RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Панядзелак, 15 Траўня 2000
 


Беларускі Гэльсынскі камітэт атрымаў сёньня зь Міністэрства юстыцыі дакумэнт, у якім улады ўпершыню прызнаюць, што бел-чырвона-белы сьцяг зьяўляецца гістарычнай сымболікаю Беларусі, але не даюць канкрэтнага адказу на пытаньне, ці могуць грамадзяне выкарыстоўваць гэты сьцяг у часе мітынгаў і дэманстрацыяў…  Працяг…

13 траўня, калі афіцыйныя ўлады Берасьця на галоўнай плошчы гораду ладзілі мерапрыемствы з нагоды так званага сьвята дзяржаўнага сьцягу і гербу, у вядомай усім крэпасьці луналі бел-чорвона-белыя сьцягі. Сьведкамі гэтай падзеі былі многія берасьцейцы і госьці гораду, што наведалі ўчора крэпасьць…  Працяг…

Адзін чалавек загінуў і адзін цяжка паранены ў выніку падрыву аўтамабіля “Форд-Скорпіа”, што быў прыпаркавны ля адміністрацыйнага будынку Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта на праспекце Машэрава ў Менску…  Працяг…

Рэдакцыя газэты “Наша Ніва” атрымала паведамленьне з Генэральнай пракуратуры пра тое, што ёй накіраванае афіцыйнае папярэджаньне за публікацыю артыкула Сямёна Шарэцкага. Надоечы газэта атрымала папярэджаньне Дзяржаўнага камітэту ў справах друку. А некалькі папярэджаньняў могуць стаць падставаю да справы аб закрыцьці гаэты ў судовым парадку…  Працяг…

У Менску Гарадзкі аддзел народнай адукацыі замест адмененых бясплатных школьных сьняданкаў прапануе дзецям духоўны пажытак – уступленьне ў піянэрскую арганізацыю…  Працяг…

З сёньняшняга дня ў Менску ды іншых гарадoх Беларусі ўдвая падаражэў грамадзкі транспарт…  Працяг…

Сустрэча прадстаўнікоў афіцыйных беларускіх уладаў і апазыцыі пры ўдзеле Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ, якая прайшла сёньня ў Менску, паказала, што ўсталяваць клімат даверу ўладам і апазыцыі будзе ня проста…  Працяг…

Як мы раней паведамлялі, брытанскія й галяндзкія навукоўцы прыйшлі да высновы, што заражаныя ў выніку чарнобыльскай катастрофы тэрыторыі будуць небясьпечныя значна даўжэй, чым меркавалася раней…  Працяг…

Нашаму карэспандэнту стала вядома, што памежны аўтапераход “Брузгі” на беларуска-польскай мяжы будзе цалкам зачынены на тры месяцы. Гэта адбудзецца 1 жніўня. “Брузгі” – адзін з двух галоўных пераходаў на мяжы з Польшчай. Праз яго прапускаюцца ўсе віды аўтатранспарту…  Працяг…

Пінскія настаўнікі, якім ужо больш за тры тыдні затрымліваюць выплату заробкаў, пачалі выконваць загад гарвыканкаму ў справе нарыхтоўкі кармоў. Напярэдадні настаўнікаў сярэдняй школы №15 вывозілі ў саўгас “Парахонскі” садзіць капусту…  Працяг…

Учора зборная Чэхіі па хакеі у фінальнай гульні чэмпіянату сьвету перамагла зборную Славаччыны, і Прага некалькі гадзінаў нагадвала места, што перажывае стыхійную навалу. Кожны разумеў: перамога на чэмпіянаце сьвету – сьвята агульнанацыянальнае… Сьвята, калі хочаце, нацыяналістычнае…Камэнтуе Сяржук Сокалаў-Воюш…  Працяг…

(эфір 12 траўня)
Чаму шматлікія працоўныя канфлікты ў сёньняшняй Беларусі не знаходзяць належнага вырашэньня? У прыватнасьці, з боку Рэспубліканскага працоўнага арбітражу? Надоечы звольнены заступнік ягонага старшыні Міхал Віршыч сёньня распавёў нашаму карэспандэнту пра ценявыя бакі дзейнасьці гэтага дзяржаўнага ведамства…  Працяг…

(эфір 13 траўня)
Навіны культуры за мінулы тыдзень…  Працяг…

Група нямецкіх і японскіх навукоўцаў здолела выдзеліць генэтычную структуру чарговай храмасомы чалавека. Навуковы камэнтатар газэты Finantial Times Вікторыя Грыффітс лічыць, што гэтае адкрыцьцё можа мець рэвалюцыйнае значэньне ў спробах чалавека зразумець генэтычную прыроду ўласнага арганізму…  Працяг…


***

(эфір 11 траўня)
Паштовая Скрынка 111:  Пішуць няўдалыя ўдзельнікі параду, галеча ў беларускіх вёсках, чытачы, як некалі ЦК КПСС, складаюць антытэзы да Першамаю…  Працяг…

(эфір 11 траўня)
Неабжытая Спадчына:  Беларускае дударства…  Працяг…

(эфір 10 траўня)
Gaudeamus:  Умовы для навучаньня беларусаў у Польшчы. Плата за студыі…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  БРАНІСЛАВА АНЫШКЕВІЧ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org