RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Чацьвер, 30 Сакавіка 2000
 


Амбасадар ЗША у Беларусі Дэніэл Спэкгард заявіў “Радыё Свабода”, што лічыць дзеяньні беларускіх ўладаў 25 красавіка дэманстрацыяй непавагі да забавязаньняў, якія ўзяла на сябе Беларусь…  Працяг…

Падаем падрабязнасьці сёньняшніх судовых працэсаў над затрыманымі пад час сьвяткаваньня Дня Волі 25 сакавіка ў Менску…  Працяг…

Два дні, 29 і 30 сакавіка, у судзе Ленінскага раёну Горадні адбываўся разгляд адміністрацыйнай справы Адольфа Зацэпіна – аднаго з арганізатараў мітынгу, што прайшоў 25 сакавіка. Адольф Зацэпін аштрафаваны на 152 тысячы рублёў…  Працяг…

Сёньня Сусьветная Асацыяцыя Прэсы і Сусьветны Рэдактарскі Форум (WAN end WEF), якія базуюцца ў Парыжы, выказалі пратэст з нагоды арышту 35 журналістаў у Беларусі пад час сьвяткаваньня 25 сакавіка. Падаем тэкст пратэсту…  Працяг…

У нас на сувязі ў Парыжы Лары Кільман, дырэктар Сусьветнай Асацыяцыі Прэсы і Сусьветнага Рэдактарскага Форуму (WAN end WEF) па сувязях з грамадзкасьцю…  Працяг…

ШАНОЎНЫЯ ЧЫТАЧЫ!
Зьвярніце ўвагу на новы расклад хваляў нашых радыёперадачаў, які дзейнічае ад 26 сакавіка 2000 году. Ён зьмешчаны ў разьдзеле "Час і Хвалі".

Службовая праверка па фактах масавага затрыманьня журналістаў у Менску 25 сакавіка, распачатая службай уласнай бясьпекі Міністэрства ўнутраных справаў, праўдападобна, будзе скончаная на наступным тыдні. Чыноўнікі МУС прызнаюць, што ў захопе ды інтэрнаваньні прадстаўнікоў беларускіх і замежных мас-мэдыяў пад час сьвяткаваньня Дня Волі вінаватыя супрацоўнікі іх ведамства…  Працяг…

Стала вядома, што дэлегацыя “тройкі” АБСЭ, нягледзячы на падзеі 25 сакавіка, усё ж у пачатку красавіка наведае Беларусь. Візыт будзе нядоўгім – працягнецца ўсяго паўтары дні…  Працяг…

“Камароўскі рынак” быў сёньня ў цэнтры ўвагі новага сталічнага начальніка Міхала Паўлава. Ён займаўся тут урэгуляваньнем канфлікту з прадпрымальнікамі, які выклікаў у горадзе шырокі грамадзкі розгалас…  Працяг…

(эфір 29 сакавіка)
Сёньня ў Віцебску судзілі яшчэ аднаго пасьлядоўніка Аляксея Шыдлоўскага. 17-гадовы Юрась Землякоў абвінавачваецца за дробнае хуліганства. Яму прыпісваюцца некаторыя лёзунгі, што зьявіліся на сьценах Віцебску…  Працяг…

Так званы дыялёг грамадзка-палітычных сілаў, які пачаўся ўчора, пакуль не выклікае асаблівай цікавасьці ў шараговых грамадзянаў Беларусі. Нават тыя, хто ведае пра яго, скептычна ставяцца да магчымых вынікаў. Такія высновы можна зрабіць з апытаньня на вуліцах Менску, якое правёў наш карэспандэнт Ягор Маёрчык…  Працяг…

Злучаныя Штаты Амэрыкі вырашылі падтрымаць Украіну, нягледзячы на адсутнасьць рэформаў у гэтай краіне. Кіеў па-ранейшым будзе атрымліваць дапамогу, паколькі гэта адпавядае стартэгічным інтарэсам ЗША. Чаму? Адказу на гэтае пытаньне прысьвечаны артыкул у сёньняшнім нумары брытанскай газэты “Financional Times”…  Працяг…

Эўрапейскі Зьвяз рыхтуецца паскорыць лібэралізацыю ў гандлі з балканскімі краінамі, каб дапамагчы ў адбдове эканомікі рэгіёну і спрыяць яго інтэграцыі ў Зьвяз. Так у сераду заявіў Эўрапейскі камісар у міжнародных справах Крыс Патэн. Артыкул на гэтую тэму зьмешчаны сёньня у газэце “Financial Times”…  Працяг…


***

(эфір 26 сакавіка)
Праскі Акцэнт:  Палітычныя наступствы жорсткага разгону дэманстрацыі 25 сакавіка…  Працяг…

(эфір 23 сакавіка)
Неабжытая Спадчына:  Беларускі пальтаргайст…  Працяг…

НОВАЯ ПРАГРАМА
(эфір 22 сакавіка)
Карлаў Мост:  Чэхія і чэхі зблізку. Чэская нацыя і піва…  Працяг…

(эфір 20 сакавіка)
Ад панядзелка да панядзелка:  Крымінальная тэматыка ў беларускай прэсе…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  ЛЯВОН ЦІМЯХІН…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org