RFE/RL |
Пятніца, 20 Кастрычніка 2000
У Менск прыбыў новы амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак. У аэрапарту ён зрабіў заяву для прэсы, дзе адзначыў, што Злучаныя Штаты лічаць дэмакратычную й незалежную Беларусь ключом да стабільнасьці ў рэгіёне, а ён асабіста рады рэпрэзэнтаваць ЗША ў гістарычны момант для Беларусі, бо наступны год надае ёй магчымасьць вырвацца зь цяперашняй ізаляцыі… Працяг… Да двух гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкаю на год асуджаная жонка экс-прэм’ера Юлія Чыгір за тое, што, абараняючы сябе, нанесла траўму маёру міліцыі. Асуджаная заявіла , што будзе абскарджваць прысуд у вышэйшай судовай інстанцыі і абвінаваціла судзьдзяў у змове зь міліцыяй і ўладамі… Працяг… Сёньня амбасадар Беларусі ў Літве Ўладзімер Гаркун даў прэсавую канфэрэнцыю ў Вільні, на якой выклаў афіцыйную пазыцыю Менску адносна вынікаў першага туру выбараў у Беларусі. Сёньня ж з афіцыйнай заявай выступіў прызначаны Вярхоўным Саветам 13-га скліканьня генэральны пракурор Беларусі Рыгор Пракаповіч… Працяг… Сёньня ў Аршанскім гарадзкім судзе быў абвешчаны прысуд арганізатарам Маршу Свабоды 8-га кастрычніка… Працяг… Кіраўніцтва Беларускага Гэльсынскага камітэту зьвярнулася сёньня ў акруговыя й Цэнтральную выбарчую камісіі, а таксама ў Генэральную пракуратуру з патрабаваньнем ануляваць вынікі выбараў у дзевяці акругах. Назіральнікі БГК дакумэнтальна зафіксавалі ў гэтых акругах масавыя фальшаваньні… Працяг… Першыя спробы асэнсаваць вынікі парлямэнцкіх выбараў зробленыя на штомесячным брыфінгу грамадзкага аб'яднаньня «Беларускія фабрыкі думкі». Абмеркаваньне зноў паказала, што пакуль ў лягеры апазыцыі няма адзінства наконт далейшых дзеяньняў… Працяг… Вынікі выбараў у Беларусі даволі актыўна камэнтавалі ўкраінскія СМІ. На думку многіх аглядальнікаў, нягледзячы на яўную прафанацыю самой ідэі парлямэнцкіх выбараў, рэжым Лукашэнкі, які ўжо прызвычаіўся да міжнароднай ізаляцыі, пакуль атрымаў тактычную перамогу… Працяг… Брытанскі часопіc Economist зьмясьціў надзвычай змрочны артыкул пра Беларусь пад загалоўкам “Bathetic in Belarus”, што прыблізна можна перакласьці, як “безнадзейная, найгоршая з магчымых сытуацыя ў Беларусі”. Як аўтар аргумэнтуе пэсімізм?… Працяг… Больш за палову беларусаў жывуць па-за межамі пражыткавага мінімуму, нягледзячы на тое, што Беларусь мае высокаадукаваных і высокакваліфікаваных жыхароў. Гэтую заяву зрабіў у часе прэсавае канфэрэнцыі з нагоды Міжнароднага дня ААН каардынатар-рэзыдэнт Прадстаўніцтва ААН у Беларусі Ніл Бунэ… Працяг… Гарадзенскімі ўладамі прынята рашэньне адсьвяткаваць 200-я ўгодкі ўтварэньня Гарадзенскае губэрні. Узьнікла яна паводле ўказа цара Аляксандра І. Цяперашнімі ўладамі пакуль толькі створаны аргкамітэт, які ўзначаліў старшыня абласнога выканкаму Аляксандар Дубко… Працяг… ДА ЎВАГІ СЛУХАЧОЎ
(эфір 19 кастрычніка)
(эфір 18 кастрычніка)
(эфір 16 кастрычніка)
На працягу сямі гадзінаў працягвалася ўчора перастрэлка паміж ізраільцянамі і палестынцамі ў Наблусе на Заходнім беразе ракі Ярдан. Падчас яе адзін палестынец і адзін ізраільцянін былі забітыя. Гэта самае сур’езнае парушэньне пагадненьняў з Шарм эль Шэйху, якія павінны былі вярнуць мір у сэктар Газа і на Заходні бераг Ярдану… Працяг…
(эфір 22 кастрычніка)
(эфір 21 кастрычніка)
(эфір 19 кастрычніка)
(эфір 18 кастрычніка) Лісты з Каліфорніі: Ліст пяты. 18 кастрычніка 2000 г.… Працяг…
(эфір 18 кастрычніка)
(эфір 17 кастрычніка)
(эфір 16 кастрычніка)
(эфір 14 кастрычніка)
Галасы Стагодзьдзя: ГАЛІНА СКАРАХОД… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |