RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Чацьвер, 2 Сакавіка 2000
 


Дзяржаўны Дэпартамэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі выступіў із заявай “Беларусь – паглыбленьне крызысу ў пытаньні палітычнага дыялёгу”. Прэсавы сакратар зьнешнепалітычнага ведамства ЗША Джэймс Рубін паведаміў, што Злучаныя Штаты будуць сачыць за разьвіцьцём падзеяў у Беларусі зь вялікай заклапочанасьцю. Падаем поўны тэкст заявы…  Працяг…

У Менску знаходзіцца дэлегацыя парлямэнцкіх асамблеяў АБСЭ, Рады Эўропы і Эўрапарлямэнту. Згодна зь інфармацыяй, якая паступіла ў Кансультацыйна-назіральную групу АБСЭ ў Беларусі, у пятніцу з прадстаўнікамі “тройкі” будзе мець размову Аляксандар Лукашэнка…  Працяг…

Татарстан зноў выказвае жаданьне далучыцца да саюзу Беларусі і Расеі на роўных правох. Пра гэта заявілі некалькі татарскіх нацыянальных арганізацыяў у сваім лісьце да выконваючага абавязкі прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. У Маскве лічаць, што за гэтай акцыяй можа стаяць прэзыдэнт Татарстану Менцімер Шайміеў…  Працяг…

2 сакавіка 1942 году расстрэлам звыш пяці тысячаў чалавек фашыстоўскія карнікі распачалі буйнамаштабную акцыю зьнішчэньня менскага гэбрайскага гета, у якім загінула больш за сто тысячаў чалавек. Сёньня на мейсцы жудаснае трагедыі прайшоў мітынг-рэквіем…  Працяг…

Скончыўся візыт у Беларусь прадстаўніцы Бюро ў справах дэмакратыі, правоў чалавека й працы Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША доктара Патрыцыі Дэвіс. Мэтай ейнага візіту было знаёмства з сытуацыяй у сфэры правоў чалавека…  Працяг…

(эфір 1 Сакавіка)
1 Сакавіка распачаўся гэтак званы “грамадзкі дыялёг”, аб’яўлены Аляксандрам Лукашэнкам. У першым арганізацыйным паседжаньні бралі ўдзел лідэры 12 грамадзкіх арганізацыяў, што падалі адпаведную заяўку. Прадстаўнікоў палітычных патый, як апазыцыйных, гэтак і пралукашэнкавых заўважана не было. Не было й супрацоўнікаў Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ ў Менску. Само паседжанне прайшло даволі сьціпла…  Працяг…

У судзе Савецкага раёну Менску сёньня слухалася справа сябра рады Свабоднага прафэсійнага саюзу мэталістаў Зьміцера Пліса. Ён абскарджваў вынесенае яму ўладамі адміністрацыйнае пакараньне…  Працяг…

Управа адукацыі Менскага абласнога выканаўчага камітэту распрацавала гэтак званую “Абласную праграму пераўтварэньня сеткі дашкольных установаў і школаў у сувязі з дэмаграфічнай сытуацыяй у 2000–2004 гадох”. Згаданы праект выклікае трывогу Таварыства Беларускай Мовы, бо мае на ўвазе значнае скарачэньне ў блізкай пэрспэктыве колькасьці пачатковых і базавых школаў, якія ў абсалютнай бальшыні беларускамоўныя…  Працяг…

Працягваем падаваць зьмест беларускага падразьдзелу ў справаздачы Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША за 1999-ы год аб сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце. Сёньня – другая частка агляду, прысьвечаная грамадзянскім правам…  Працяг…

Расейскія афіцыйныя асобы паведамляюць, што так званая апэрацыя “знішчэньня тэрарызму” ў Чачні блізкая да заканчэньня. Міністар унутраных справаў Расеі Ўладзімер Рушайла заявіў, што прыблізна праз 10 дзён большасьць расейскага войску будзе выведзеная з Чачні, і адказнасьць за бясьпеку на сябе возьмуць унутраныя войскі й міліцыя. Ці сапраўды Расея можа сёньня заяўляць пра перамогу ў Чачні?…  Працяг…

Былы чылійскі дыктатар генэрал Аўгуста Піначэт сёньня пакінуў Вялікую Брытанію, дзё ён больш як год знаходзіўся пад хатнім арыштам і накіраваўся у Чылі. Сёньня брытанскія ўлады прынялі канчатковае рашэньне, што Піначэт з-за стану ягонага здароўя ня можа быць выдадзены Гішпаніі, якая дамагалася суду над ім…  Працяг…

(эфір 1 сакавіка)
Gaudeamus :  Праграма "Тасіс" - у дапамогу ахвочым вучыцца за мяжой. Гутарка з выканаўчым дырэктарам фонду “Тэмпус” праграмы "Тасіс" Арненам Восам…   Працяг…

(эфір 27 лютага)
Заўзятар :  Прычыны няўдачаў беларускае баскэтбольнае зборнай, акалічнасьці буйное перамогі нацыянальнае футбольнае каманды, найбольшая спартовая сэнсацыя стагодзьдзя па-амэрыканску…   Працяг…

(эфір 27 лютага)
Вострая Брама :  Хто такі Рыгор Барадулін?…   Працяг…

(эфір 27 лютага)
Беларускі Дыялёг на Інтэрнэце :  Віртуальны Лукашэнка…   Працяг…

(эфір 24 лютага)
Неабжытая Спадчына :  Залатая Шляхоцкая Легенда:  ПРА ХАРЧАВАНЬНЕ І АЛЬКАГОЛЬ…   Працяг…

Галасы Стагодзьдзя: УЛАДЗІМЕР ДОРАХАЎ…   Працяг…
 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org