RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Серада, 24 Cтудзеня 2001

Сёньня



Наш палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч камэнтуе магчымыя прычыны нечаканага адлёту А.Лукашэнкі з Масквы.

(Карбалевіч: ) “Хаця фармальнай падставай для візыту Лукашэнкі ў Маскву было атрыманьне прэміі, ён заявіў у маскоўскім аэрапорце, што спадзяецца на сустрэчы з маскоўскімі палітыкамі, зь якім не ўдалося сустрэцца раней. У такім выпадку нават фармальная сустрэча з кім-небудзь з палітыкаў, паказаная па тэлебачаньні, надавала б візыту іншую накіраванасьць – можна было б тлумачыць гэтую паездку высокімі дзяржаўнымі інтарэсамі, а прэмія – гэта толькі нагода. Але нешта не заладзілася. Ніводзін са значных палітыкаў у Мавскве не пажадаў сустрэцца са славянскімі інтэгратарам, нават Алексі ІІ.

У выніку аказалася, што кіраўнік суседняй дзяржавы прыехаў у суседнюю краіну за дзяржаўны кошт з прыватным візытам. Прэмію, у рэшце рэшт, можна было б прывезьці ў Менск на знак павагі да пасады Лукашэнкі ці пераслаць. І сытуацыя выглядала недарэчна, асабліва ў год прэзыдэнцкіх выбараў. Лукашэнка гэта зразумеў. У гэтай сувязі цікавая афіцыйная фармулёўка, якая тлумачыць пасьпешны ад’зд з Масквы – “у сувязі з неадкладнымі дзяржаўнымі справамі”. Яна як бы падкрэсьлівае, што ў Маскве ў яго былі зусім не дзяржаўныя справы”.

Гутарыла

Алена Радкевіч, Прага


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org