RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Серада, 29 Сакавіка 2000
 


Сёньня ў Менску прайшло першае паседжаньне так званага грамадзка-палітычнага дыялёгу, ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам. У залі былі прадстаўнікі каля 90 грамадзкіх арганізацыяў, аднак апазыцыйныя партыі, за выключэньнем ПКБ, праігнанаравалі гэтую падзею. Ніякіх рашэньняў прынята не было…  Працяг…

У Савецкім судзе Менску працягваліся суды над затрыманымі 25 сакавіка. Сьпіс гэтых людзей папоўніўся за кошт тых, каго затрымалі ў мінулы аўторак. Гэта лідэр сацыял-дэмакратаў Мікола Статкевіч і намесьнік старшыні Фронту Вячаслаў Сіўчык…  Працяг…

Правядзеньне дэмакратычных выбараў у Беларусі гэтай восеньню пасьля падзеяў 25 сакавіка робіцца абсалютна немагчымым. Да такое высновы адзінагалосна прыйшлі ўдзельнікі паседжаньня Кансультацыйнае рады апазыцыйных палітычных партыяў, якое адбылося сёньня ў Менску…  Працяг…

Сёньня ў міністэрстве замежных справаў Чэхіі з захаваньнем дыпляматычнага пратаколу была прынятая старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, а таксама Васіль Быкаў, які знаходзіцца у Празе на запрашэньне Радыё Свабода…  Працяг…

Учора ў Празе на Дзіцячым востраве было пасаджанае Дрэва дэмакратыі для Беларусі. У цырымоніі ўзялі ўдзел прэзыдэнт Рады БНР Івонка Сурвілла, народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў, чэскі сэнатар Ян Румл…  Працяг…

Пасьля цырымоніі пасадкі Дрэва дэмакратыі Івонка Сурвілла і Васіль Быкаў сустракаліся са студэнтамі Карлавага ўнівэрсытэту і з чэскімі палітыкамі. Ля мікрафону – Сяргей Навумчык…  Працяг…

Дакумэнты аб наданьні падаткавых палёгкаў беларускаму фонду імя Махмуда Эсамбаева і вядомай фірме “Торгэкспо” з аўтографамі Аляксандра Лукашэнкі ды Івана Ціцянкова далучаныя сёньня да матэрыялаў справы Міхала Чыгіра. Экс-прэм’ер лічыць, што гэтыя дакумэнты дапамогуць яму абвергнуць абвінавачваньні пракуратуры…  Працяг…

У мястэчку Старыя Дарогі Менскае вобласьці вырашаўся лёс сумеснага беларуска-брытанскага прадпрыемства “Белбрыт”. Улады вырашылі зьнішчыць фірму, каб завалодаць ейнай маёмасьцю…  Працяг…

Паводле адмысловага рашэньня гарадзкога выканаўчага камітэту ў Пінску школьныя вакацыі працягнутыя да 10 красавіка. Гэта адзіны горад у Беларусі, дзе працягнутыя вакацыі. Асноўная прычына – не хапае сродкаў на адукацыю ў гарадзкім бюджэце…  Працяг…

Намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Валянцін Вялічка паведаміў, што гандлёвы абарот паміж Беларусьсю й Расеяй за першыя два месяцы 2000 году павялічыўся на 40 адсоткаў…  Працяг…

Пра тое, у якім стане апынулася сёньня бальшыня беларускіх калгасаў, сьведчыць сытуацыя, што склалася ў калгасе “Лань” Нясьвіскага раёну. Гэты калгас можа разваліцца толькі з-за таго, што ягоны вэтэрынар трапіў у аўтамабільную аварыю…  Працяг…

На вяршыне – міліцыянт. Ён – на правільным шляху. Гэта назовы сёньняшніх артыкулаў у газэце “International Herald Tribune”, у якіх аналізуецца выбар расейцаў на прэзыдэнцкіх выбарах, прагназуецца будучыня Расеі, якой кіруе Ўладзімер Пуцін. Аўтар артыкула – кіраўнік аддзяленьня славянскіх моваў Стэнфардзкага ўнівэрсытэту Грэгары Фрайдын.…  Працяг…

Уладзімер Пуцін пацьвердзіў цяперашні стан рэчаў у Чачні – так адрэагавалі замежныя выданьні на рашэньне захаваць за маршалам Сяргеевым пасаду міністра абароны Расеі…  Працяг…


***

(эфір 26 сакавіка)
Праскі Акцэнт:  Палітычныя наступствы жорсткага разгону дэманстрацыі 25 сакавіка…  Працяг…

(эфір 23 сакавіка)
Неабжытая Спадчына:  Беларускі пальтаргайст…  Працяг…

НОВАЯ ПРАГРАМА
(эфір 22 сакавіка)
Карлаў Мост:  Чэхія і чэхі зблізку. Чэская нацыя і піва…  Працяг…

(эфір 20 сакавіка)
Ад панядзелка да панядзелка:  Крымінальная тэматыка ў беларускай прэсе…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  МІХАСЬ БЕЛЯМУК…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org