RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Аўторак, 23 Траўня 2000
 


У Менску адбыліся паседжаньні Рады кіраўнікоў урадаў і Міждзяржаўнае рады краінаў Мытнага саюзу, для ўдзелу ў якіх прыбылі прэзыдэнты Казахстану, Таджыкістану, Кіргізіі ды Расеі…  Працяг…

Пэрспэктывы мытнага саюзу і магчымыя вынікі менскае сустрэчы камэнтуе наш палітычны аглядальнік Валеры Карбалевіч…  Працяг…

У Вашынгтоне на запрашэньне Міжнароднай лігі правоў чалавека знаходзіцца прадстаўнічая арганізацыя беларускай дэмакратычнай апазіцыі, у складзе якой знаходзіцца старшыня адной з частак Беларускага Народнага Фронту Вінцук Вячорка, старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Анатоль Лябедзька, каардынатар грамадзянскай ініцыятывы “Хартыі-97” Зміцер Бандарэнка, а таксама галоўны рэдактар газэты “Наша Свабода” – Павал Жук…  Працяг…

Міхал Чыгір і ягоныя адвакаты падалі ў Вярхоўны суд Беларусі касацыйную скаргу на прысуд, што быў вынесены гарадзкім судом на мінулым тыдні…  Працяг…

Берасьцейскія ўлады не адмаўляюцца ад намеру прымусіць каталіцкага сьвятара Зьбігнева Кароляка пакінуць межы Беларусі. Калі ён не пажадае да 1 чэрвеня пакінуць тэрыторыю краіны, яму пагражае дэпартацыя…  Працяг…

Галоўны рэдактар газэты “Наша Ніва” Сяргей Дубавец атрымаў у Пракуратуры Беларусі афіцыйнае папярэджаньне за публікацыю артыкула старшыні Вярхоўнага Савету Сямёна Шарэцкага “Зараза фашызму”…  Працяг…

Лідэру Свабоднага прафсаюзу Менскага аўтазаводу Міхалу Марынічу адмоўлена ў прыёме на працу. Зараз у Заводзкім судзе сталіцы разглядаецца справа аб законнасьці такога рашэньня…  Працяг…

Афіцыйныя крыніцы сьцьвярджаюць, што ў Магілеўскай вобласьці наладжаная сыстэма радыяцыйнага кантролю прадуктаў харчаваньня. У Абласным цэнтры санітарыі і эпідыміялёгіі, як і ў кожным сельскім раёне, існуюць адмысловыя рыдыелягічныя аддзелы…  Працяг…

У Менску працягваў працу ІІІ Міжнародны кангрэс беларусістаў…  Працяг…

Учора ў Барысаве прыхільнікі роднага слова правялі ўстаноўчую канфэрэнцыю Таварыства Беларускае Мовы. У гэтым горадзе ўпершыню створаная гарадзкая рада ТБМ…  Працяг…

Старшыня Дзяржкамітэту памежных войскаў генэрал Аляксандар Паўлоўскі лічыць, што галоўнай небясьпекаю для Беларусі ёсьць пашырэньне нелегальнае міграцыі, кантрабанда зброі ды наркотыкаў, а таксама вайскова-палітычная пагроза з боку краінаў NATO…  Працяг…

Апошнія заявы Крамля наконт магчымасьці прэвэнтыўных паветраных удараў супраць афганскага руху “Талібан” выклікалі рэзкі адказ у Кабуле. У Чачні таксама адпрэчваюць цьверджаньні пра падтрымку з боку талібаў. Аб рэакцыі на словы прадстаўніка Крамля Сяргея Ястржэмбскага сёньня паведамляюць міжнародныя сродкі масавай інфармацыі…  Працяг…

Якую палітыку павінен праводзіць Захад ў дачыненьні да малых нацыяў? Hа гэтую тэму разважае ў сёньняшнім нумары The Wall Street Journal аглядальнік газэты Джорж Мэлоан…  Працяг…


***

(эфір 18 траўня)
Неабжытая Спадчына:  Магічныя ўяўленьні й дзеяньні беларусаў…  Працяг…

(эфір 18 траўня)
Паштовая Скрынка 111:  Ці далёка Беларусь ад Чачні, яшчэ пра нацыянальныя сымбалі і Ціцянкова, далей пра эўрапейскі шлях Беларусі ды іншае…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  АЛЕСЯ СЁМУХА…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org