RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Панядзелак, 20 Сакавіка 2000
 


(эфір 18 сакавіка)
Сёньня беларусы ЗША сабраліся перад сядзібай Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у Ню-Ёрку, каб прадэманстраваць сваю салідарнасьць з удзельнікамі нядаўняга Маршу Свабоды ды іншымі акцыямі беларускай апазыцыі. Удзельнікі дэманстрацыі, у прыватнасьці, дамагаліся спыненьненя інтэграцыі з Расеяй і адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі…  Працяг…

Як толькі скончылася дэманстрацыя, якую ладзілі беларускія арганізацыі ля будынку Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў 18 сакавіка, адразу ж зладзілася калёна пад бел-чырвона-белымі сьцягамі і рушыла да прадстаўніцтва Беларусі ў Ню-Ёрку…  Працяг…

(эфір 18 сакавіка)
Актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскае партыі БНФ зарганізавалі сёньня сэрыю пікетаў у абарону незалежнасьці Беларусі. Акцыі прайшлі ў Менску, Пінску, Берасьці,Баранавічах, Ляхавічах, Ганцавічах і Віцебску…  Працяг…

Лідэры беларускай апазыцыі заяўляюць, што шэсьце ў Менску з нагоды 82-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР адбудзецца нягледзячы на тое, што ўлады не далі на гэта дазволу. Разам з тым апазыцыя нагадвае, што ва ўладаў яшчэ ёсьць час прадэманстраваць добрую волю й дазволіць правесьці дэманстрацыю 25 сакавіка…  Працяг…

Экспэрты Інстытуту крыміналістыкі пацьвердзілі словы Міхала Чыгіра пра тое, што подпіс у статутных дакумэнтах фірмы “Каруна”, якая мела дачыненьне да справы пра зьнікненьне мільёну даляраў з рахунку “Белаграпрамбанку”, належыць не яму. Міхал Чыгір не выключае, што замест яго дакумэнты падпісалі нядобрасумленныя бізнэсмэны…  Працяг…

Суд Фрунзэнскага раёну Менску меўся сёньня разглядаць справу пра канфіскацыю хатняе маёмасьці былога старшыні Ашчаднага банку Ўладзімера Хілько. Ягоная сям’я спрабуе аспрэчыць гэты намер уладаў…  Працяг…

Ініцыятыўная група ў правядзеньні ініцыяванага Лукашэнкам грамадзкага дыялёгу, якая складаецца з прадстаўнікоў шэрагу грамадзкіх арганізацыяў, ухваліла рэглямэнт і фармат гэтай акцыі. Пасьля зацьвярджэньня ў адміністрацыі “прэзыдэнта” гэты фармат можа стаць падставаю дзеля першай агульнай сустрэчы ў рамках “дыялёгу”, што заплянаваная на трэцюю дэкаду сакавіка…  Працяг…

Рэспубліканская Беларуская Ліга правоў чалавека, якую ўзначальваў Яўген Новікаў, абвясьціла пра тое, што паводле рашэньня кангрэсу гэтае грамадзкай арганізацыі Новікаў болей не зьяўляецца старшынём і пазбаўлены сяброўства ў Лізе…  Працяг…

(эфір 18 сакавіка)
Сьпікер расейскае Дзяржаўнае думы Генадзь Селязьнёў, які неаднаразова ва ўсім падтрымліваў Аляксандра Лукашэнку, і які актыўна супрацоўнічае з лукашэнкавай “Палатаю прадстаўнікоў”, нечакана стаў "ініцыятарам" запрашэньня не “палатнікаў”, а дэпутатаў Вярхоўнага Савету Беларусі ў якасьці міжнародных назіральнікаў на маючыяся адбыцца 26 сакавіка выбары прэзыдэнта Расейскае Фэдэрацыі…  Працяг…

Настаўнікі многіх школаў Віцебску, і веруючыя, і закаранелыя атэісты, вымушаныя пасьціцца. Яны яшчэ не атрымалі заробак за люты. Першамайскі раённы аддзел адукацыі, напрыклад, вызначыў графік, паводле якога пэдагогі апошняй са школаў раёну павінны атрымліваць грошы не пазьней за 12-ты дзень наступнага месяца, але ўсе тэрміны даўно зышлі…  Працяг…

(эфір 18 сакавіка)
Беларускі ўрад распачаў барацьбу зь нелегальнай міграцыяй. У хуткім часе замежнікі ня змогуць праехаць у краіны СНД празь Беларусь без транзытнае візы…  Працяг…

(эфір 18 сакавіка)
Эканамічны агляд мінулага тыдня прафэсара Ўладзімера Кулажанкі…  Працяг…

Калі сацыёлягі папрасілі рэспандэнтаў параўнаць Пуціна зь якой-небудзь жывёлай, большасьць назвалі або “лісу”, або “ваўка”. Карэспандэнт Associated Press паведамляе, што рэспандэнты пры гэтым вызначылі якасьці гэтых жывёлаў – хітрасьць, уніклівасьць і небясьпечнасьць. Днямі ў маскоўскім выдавецтва “Вагрыус” зьявілася кніга “Ад першай асобы. Размовы з Уладзімерам Пуціным”. З аглядам – Сяргей Навумчык…  Працяг…

Хаця пераважная частка тэрыторыі Чачні перайшла зараз пад кантроль расейкіх войскаў, яны ня могуць адчуваць сябе ў бясьпецы. Хуткага заканчэньня крывавага канфлікту чакаць не даводзіцца. Між тым, вайна ў Чачні, якая забрала тысячы жыцьцяў, зусім не была непазьбежнаю – так лічаць многія аналітыкі…  Працяг…

(эфір 19 сакавіка)
Праскі Акцэнт:  Значэньне і вынікі Маршу Свабоды-2…  Працяг…

(эфір 16 сакавіка)
Неабжытая Спадчына:  Трансцэндэнтальныя падарожжы беларусаў…  Працяг…

(эфір 16 сакавіка)
Паштовая Скрынка 111:  Пра становішча беларусаў Калінінградчыны, пра лукашэнкаву ахову ды пра шмат што іншае…  Працяг…

(эфір 13 сакавіка)
Ад панядзелка да панядзелка:  Інтэрнэт у беларускіх мас-мэдыях…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  ТАІСІЯ МІШЧАНКА…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org