RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Панядзелак, 13 Лістапада 2000
 


Пачаліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі ўчорашняй акцыі дэмакратычных моладзевых арганізацыяў…  Працяг…

Маладзёвая акцыя “Пераменаў!”, якая ўчора была жорстка разагнаная ўладамі Менску, стала другой сёлета па колькасьці затрыманых пасьля сумнавядомых падзеяў 25 сакавіка. У нядзелю ў Менску затрымалі, паводле афіцыйных дадзеных, 112 чалавек…  Працяг…

Лідэры моладзевае кааліцыі “Пераменаў!” лічаць, што ўчорашняя акцыя, якая прайшла ў 24 гарадох Беларусі, паказала, што ўлады баяцца нарастаньня хвалі супраціву напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў…  Працяг…

У Беларусі распачаўся Тыдзень міжнароднай адукацыі, які праводзіцца на ініцыятыву Дзяржаўнага сакратара ЗША Мадлэн Олбрайт і міністра адукацыі ЗША Рычарда Райлі. У адкрыцьці Тыдня ўзяў удзел новы амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак. Ён падкрэсьліў, што “ў часе маючых адбыцца ў наступным годзе прэзыдэнцкіх выбараў важную ролю адыграюць адукаваныя і добра інфармаваныя людзі”…  Працяг…

Як паведамілі нам у пасольстве Беларусі ў Чэхіі, 10 лістапада сёлета паміж 16:30 і 17-й гадзінамі, паводле варшаўскага часу, амаль у цэнтры польскай сталіцы адбыўся напад на пасла Беларусі ў Чэхіі Ўладзімера Бельскага…  Працяг…

У Менску прайшло паседжаньне Каардынацыйнае рады прыватных прадпрымальнікаў. Прадстаўнікі рэчавых рынкаў краіны падтрымалі ініцыятыву Страйкавага камітэту правесьці 23 лістапада агульнанацыянальную акцыю пратэсту…  Працяг…

Аляксандар Лукашэнка прызначыў старшынём Магілеўскага абласнога выканкаму былога віцэ-прэм’ера Барыса Батуру…  Працяг…

У Беларусі ўсё больш дзяцей, якія, ледзь навучыўшыся чытаць, вымушаныя кідаць вучобу. Бо невялічкія вясковыя школы паўсюль зачыняюцца, а штодня дабірацца на вучобу за многія кілямэтры малыя ня могуць. Вось якая гісторыя здарылася ў вёсцы Марыпаль Менскага раёну…  Працяг…

(эфір 11 лістапада)
Кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Міхал Мясьніковіч назваў “грубай фальшыўкаю” фільм Паўла Шарамета “Дзікае паляваньне”, які прысвечаны праблеме зьнікненьня Зьмітра Завадзкага й некаторых баларускіх апазыцыянэраў. “Белорусская деловая газета” надрукавала ліст вязьня менскае калёніі, аўтарства якога, магчыма, належыць дэпутату Андрэю Клімаву. Міхала Чыгіра зноў выклікалі на допыт у сьледчы камітэт…  Працяг…

(эфір 11 лістапада)
Эканамічны агляд мінулага тыдня прафэсара Ўладзімера Кулажанкі…  Працяг…

Учора прэм’ер Ізраіля Эхуд Барак правёў у Вашынгтоне дзьвюхгадзінную сустрэчу з прэзыдэнтам ЗША Клінтанам. Паводле аглядальнікаў, перамовы, накіраваныя на спыненьне гвалту і нармалізацыю абстаноўкі ў рэгіёне, скончыліся амаль нічым. У міжчасе палестынскі лідэр Арафат заклікаў працягваць паўстаньне супраць ізраільскай акупацыі…  Працяг…

У нядзелю у Чэхіі ўпершыню адбыліся выбары ў новаствораныя органы самакіраваньня рэгіёнаў – так званыя краёвыя прадстаўніцтвы (krajske zastupitelstva). Калі будуць выбраныя і іх кіраўнікі, у краіне зьявяцца першыя гетманы. Адначасова праходзілі таксама выбары трэцяй часткі сэнатараў…  Працяг…


***

(эфір 10 лістапада)
На доўгім шляху:  Карупцыя ў Беларусі: чыньнікі і наступствы…  Працяг…

(эфір 9 лістапада)
Паштовая Скрынка 111:  Пра галечу, апазыцыю, "агентаў КГБ" на Свабодзе ды іншыя тэмы…  Працяг…

(эфір 9 лістапада)
Неабжытая Спадчына:  Менская Кальварыя - 2…  Працяг…

(эфір 7 лістапада)
Лісты з Каліфорніі:  Ліст восьмы. 7 лістапада 2000 году. Выбары…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  ВІЯЛЕТА КАВАЛЁВА…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org