RFE/RL |
Серада, 24 Cтудзеня 2001
Аляксандар Лукашэнка жадае прызначыць на месца Паўла Барадзіна нейкага беларускага чыноўніка. Паводле зьвестак маскоўскіх палітыкаў, для таго, каб абмеркаваць гэтую прапанову, ён прыяжджаў у Маскву. Рэпартаж з Масквы… Працяг… Наш палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч камэнтуе магчымыя прычыны нечаканага адлёту А.Лукашэнкі з Масквы… Працяг… Хаця нiякага рашэньня па Беларусi ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы не было прынята, сытуацыя ў Беларусi застаецца цiкавай i важнай для эўрапейскiх парлямэнтароў. Наш карэспандэнт Валер Калiноўскi, якi знаходзiцца на сэсii ПАРЭ ў Страсбургу, размаўляў з некаторымi зь iх… Працяг… Інтэрвію спэцыяльнага дакладчыка Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў справах Беларусі Вольфганга Бэрэндта… Працяг… Статус Беларусі ў Парлямэнцкай аасамблеі Рады Эўропы можа быць зьменены толькі пасьля правядзеньня свабодных і дэмакратычных прэзыдэнцкіх выбараў – да такой высновы прыйшоў старшыня АГП Анатоль Лябедзька пасьля сёньняшніх сваіх сустрэчаў з кіраўніцтвам ПАРЭ… Працяг… Пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Кіргізіі А.Акаевым, які празь Менск ляціць на форум у швайцарскі горад Давос, А.Лукашэнка заявіў, што ня бачыць сэнсу ў паездках афіцыйных беларускіх дэлегацыяў у Страсбург. Зэканомленыя грошы Лукашэнка хацеў бы аддаць “людзям на лекі”… Працяг… У кантэксьце сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Аскарам Акаевым варта зьвярнуцца да палітычных і эканамічных працэсаў у Кыргызстане, якія, на думку аглядальнікаў, маюць вялікія паралелі зь Беларусьсю. Мы зьвярнуліся з пытаньнямі адносна палітычнай сытуацыі ў Кыргызстане і магчымых прычынаў сустрэчы Акаева з Лукашэнкам да супрацоўніка Кыргызскай службы Радыё Свабода Эсэнбая Нурушава… Працяг… У Менгарвыканкаме адбылася сустрэча прадстаўнікоў уладаў і прафсаюзных лідэраў… Працяг… Гомельскі абласны суд пастанавіў ліквідаваць моладзевы культурна-асьветны цэнтар "Яравіт". Гэта другая грамадзкая суполка, што ліквідуецца праз суд на гэтым тыдні… Працяг… Лецішча Васіля Старавойтава ў Крыме перадалі ва ўласнасць Іне Старавойтавай, былой жонцы экс-старшыні “Рассвету”… Працяг…
(эфір 23 cтудзеня)
Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі грамадзкай арганізацыі Малады Фронт. Кіраўніцтва Маладога Фронту зьбіраецца абскарджваць дзеяньні чыноўнікаў Мінюсту ў Вярхоўным cудзе… Працяг… Учора ў Нацыянальным навукова-асьветным цэнтры імя Ф.Скарыны на распараджэньне кіраўніцтва камунальных службаў Цэнтральнага раёну сталіцы адключылі электрычнасьць… Працяг… Крыху патаньнела паліва на аўтазапраўках — недзе на 5%. Кошты ўпершыню меншаюць за сем гадоў кіраваньня А.Лукашэнкі. Многія зьвязваюць гэта з набліжэньнем выбараў на прэзыдэнта… Працяг… Дзень беларускай навукі. Беларускія навукоўцы маюць няшмат падставаў для аптымізму, хутчэй наадварот. Старшыня Дзяржаўнага камітэту ў справе навукі й тэхналёгіяў Анатоль Лесьніковіч кажа, што Беларусь на 30 гадоў адстае ад заходніх краінаў па тэхналягічных паказчыках… Працяг… Фармаваньне новай адміністрацыі ЗША ды імёны галоўных памочнікаў і дарадцаў прэзыдэнта Джорджа Буша застаюцца ў цэнтры ўвагі міжнароднага друку. Справа ў тым, што асобы на галоўных пасадах у адміністрацыі у многім зьяўляюцца паказчыкам таго, якая будзе палітыка Злучаных Штатаў ў бліжэйшыя чатыр гады. Газэта International Herald Tribune зьмясьціла артыкул пад загалоўкам “Усе зоркі Буша”… Працяг…
(эфір 22 студзеня)
(эфір 21 студзеня)
(эфір 20 студзеня)
(эфір 19 студзеня)
(эфір 15 студзеня)
(эфір 14 студзеня)
(эфір 18 студзеня)
(эфір 14 студзеня)
ВЕРШ НА СВАБОДУ: ВЯЧАСЛАЎ КОРБУТ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |