RFE/RL |
Я памятаю адзін выпадак са свайго дзяцінства. Мой бацька прыйшоў з працы
вельмі ўзрушаны і расчараваны. Мы з маці спыталіся, што здарылася. А ён
адказаў, што яго выключылі з партыі.
У саўгас, які ён узначальваў, прыехаў першы сакратар Буда-Кашалёўскага райкаму партыі і запытаўся ў бацькі, як ідзе ўборка ўраджаю. Мог бацька сказаў, што, паводле яго, трэба яшчэ тры тыдні, каб пачаць гэтую ўборку. Сакратара адказаў, што была дырэктыва партыі, і ўраджай трэба было пачаць зьбіраць яшчэ ўчора. За “зрыў ураджаю” пытаньне майго бацькі разглядалася на бюро райкаму. Пасьля гэтага яго выклікалі туды і выключылі з партыі. Таксама зьнялі з пасады. Мая маці – яна заўсёды падтрымлівала бацьку ў цяжкія хвіліны і ў знак салідарнасьці таксама выйшла з партыі. Пасьля некаторага часу ім зноў прапанавалі ўступіць у партыю, але яны абодва з маці адмовіліся. Я думаю, яны пражылі сумленнае жыцьцё. І ў той час мой бацька паступіў правільна. Галіна Скараход
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |