RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Панядзелак, 22 Cтудзеня 2001
 



Сёньня ў Стразбургу пачалося паседжаньне Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. У парадку дня заўтра, 23 студзеня, Палітычны камітэт разгледзіць пытаньне статусу Беларусі. Ад беларускай апазыцыі ў Стразбург былі запрошаныя Міхаіл Чыгір, Уладзімер Ганчарык і Сямён Домаш. Аднак склад дэлегацыі крыху іншы. На сувязі ў Стразбургу Ўладзімер Глод…  Працяг…

Яшчэ адзін наш карэспандэнт у Старзбургу Валер Каліноўскі прысутнічаў на сёньняшнім паседжаньні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы і сачыў за хадой падзеяў на ім…  Працяг…

Пакуль кіраўніка КНГ АБСЭ ў Менску Ганса-Георга Віка няма ў Беларусі, Міністэрства замежных справаў Беларусі запрасіла да сябе эўрапейскіх амбасадараў, каб паінфармаваць іх пра стаўленьне беларускіх уладаў да АБСЭ. Новы амбасадар Італіі ў Беларусі Стэфана Бэнацца на сустрэчы ня быў, бо яшчэ не пасьпеў прыехаць у Менск…  Працяг…

200 дзён, як пры загадкавых абставінах зьнік апэратар ОРТ Зьміцер Завадзкі. Блізкія Зьмітра падазраюць, што сьледчыя органы маюць намер спыніць пошукі зьніклага…  Працяг…

Вярхоўны суд не задаволіў просьбы адвакаткі Тацяны Станкевіч пра перагляд крымінальнай справы дэпутата Ўладзімера Кудзінава. Адвакатка аднак сьцьвярджае, што гэта ня ёсьць адмовай судзьдзяў перагледзець справу Кудзінава й датэрмінова выпусьціць яго на волю…  Працяг…

Прадстаўнікі апазыцыі пачалі падрыхтоўку да стварэньня рэгіянальных перадвыбарчых штабоў дэмакратычнай кааліцыі. У нядзелю ў Менску адбылася нарада актывістаў з 22 буйных гарадоў Беларусі — яны, відаць, увойдуць у перадвыбарчыя штабы адзінага кандыдата на прэзыдэнта ад дэмакратычных сілаў…  Працяг…

Магчымыя варыянты правядзеньня агiтацыйнай кампанii на карысьць кандыдата ад дэмакратычнай апазыцыi падчас прэзыдэнцкiх выбараў у Беларусi, а таксама iнфармаваньне грамадзянаў пра падзеi ў краiне i арганiзацыя сыстэмы назiраньня за хадой галасаваньня абмяркоўвалiся ў Берасьцi на сустрэчы прадстаўнiкоў усходнеэўрапейскiх краiнаў з мясцовымi лiдэрамi палiтычных партыяў i грамадзкiх аб’яднаньняў…  Працяг…

Арышт у міжнародным нью-ёркскім аэрапорце дзяржаўнага сакратара гэтак званага “саюзу Беларусі і Расеі” Паўла Барадзіна, якога швэйцарская пракуратура падазрае ў адмываньні грошай, прыцягвае ўвагу сусьветнай прэсы…  Працяг…

У Ленінскім судзе Горадні закончыўся разгляд пазову былога галоўнага рэдактара газэты "Glos znad Niemna" Андрэя Кусельчука да кіраўніцтва Саюзу палякаў…  Працяг…

Судзьдзя Гомельскага абласнога суду Алена Троска прыняла рашэньне ліквідаваць рэгіянальнае грамадзкае Аб'яднаньне абяздоленых бальшавізмам…  Працяг…

У дзіцячых садках Баранавічаў — катастрафічнае становішча з харчаваньнем. Гарадзкое ўпраўленьне адукацыяй ня мае сродкаў, каб забясьпечыць дзяцей самым неабходным харчам…  Працяг…

Дзіцячыя дашкольныя ўстановы Беларусі забясьпечваюцца харчаваньнем адпаведна з графікам. Гэтак запэўніваюць ў Міністэрстве адукацыі, ГарАНА й адпаведных аддзелах РАНА…  Працяг…

Учора адбылася канфэрэнцыя менскай абласной Асамблеі няўрадавых арганізацыяў. Прадстаўнікі больш як 60 суполак "трэцяга сэктару" Меншчыны абмяркоўвалі стратэгію й тактыку пад час наступных выбараў на прэзыдэнта…  Працяг…

(эфір 20 студзеня 2001)
20 студзеня будзе 624 дні, як зьнік Юры Захаранка, 492 дні — як зьніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі, Зьміцер Завадзкі зьнік 196 дзён таму.
Не ўдалося сабраць 96 000 даляраў, каб пакрыць страты, што паводле судовага рашэньне нанес дзяржаве Андрэй Клімаў…  Працяг…

Днямі газэта Frankfurter Neue Presse зьмясьціла артыкул пад назвай “Пра жаханьне чалавечай нізасьцю”, прысьвечаны прыезду ў Франкфурт на наступны год Васіля Быкава…  Працяг…

Пераезду Васіля Быкава ў Франкфурт прысьвечаны таксама артыкул у Frankfurter Rundschau “Не-эміграцыя”, які мае падзагаловак “Прытулак для беларускага пісьменьніка Васіля Быкава”…  Працяг…

Камэнтары міжнароднага друку, прысьвечаныя першым крокам новага прэзыдэнта ЗША…  Працяг…


***

(эфір 20 студзеня)
Вольная Студыя:  Аляксей Дудараў на Свабодзе…  Працяг…

(эфір 19 студзеня)
На доўгім шляху:  Рэвалюцыі выбарчых скрыняў - Славаччына, кастрычнік 1998 году…  Працяг…

(эфір 15 студзеня)
Час прэсы:  Што рабіць, калі рэдактар — самадур?…  Працяг…

(эфір 14 студзеня)
Заўзятар: Домаш: умею трымаць удар…  Працяг…

(эфір 18 студзеня)
Беларуская Атлянтыда:  Падарожжы й дзівосы…  Працяг…

(эфір 14 студзеня)
Праскі Акцэнт:  5 гадоў Вярхоўнаму Савету Беларусі 13-га скліканьня. Гісторыя і сёньняшні дзень…  Працяг…

ВЕРШ НА СВАБОДУ:  НІЛ ГІЛЕВІЧ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org