RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Аўторак, 21 Лістапада 2000
 


Лідэры аб’яднанай дэмакратычнай апазыцыі лічаць, што іх нядаўні візыт у шэраг эўрапейскіх сталіцаў быў даволі пасьпяховы. Паводле прадстаўнікоў Каардынацыйнае рады, эўрапейскія структуры выказалі ім сваю падтрымку, а таксама спадзяваньне, што ў наступным годзе ў Беларусі пачнуцца кардынальныя дэмакратычныя пераўтварэньні…  Працяг…

Сьпікерам гэтак званае “Палаты прадстаўнікоў” другога скліканьня стаў Вадзім Папоў. Уладзімер Канаплёў, якога бальшыня бачыла на месцы кіраўніка “Палаты прадстаўнікоў”, нечакана зьняў сваю кандыдатуру, заявіўшы, што ён гэта робіць як сябра каманды Лукашэнкі…  Працяг…

Аляксандар Лукашэнка сёньня ў сваёй прамове перад дэпутатамі распавёў пра тыя паўнамоцтвы, якія ён, нібыта, гатовы аддаць «Палаце прадстаўнікоў». Як высьвятлілася, аніякага рэальнага пашырэньня паўнамоцтваў «Нацыянальнага Сходу» не прадбачыцца. Да таго ж Лукашэнка зноў падкрэсьліў, што да прэзыдэнцкіх выбараў ніякія зьмены ў Канстытуцыю ня будуць уносіцца…  Працяг…

Досьвед назіраньня за выбарамі ў гэтак званую “Палату прадстаўнікоў”, будзе ўлічаны пры распрацоўцы канцэпцыі падрыхтоўкі назіральнікаў на будучых прэзыдэнцкіх выбарах. Гэтую працу ўзяла на сябе Каардынацыйная рада назіраньня за выбарамі, якую ўзначальвае Мечыслаў Грыб…  Працяг…

Сёньня ўначы над паселішчам Баравуха, што паблізу Наваполацка, залунаў бел-чырвона-белы сьцяг…  Працяг…

Чарговы крок у наступе на свабоду слова ў Беларусі. Cёньня гарадзенская газэта “Пагоня” атрымала ўжо чацьвертае за апошнія чатыры месяцы папярэджаньне ад Дзяржаўнага камітэту па друку…  Працяг…

У Менску ўлады й прафсаюзы шукалі сёньня ўзаемапаразуменьня на паседжаньні Пагаджальнае камісіі. Перамовы бакоў завершыліся безвынікова…  Працяг…

На пляц Незалежнасьці выйшлі пацярпелыя ўкладчыкі, што даверылі грошы банку “БелБалтыя”. Прастаяўшы крыху менш за гадзіну, пікетоўцы разыйшліся. Нягледзячы на тое, што пікет быў несанкцыяваны, міліцыя ў акцыю ня ўмешвалася…  Працяг…

(эфір 20 лістапада)
Днямі 14 арганізацыяў беларусаў Польшчы і тамтэйшыя праваслаўныя таварыствы распаўсюдзілі зварот, у якім заяўляюць, што беларусы і праваслаўныя вернікі на Беласточчыне дыскрымінуюцца мясцовымі і цэнтральнымі ўладамі Польшчы…  Працяг…

У свой час арышт дырэктаркі Менскага цырку Тацяны Бандарчук улады падавалі як чарговую гучную справу ў барацьбе з карупцыяй. Але празь некалькі месяцаў пасьля затрыманьня Тацяну Бандарчук вызвалілі пад падпіску пра нявыезд. А яшчэ пазьней ейная крымінальная справа была закрытая ў сувязі зь недаказанасьцю віны…  Працяг…

Дагэтуль застаецца няпэўнай сытуацыя з новым прэзыдэнтам ЗША? Вярхоўны суд штату Флярыда распачаў разгляд пытаньня наконт законнасьці ручнога падліку галасоў, які доўжыцца ў трох акругах гэтага штату…  Працяг…

Краіны-сябры Эўрапейскага Зьвязу заявілі пра выдзяленьне на аснове нацыянальных войскаў 60 тысячаў жаўнераў для стварэньня новай сыстэмы эўрапейскіх ваенных сілаў. Гэтыя сілы мусяць быць цалкам сфармаваныя да 2003 году, каб быць здатнымі рэагаваць на крызісы ў рэгіёне ў выпадку, калі НАТО пастановіць ня ўдзельнічаць ва ўрэгуляваньні канфліктаў…  Працяг…

У нядзелю ў Чэхіі адбыўся другі тур выбараў траціны Сэнату. Вынікі выбараў засьведчылі: Сэнат выразна паправеў. У верхнюю палату чэскага парлямэнту прайшло 26 сэнатараў правай арыентацыі і толькі адзіны прадстаўнік левых сілаў…  Працяг…


***

(эфір 19 лістапада)
Праскі Акцэнт:  Моладзь і палітыка…  Працяг…

(эфір 19 лістапада)
Заўзятар:  Спорт у беларускім Сеціве. Расейцы ў Віцебску. Гандбалісты — на чужыне…  Працяг…

(эфір 18 лістапада)
Бывайце Здаровыя:  Чаму так рэзка расьце колькасць захворваньняў на цукроўку ў сьвеце?…  Працяг…

(эфір 16 лістапада)
Неабжытая Спадчына:  Белая Русь… Science Fiction?…  Працяг…

(эфір 16 лістапада)
Паштовая Скрынка 111:  Сярод іншага - пра дзейнасьць беларускіх апазыцыйных палітыкаў…  Працяг…

(эфір 14 лістапада)
CC-2000:  Пра што можа інфармаваць кіраўніка Беларусі расейская служба замежнай выведкі ды іншае…  Працяг…

(эфір 14 лістапада)
Карлаў Мост:  Як Тамаш Баця абуў чэхаў і сьвет…  Працяг…

(эфір 15 лістапада)
Лісты з Каліфорніі:  Ліст дзевяты. 15 лістапада 2000 году…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  АЛЕСЬ ШАТЭРНІК…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org