RFE/RL |
Серада, 18 Кастрычніка 2000
Місія тэхнічных экспэртаў Бюро дэмакратычных ініцыятываў і правоў чалавека, якая 18 кастрычніка завяршае працу ў Менску, распаўсюдзіла прэсавы рэліз, у якім сьцьвярджаецца, што Бюро ня мае ніякіх дачыненьняў да высноваў, што зрабілі некаторыя мжнародныя назіральнікі, акрэдытаваныя пры Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі. Бюро таксама лічыць, што меркаваньне гэтых назіральнікаў адмыслова накіроўвалі ў пэўнае рэчышча…… Працяг… Толькі цяпер у газэце “Звязда” апублікаваны закон пра зьмену тых артыкулаў Крымінальнага ды Адміністрацыйнага кодэксаў, што вызначаюць пакараньне за парушэньне выбарчага заканадаўства. Адметна тое, што закон быў ухвалены абедзьвюма палатамі “Нацыянальнага сходу” яшчэ ў чэрвені, але Аляксандар Лукашэнка падпісаў яго толькі 9 кастрычніка. Да таго ж, закон набудзе чыннасьць праз месяц, гэта значыць, ужо пасьля другога туру выбараў… Працяг… Выбары ў “Палату прадстаўнікоў” не адбыліся — да такое высновы прыйшла незалежная Каардынацыйная рада ў справе назіраньня за выбарамі. Назіральнікі абскарджваюць яўку выбаршчыкаў больш чым у 15 акругах ды працягваюць зьбіраць і сыстэматызаваць матэрыялы… Працяг… Лідэры аб’яднанай апазыцыі прынялі сёньня супольную заяву пра посьпех кампаніі “Байкот-2000”. На думку кіраўнікоў партыяў і арганізацыяў, што ўваходзяць у Каардынацыйную раду дэмакратычных сілаў, цяпер галоўнай задачаю апазыцыі становіцца перамога на прэзыдэнцкіх выбарах наступнага году… Працяг… Кандыдаты ў дэпутаты ў гомельскай Сельмашаўскай выбарчай акрузе №34 Валянціна Савасьценка і Ўладзімер Сякерка зьвярнуліся ў акруговую камісію і Цэнтральную выбарчую камісію з заявамі ў справе прызнаньня выбараў у акрузе несапраўднымі… Працяг… Паводле інфармацыі старшыні жодзінскіх арганізацыяў БНФ і ТБМ Аляксея Лапіцкага, гарадзкая міліцыя пасьля выбараў у гэтак званую “Палату прадстаўнікоў” усчала ціск на мясцовых старшаклясьнікаў з мэтаю іхнага масавага выхаду з Таварыства Беларускае Мовы й Маладога Фронту… Працяг… Расейская прэса працягвае пісаць пра выбары ў так званую “Палату прадстаўнікоў”. Ацэнкі гэтых выбараў у расейскіх газэтах – супрацьлеглыя: ад канстатацыі фальсыфікацыі вынікаў і недэмакратычнага характару выбараў да перамогі Аляксандра Лукашэнкі над тактыкай апазыцыі… Працяг…
(эфір 17 кастрычніка)
Сёньня магілеўскія чыноўнікі праводзілі ў адстаўку старшыню магілеўскага аблвыканкаму Міхаіла Дражына. Абавязкі кіраўніка вобласьці будзе выконваць першы намесьнік Дражына Дзьмітры Сівіцкі… Працяг… У Менску адбыўся 10-ты зьезд Саюзу журналістаў Беларусі. Дэлегаты зноў пераабралі старшынём Саюзу Леаніда Екеля і выказалі свае прапановы й прэтэнзіі да дзяржаўных ворганаў… Працяг… Распачаўся візыт у Менск місіі Міжнароднай арганізацыі працы. Прадстаўнікі гэтае ўплывовае структуры зьбіраюцца азнаёміцца ў Беларусі з канфліктам уладаў і прафсаюзаў… Працяг… Сто тысячаў даляраў патрабуе спагнаць зь менскага АМАПу прадпрымальнік Аляксандар Шчурко, які быў зьбіты міліцыянтамі пад час першага Маршу Свабоды летась 17 кастрычніка. Пазоў Шчурко да АМАПу пачалі разглядаць ў Маскоўскім судзе Менску… Працяг…
(эфір 17 кастрычніка)
Учора ў ЗША прайшлі трэція і апошнія тэлевізыйныя дэбаты паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты Джорджам Бушам і Альбэртам Горам… Працяг…
(эфір 17 кастрычніка)
(эфір 16 кастрычніка)
(эфір 14 кастрычніка)
(эфір 13 кастрычніка)
(эфір 12 кастрычніка)
(эфір 11 кастрычніка)
Галасы Стагодзьдзя: ЛАРЫСА НЯХАЙ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |