RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Пятніца, 5 Cтудзеня 2001
 



Увечары амэрыканская амбасада ў Менску адрэагавала на ўчорашняе ўручэньне А.Лукашэнку даверчых граматаў амбасадарам Мадагаскару, які апярэдзіў амбасадара ЗША М.Козака. Афіцыйны прадстаўнік амэрыканскае амбасады Дж.Кунстатэр даў эксклюзіўнае інтэрвію нашаму радыё…  Працяг…

Завяршыўся агульнабеларускі страйк прыватных прадпрымальнікаў і асобаў, што працуюць па найме…  Працяг…

Наваполацкія прадпрымальнікі, у адрозьненьне ад сваіх калегаў зь іншых рэгіёнаў, вырашылі страйкаваць ня пяць дзён, а пятнаццаць…  Працяг…

Вельмі жорсткім выракам нарэшце закончыўся сёньня ў Віцебску суд над сябрамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якіх абвінавачвалі ў парушэньні парадку правядзеньня сходаў паводле Адміністрацыйнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Арганізатарам далі штраф у 150 мінімальных заробкаў - 540 тысячаў рублёў…  Працяг…

У Бабруйскае аддзяленьне Беларускага Гельсынскага камітэту ад журналіста недзяржаўнай газэты "Камэрцыйны кур'ер" паступіла скарга пра зьбіцьцё яго міліцыянтамі. Гэта ўжо чацьвертая скарга, якую разглядаюць бабруйскія праваабаронцы…  Працяг…

Буйныя расейскія тэлеканалы, якія ў Беларусі больш папулярныя за адзіны нацыянальны, мяняюць уласных карэспандэнтаў у Менску. Ці зьвязана гэта з набліжэньнем прэзыдэнцкіх выбараў?…  Працяг…

Экс-міністра сельскай гаспадаркі Васіля Лявонава папярэджваюць пра магчымыя правакацыі. Сям'я Лявонавых не выключае, што на пэўны час ім давядзецца пакінуць Менск…  Працяг…

Акт вандалізму зьдзейсьнілі невядомыя асобы ў Баранавічах – на старых гарадзкіх могілках разьбіта 59 надмагільных помнікаў…  Працяг…

“Беларусь – 100 пытаньняў, 100 адказаў” – так называецца сэрыя матэрыялаў, якія сёньня распачала друкаваць янаўская раённая газэта “Чырвоная зьвязда”. Са знакамітай гістарычнай працай гэтую публікацыю аб’ядноўвае толькі назва, бо ў раёнцы спэцыялісты з адміністрацыі прэзыдэнта тлумачаць перавагі беларускага дзяржаўнага ладу ды прагназуюць хуткі пачатак росквіту краіны…  Працяг…

Цырульнікі ў Беларусі цяпер лічацца дзеячамі культуры і мастацтва. Прынамсі, гэтак выходзіць з распараджэньня А.Лукашэнкі пра прысуджэньне спэцыяльных прэміяў дзеячам культуры і мастацтва за высокія творчыя дасягненьні ў 2000-м годзе…  Працяг…

Заўтра спаўняецца тры месяцы з таго дня, калі былы магілёўскі губэрнатар Міхаіл Дражын падаў заяву на звальненьне па ўласным жаданьні. Лёс беспрацоўнага Дражына яскрава пераконвае, што цяперашнія беларускія ўлады не даруюць наймалога адступленьня ад усталяванных імі правілаў жыцьця…  Працяг…

З пачатку году Гомельскае алмазаперапрацоўчае прадпрыемства “Крышталь” цэлымі ўчасткамі выпраўляе рабочых у змушаны адпачынак. Адпачынак гэты можа зацягнуцца на месяцы…  Працяг…

(эфір 6 студзеня)
Чорны Каляндар.
У новае стагодзьдзе Беларусь уваходзіць з цэнзурай, палітычнымі вязьнямі і трагічнымі зьнікненьнямі людзей. Кожную суботу у нашай праграме гучыць агляд – навіны з турмаў, судоў, галасы сваякоў ахвяраў. Ад 7 траўня 1999 году няма Юрыя Захаранкі, ад 16 верасьня 1999-га – Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, ад 7 ліпеня 2000-га - Зьміцера Завадзкага. Разам іх няма ўжо 1749 дзён.
Уладзімер Кудзінаў і Андрэй Клімаў за кратамі 2492 дні.
Чорны Каляндар.
Алег Грузьдзіловіч перадае…  Працяг…

Мікола Мельнічэнка, афіцэр украінскіх спэцслужбаў, былы ахоўнік прэзыдэнта Кучмы, выклікаў новы скандал на Ўкраіне. Мельнічэнка сьцьвярджае, што ён вёў сакрэтныя запісы перамоваў Кучмы, якія даюць падставы абвінаваціць прэзыдэнта ў злачынных дзеяньнях…  Працяг…

Крызыс чэскага тэлебачаньня застаецца галоўнай палітычнай праблемай краіны. У сувязі з гэтым учора старшыня парлямэнту Вацлаў Клаўс абвесьціў становішча надзвычайнай заканадаўчай неабходнасьці. Сёньня парлямэнт абмяркоўвае сытуацыю і новую рэдакцыю закона, якім рэгулюецца дзейнасьць чэскага тэлебачаньня…  Працяг…


***

(эфір 5 студзеня)
На доўгім шляху:  Рэвалюцыі выбарчых скрыняў: Сэрбія, сьнежань 2000 году…  Працяг…

(эфір 4 студзеня)
Паштовая Скрынка 111:  Чытачы дэбатуюць кандыдатуру адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыі ды іншае…  Працяг…

(эфір 2 студзеня)
Заўзятар:  Абяцанкі-цацанкі ў кватэрным пытаньні ды іншае…  Працяг…

НОВАЯ ПРАГРАМА
(эфір 1 студзеня)
Дазвол на выезд:  Прага Вінцэся Мудрова…  Працяг…

(эфір 31 сьнежня)
Вострая Брама:  Нью-Ёрк, Нью-Ёрк... Навагодняя перадача…  Працяг…

(эфір 30 сьнежня)
Сымбаль Веры:  Ці мае месца ў Беларусі экспансія пратэстантызму?…  Працяг…

(эфір 29 сьнежня)
Беларускае замежжа:  Роля беларускай дыяспары ў сучаснай гісторыі Беларусі і пэрспэктывы яе захаваньня ў сьвеце…  Працяг…

(эфір 26 сьнежня)
Ад панядзелка да панядзелка:  Незалежная прэса ў недэмакратычнай дзяржаве…  Працяг…

(эфір 23 сьнежня)
Сымбаль ВерыДзед Мароз ці Сьвяты Мікалай?…  Працяг…

ВЕРШ НА СВАБОДУ:  АЛЕСЬ ЧОБАТ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org