RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Пятніца, 3 – Нядзеля, 5 Сакавіка 2000
 


“Мы асьцярожна аптымістычныя”, – гэтак ацаніў вынікi візыту эўрапейскае “тройкі” ў Менск спадар Ян Вірсма, старшыня падгрупы ў справах Беларусі Эўрапарлямэнту. Сёньня ў Менскім адукацыйным цэнтры прайшла вынікавая канфэрэнцыя эўрапейскіх пасланьнікаў…  Працяг…

Вяртаньнем да першапачатковага фармату, які быў вызначаны летам 1999 году Рабочай групаю ў Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, можна лічыць “круглы стол”, праведзены парлямэнцкай “тройкаю” 3 сакавіка ў Менску. За адным сталом побач з прадстаўнікамі ўладаў і апазыцыі былі й сябры некалькіх няўрадавых арганізацыяў…  Працяг…

(эфір 2 сакавіка)
У офісе Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ ў Менску прайшла сустрэча эўрапейскае парлямэнцкае “тройкі” з Каардынацыйнай радаю апазыцыйных партыяў. Галоўнай тэмаю размовы стала верагоднасьць удзелу апазыцыянэраў у дыялёгу з уладаю…  Працяг…

У судзе Ленінскага раёну Менску адбыўся суд над Цімохам Дранчуком, Леанідам Малахавым і Піліпам Клікушыным, якія зарганізавалі ў сераду несанкцыянаваны пікет каля прэзыдэнцкай адміністрацыі. Пікетоўцы патрабавалі ад Аляксандра Лукашэнкі вярнуць зьніклых Віктара Ганчара, Юрыя Захаранку і Анатоля Красоўскага. За гэта судзьдзя Алена Церашкова пакарала іх пяцісуткавым адміністрацыйным арыштам. Пасьля вынясеньня прысуду апазыцыянэры абвясьцілі галадоўку…  Працяг…

Сьведкі ў справе экс-прэм’ера Міхала Чыгіра адзін за другім абвяргаюць абвінавачаньні ў тым, што Міхал Чыгір парушаў правілы выдачы крэдытаў пад час кіраваньня Белаграпрамбанкам. У прыватнасьці, Уладзімер Блізьнец, адзін са старэйшых банкаўскіх спэцыялістаў у Беларусі, заявіў сёньня суду, што Міхал Чыгір ні на крок не адступаў ад законаў, і ягоныя дзеяньні не нанесьлі банку стратаў…  Працяг…

(эфір 2 сакавіка)
Дзесяць актывістаў Аб’яднанае Грамадзянскае партыі ды “Хартыі-97” зарганізавалі сёньня на менскім пляцы Бангалёр пікет, патрабуючы ад уладаў неадкладна пачаць перамовы з апазыцыяй пры пасярэдніцтве АБСЭ. Сталічныя ўлады далі апазыцыянэрам дазвол на правядзеньне такіх акцыяў на працягу цэлага месяцу, і, паводле словаў пікетоўцаў, да пачатку “Маршу Свабоды” яны будуць стаяць на пляцы Бангалёр штодня…  Працяг…

Стыхійны сход гандляроў адбыўся сёньня на “Камароўскім кірмашы” ў Менску. На ім было абвешчана, што з 1 красавіка на “Камароўцы” скарачаецца 600 працоўных месцаў…  Працяг…

Дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Валеры Шчукін быў выкліканы ў Гарадзкую пракуратуру Менску, каб азнаёміцца з абвінавачваньнем у крымінальнай справе, узбуджанай пасьля падзеяў 17 кастрычніка. Справы маладафронтаўцаў Глеба Догіля, Германа Сушкевіча і Андрэя Валабуева пракуратура накіравала ў гарадзкі суд…  Працяг…

У Беларусь на адзін дзень прыехаў віцэ-прэм’ер расейскага ўраду, прадстаўнік прэзыдэнта Расеі ў Чачні Мікалай Кошман. Ён правёў перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам і выканальнікам абавязкаў прэм’ера Ўладзімерам Ярмошыным…  Працяг…

У Менску скончылася двухдзённая канфэрэнцыя, прысвечаная пытаньням стварэньня інфармацыйнай інфраструктуры прыватнага бізнэсу. Яе праводзілі Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў, Саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага пры фінансавай падтрымцы Амэрыканскага Цэнтру міжнароднага прыватнага прадпрымальніцтва…  Працяг…

4 сакавіка беларускія міліцыянты сьвяткуюць. На сьвята міністар Юры Сівакоў запрасіў сваіх калегаў з суседніх краінаў. У Менску сабраліся міністры нутраных справаў Расеі Ўладзімер Рушайла і Ўкраіны Юры Краўчанка, а таксама намесьнікі кіраўнікоў паліцэйскіх ведамстваў Польшчы Ўладыслаў Падва й Летувы Вітаўтас Грыгаравічус…  Працяг…

Сёньня былы Чылійскі дыктатар Аўгуста Піначэт вярнуўся на радзіму. Пазьбегнуць суду ў Гішпаніі пасьля 16 месяцаў хатняга арышту ў Вялікай Брытаніі Піначэт здолеў адно з прычыны здароўя – паводле лекараў, ён ўжо ня ў стане зразумець, што дзеецца навокал. За справай пільна сачылі іншыя былыя дыктатары, якія хаваюцца ў розных краінах сьвету. Камэнтар Аляксандра Лукашука…  Працяг…

Працягваем падаваць разьдзелы справаздачы Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША, якія тычацца сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Сёньня – разьдзел “Свабода мірных сходаў і асацыяцыяў”…  Працяг…

(эфір 2 сакавіка)
Паштовая Скрынка 111 :  Ліст ліцьвінкі, украінец-беларусафіл, фальшывая лятарэя грын-карт ды іншае…  Працяг…

(эфір 2 сакавіка)
Неабжытая Спадчына :  Беларуская паштовая марка: гісторыя і здабыткі…  Працяг…

(эфір 1 сакавіка)
Gaudeamus :  Праграма "Тасіс" - у дапамогу ахвочым вучыцца за мяжой. Гутарка з выканаўчым дырэктарам фонду “Тэмпус” праграмы "Тасіс" Арненам Восам…   Працяг…

(эфір 28 лютага)
Ад панядзелка да панядзелка :  Міжнародная інфармацыя ў беларускіх мас-мэдыях…   Працяг…

(эфір 27 лютага)
Заўзятар :  Прычыны няўдачаў беларускае баскэтбольнае зборнай, акалічнасьці буйное перамогі нацыянальнае футбольнае каманды, найбольшая спартовая сэнсацыя стагодзьдзя па-амэрыканску…   Працяг…

(эфір 27 лютага)
Вострая Брама :  Хто такі Рыгор Барадулін?…   Працяг…

(эфір 27 лютага)
Беларускі Дыялёг на Інтэрнэце :  Віртуальны Лукашэнка…   Працяг…

Галасы Стагодзьдзя: ЛЮДМІЛА МАЙСЕНЯ…   Працяг…
 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org