RFE/RL |
Чацьвер, 2 Сакавіка 2000 |
Сёньня |
Дзяржаўны Дэпартамэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі выступіў із заявай “Беларусь – паглыбленьне крызысу ў пытаньні палітычнага дыялёгу”. Прэсавы сакратар зьнешнепалітычнага ведамства ЗША Джэймс Рубін паведаміў, што Злучаныя Штаты будуць сачыць за разьвіцьцём падзеяў у Беларусі зь вялікай заклапочанасьцю. Падаем поўны тэкст заявы. Злучаныя Штаты Амэрыкі бяруць пад увагу нядаўнія заявы ўладаў Беларусі адносна аднаўленьня дыялёгу з дэмакратычнай апазыцыяй. Мы спадзяемся, гаворыцца ў заяве Дзяржаўнага Дэпартамэнту, убачыць сапраўдны працэс дыялёгу, які вырашыць канстытуцыйны і палітычны крызыс у Беларусі і спыніць яе ізаляцыю ад дэмакратычага разьвіцьця Ўсходне-Цэнтральнай Эўропы. Каб забясьпечыць такі вынік, мы заклікаем урад стварыць умовы для плённага дыялёгу, спыніць перасьлед прадстаўнікоў апазыцыі і цяперашнія дзеяньні супраць незарэгістраваных няўрадавых арганізацыяу. Мы заклікаем спыніць спробы забараніць незалежныя сродкі масавай інфармацыі ў краіне. Мы таксама адзначаем важнасьць вядучай ролі ў дыялёгу Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску і дэмакратычнай апазыцыі, што раней і абяцаў беларускі ўрад. Адсутнасьць такіх мераў прывядзе да фальсіфікацыі дыялёгу, нелегітымных парлямэнцкіх выбараў і да далейшай палярызацыі беларускага грамадзтва, паглыбленьня ізаляцыі краіны ад дэмакратычнай Эўропы. Мы будзем працягваць сачыць за разьвіцьцём падзеяў у Беларусі зь вялікай заклапочанасьцяй. Праз пасярэдніцтва амбасадара Спэкхарта і амбасады ЗША ў Менску, мы будзем далей супрацоўнічаць з Кансультацыйна-назіральнай групай АБСЭ ў Менску, з дэмакратычным рухам і беларускімі ўладамі дзеля разьвіцьця дэмакратыі, пававагі да правоў чалавека ў Беларусі і рэформаў у краіне. Вашынгтон, 1 сакавіка 2000 г.
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |