RFE/RL |
Чацьвер, 22 Чэрвеня 2000
Міжнародная парлямэнцкая дэлегацыя, якая сёньня пакінула Беларусь, заявіла, што паводле вынікаў візыту яна не змагла б параіць сваім інстытутам накіраваць міжнародных назіральнікаў на парлямэнцкія выбары ў Беларусь. Гэтую заяву, якая была распаўсюджаная ў пісьмовым выглядзе й дадаткова агучаная пад час прэсавае канфэрэнцыі, стала галоўным вынікам візыту “тройкі”… Працяг… Сёньня завершыўся візыт у Беларусь парляманцкае “двойкі” прадстаўнікоў міжнародных міжпарляманцкіх арганізацыяў. Вынікі візыту камэнтуе Юры Дракахруст… Працяг… 22 чэрвеня гэтак званая “Палата прадстаўнікоў” адзінагалосна адразу ў двух чытаньнях без усялякіх уласных зьменаў прыняла заканапрэкті, які тычыцца зьменаў і дадаткаў да Выбарчага кодэксу, заснаваных на рэкамендацыях гэтак званага “грамадзкага дыялёгу”. Нават асобныя дэпутаты “Палаты прадстаўнікоў” прызнаюць, што гэтыя зьмены ў Выбарчы кодэкс неістотныя… Працяг… Сёлета кіраўніцтва Берасьця вельмі нэрвова адрэагавала на ініцыятыву некаторых габрэйскіх арганізацыяў правесьці 22-га чэрвеня традыцыйны сэмінар на тэму Галакосту… Працяг… Праблема захаваньня міру ў рэгіёне, які знаходзіцца паміж краінамі NATO й Расеяй, абмяркоўваецца ўдзельнікамі міжнароднае канфэрэнцыі “Бясьпека й супрацоўніцтва ў Балта-Чарнаморскім рэгіёне”, што распачалася сёньня ў Менску ў штаб-кватэры СНД… Працяг… Пад час перамоваў Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам групы кампаніяў “ITERA”, якія адбыліся на гэтым тыдні ў Маскве, было вырашана, што “ITERA” возьме ўдзел у шэрагу праектаў з удзелам беларускіх прадпрыемстваў… Працяг… Сёньня ў Пінску актывісты мяйсцовай філіі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ ладзілі пікет супраць расейскай вайны ў Чачні… Працяг… Разгляд адміністрацыйных справаў удзельнікаў пікету ў абарону правоў чалавека, што адбыўся ўчора, перанесены на 27 чэрвеня. Сёньня стала вядома: Маскоўскі суд адмовіўся ўзбудзіць грамадзянскую справу паводле скаргі сябраў АГП супраць Менскага гарадзкога выканкаму… Працяг… Сёньня суд Кастрычніцкага раёну Магілеву пачаў разгляд справы паводле позвы гарадзкой пракуратуры да кіраўнікоў суполкі Свабоднага прафсаюзу на Магілеўскім аўтазаводзе – Ігара Бугрова і Алены Ўліцінай… Працяг… Саміт кіраўнікоў краніаў СНД, які прайшоў учора ў Маскве, ня дазваляе сьцьвярджаць, што прагматычная пазыцыя новага гаспадара Крамля прымусіла Лукашэнку адмовіцца ад плянаў аб’яднаньня з Расеяй… Працяг…
(эфір 22 чэрвеня)
(эфір 21 чэрвеня)
(эфір 20 чэрвеня)
(эфір 18 чэрвеня)
(эфір 17 чэрвеня)
(эфір 16 чэрвеня)
(эфір 15 чэрвеня)
(эфір 13 чэрвеня)
(эфір 11 чэрвеня)
Галасы Стагодзьдзя: ВАСІЛЬ БЫКАЎ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |