. Замест іх сёньня ў некаторых сталічных парках адпачынку Фэдэрацыя прафэсійных саюзаў зарганізавала сьвяточныя маёўкі…  Працяг…

Спроба прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў і арганізацыяў у Магілеве ўзяць актыўны ўдзел у сьвяткаваньні дня працы скончылася затрыманьнямі…  Працяг…

Сёньня ў Бабруйску прайшла дэманстрацыя працоўных. Гэта звычайная зьява для гэтага гораду, дзе, у адрозьненьне ад больш сьціплых мерапрыемстваў у абласным цэнтры, уладамі традыцыйна шырока сьвяткуюцца ўсе савецкія даты. Гэтак адбываецца не ў апошняю чаргу дзякуючы камуністычным перакананьням мэра Бабруйску…  Працяг…

Першатравеньскія маёўкі ладзіліся прадстаўнікамі апазыцыйных партыяў і рухаў, а таксама – вольных прафэсійных саюзаў і ў асобных рэгіёнах Менскае вобласьці…  Працяг…

У працягу мінулага тыдня захоўваласся малапрыкметнае, але ўстойлівае напружаньне ў адносінах паміж парафіянамі берасьцейскае каталіцкае парафіі Ўзьнясеньня Крыжа і мясцовымі ўладамі. Вернікі па-ранейшым спрабуюць не дапусьціць дэпартацыі свайго ксяндза Зьбігнева Кароляка…  Працяг…

Сёлета ў красавіку прэзыдэнцкі рэйтынг Лукашэнкі быў самым нізкім за апошнія два з паловай гады. Сярод беларусаў значна ўзрасла папулярнасьць новага расейскага лідэра Пуціна і, адпаведна, стала больш прыхільнікаў беларуска-расейскага аб’яднаньня. Больш за палову апытаных ўжо зараз выказваюць намер браць ўдзел ў парлямэнцкіх выбарах, заплянаваных на восень. Акцыі беларускае “Гарачае вясны – 2000” выклікалі ў апытаных больш прыхільнае стаўленне, чым леташні “Марш Свабоды- 1”…  Працяг…

Багатая скарбонка беларускае народнае творчасьці папоўнілася яшчэ адным рарытэтам – зборнікам сучасных твораў, якія прысьвечаныя першаму прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь…  Працяг…

Вядомы беларускі пісьменьнік, вэтэран Другое ўсясьветнай вайны Артур Вольскі лічыць, што будучым сьвяткаваньнем Дня Перамогі беларускія ўлады зьбіраюцца запалохаць народ прыдуманай пагрозаю з Захаду й прыстрашыць дэманстрацыяй сілы апазыцыю…  Працяг…

Беларуская тэлевізія паведаміла, што знойдзеныя новыя патэнцыйныя інвэстары для стварэньня другога нацыянальнага тэлеканалу, зь якімі правёў перамовы асабіста Лукашэнка. Гэтымі інвэстарамі могуць стаць расейскія кампаніі “Итера” й “Славнефть”, а таксама расейская рэгіянальная тэлесетка “Прометей АСТ”…  Працяг…

Вёска Галавіч Поле – цэнтар сельсавету ў саўгасе “Шчучынскі”. Саўгасы традыцыйна бяднейшыя за калгасы. Гэты – не выключэньне. Наш карэспандэнт Сяргей Астраўцоў наведаў гаспадарку, пагутарыў зь людзьмі…  Працяг…

(эфір 29 Красавіка)
Эканамічны агляд мінулага тыдня прафэсара Ўладзімера Кулажанкі…  Працяг…

На наступным тыдні Кангрэс ЗША правядзе галасаваньне ў пытаньні сталага гандлю з Кітаем. Напярэдадні гэтай падзеі Пэкін выпусьціў з турмы Чэна Лантаа – дэмакратычнага актывіста, арыштаванага пасьля вядомых падзеяў на пляцы Цянь-ань-мынь і асуджанага паводле афіцыйнай фармулёўкі за ўдзел у “анты-рэвалюцыйнай дзейнасьці”…  Працяг…


***

(эфір 27 красавіка)
Неабжытая Спадчына: Хрысьціянскае і дэманічнае ў беларускай літаратуры XIX-XX стст…  Працяг…

(эфір 27 красавіка)
Паштовая Скрынка 111:  Рэшткі савецкага сьвяточнага календару, уласныя формы пратэсту ды іншае…  Працяг…

(эфір 24 красавіка)
Ад панядзелка да панядзелка:  “Дзіцячая” прэса ў Беларусі…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  ЛЮДМІЛА ГРАЗНОВА…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org