RFE/RL |
Серада, 29 Сакавіка 2000 |
Сёньня |
Сёньня ў міністэрстве замежных справаў Чэхіі з захаваньнем дыпляматычнага пратаколу была прынятая старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, а таксама Васіль Быкаў, які знаходзіцца у Празе на запрашэньне Радыё Свабода. Старшыню рады БНР прыняў намесьнік міністра замежных справаў Марцін Палоўш. Супрацоўнікі міністэрства паінфармавалі, што сустрэча адбылася нягледзячы на афіцыйны пратэст беларускай амбасады ў Празе, якая выслала ноту пратэсту з нагоды афіцыйных сутрэчаў кіраўніка Рады БНР з чэскім кіраўніцтвам. Чэскае МЗС у адказ патлумачыла, што сустрэчы зь беларускімі дзеячамі абумоўленыя заклапочанасьцю Чэскай Рэспублікі сытуацыяў з правамі чалавека ў Беларусі. Сёньня ж Івонка Сурвілла і Васіль Быкаў наведалі адміністрацыю прэзыдэнта Вацлава Гавэла, дзе адбыўся абмен думкамі ў справе сытуацыі ў Беларусі, а таксама пэрспэктываў інтэграцыі з Расеяй. Абмяркоўваліся магчымасьці дапамогі у справе навучаньня беларускіх студэнтаў у Чэхіі. Візыт Івонкі Сурвіллы і Васіля Быкава працягваецца. Алена Ціхановіч
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |