RFE/RL |
Аўторак, 21 Сакавіка 2000
Стала вядома, што дэлегацыя “тройкі” АБСЭ наведае Беларусь у першай дэкадзе красавіка. Хутчэй за ўсё, візыт працягнецца з 6 па 8 красавіка. Кансультацыйна-назіральная група АБСЭ ў Менску цяпер занятая падрыхтоўкаю гэтага візыту… Працяг… Прадпрымальнікі “Камароўскага рынку” вырашылі сёньня прадоўжыць змаганьне за свае правы. У выпадку, калі гарадзкія ўлады ня выканаюць іхных патрабаваньняў, 25 сакавіка яны маюць намер паўтарыць акцыю пратэсту… Працяг… У славутым калгасе “Расьвет” на Магілеўшчыне чарговы скандал. За крадзеж бульбы затрыманы некалькі калгаснікаў, у тым ліку спэцыялісты сярэдняга зьвяна. Паводле зьвестак, пад падазрэньне міліцыі патрапіў таксама намесьнік новага старшыні калгасу Пётар Лукашэнка… Працяг… Парафіяне берасьцейскага касьцёлу Ўзьнясеньня Крыжа выказваюць свой пратэст супраць захадаў мясцовых уладаў, накіраваных на тое, каб пазбавіць парафію яе пробашча Зьбігнева Кароліка. У выпадку, калі ўлады ня зьменяць сваё стаўленьне да сьвятара, вернікі абяцаюць распачаць акцыю непадпарадкаваньня… Працяг… Учора Міжнародная Ліга правоў чалавека зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі са зваротам у справе дэпутата Андрэя Клімава… Працяг… На запрашэньне грамадзкай арганізацыі “Unga Ornars Riksforbund” на дзесяцідзённы адпачынак у Швэцыю накіравалася група дзяцей беларускіх палітзьняволеных. Разам са швэдзкімі калегамі гэтую паездку зарганізавала грамадзянская ініцыятыва “Хартыя-97”… Працяг… Заўтра ў шапіках “Саюздруку” і ў незалежных распаўсюднікаў павінен зьявіцца першы нумар часопісу “Кур’ер”. Рэдактар новага выданьня Ігар Гермянчук лічыць, што “Кур’ер” арыентуецца найперш на прафэсійна актыўных людзей, гэтак званую сярэднюю клясу. Гермянчук сьцьвярджае, што ніша для падобнага выданьня ў Беларусі дагэтуль пуставала… Працяг… Сытуацыя з запазычанасьцю ў заробках у бюджэтнай сфэры пагаршаецца. Урад пад кіраўніцтвам Уладзімера Ярмошына паабяцаў, што разьлічыцца зь бюджэтнікамі да 1 красавіка, аднак зрабіць гэта без дадатковай грашовай эмісіі наўрад ці магчыма, бо сума запазычанасьці надта вялікая… Працяг… Улада Беларусі ў асобе віцэ-прэм’ера Ўладзімера Замяталіна рыхтуе новы ідэялягічны наступ на школьныя падручнікі. Пра гэта сьведчаць дакумэнты, якія патрапілі да нашае карэспандэнткі Валянціны Аксак… Працяг…
(эфір 20 сакавіка)
За некалькі дзён да прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі сярод аглядальнікаў дамінуе перакананьне, што “выбары адбудуцца, але ня будзе ніякага выбару”. Перадвыбарчая кампанія надзвычай млявая, нібыта ўсе 11 супернікаў Уладзімера Пуціна ўжо зьмірыліся зь ягонай перамогай…Агляд заходняй рэакцыі… Працяг… У сёньняшнім выпуску газэта “New York Times” зьмясьціла вельмі крытычны на адрас Расеі артыкул Уільяма Сафіра пад красамоўным загалоўкам: “Расея можа галасаваць, але ейныя лідэры падарвалі дэмакратыю”… Працяг…
(эфір 19 сакавіка)
(эфір 18 сакавіка)
(эфір 16 сакавіка)
(эфір 16 сакавіка)
Галасы Стагодзьдзя: ВАЛЯНЦІНА ШЫНКО… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |