RFE/RL |
У геце сядзелі тыя яўрэі. Уночы іх растрэльвалі, яны хаваліся і прыйшлі
да нас на хутар, прасіліся сільна. Двое дзяцей, бацька і матка – Соферд,
Ірма, Бася і Доня. Ён на два гады толькі маладзейшы за мяне, а Бася – мая
равесьніца, 28-га, а ён з 30-га, Славін – прозьвішча. Чатыры, а так уначы
прыходзілі многа. Мама ж баялася, страшна – чатыры чалавекі, – і немцы…
Ну а тады пусьціла. Яны сядзелі ў таку, як у нас звалі, у саломе, там вырылі яму такую ад сьценкі, залезьлі туды ўсе чацьвёра. А ўжо холадна было, мароз быў. Насілі мы ім туды есьці. Зойдзем, скажам, тады яны выйдуць, паядуць трохі… А тады выкапалі яму ў хаце пад палом, яны самі выкапалі. Туды паклалі саломы, старыя коўдры. Зачыненыя дзьверы, а як хто ідзець, дык яны хаваюцца ў гэтую яму, а мы ўжо адкрываем. А стучаць яны, дык пытаюцца, чаму гэткі стук чуваць там. Я кажу: “Я сядзела, у коўдру ногі ўкруціўшы, а тады сьпяшыла ляцець, адкрываць і звалілася далоў, і стукнула”. Ну ўсё, паверуць. Немцы ж вакол хадзілі, партызанаў білі. А ў нас кулямётчык як будта ў хаце ў нас. Там партызанаў пабілі, дзярэўня паўтара кілямэтры, а будта ў хаце ў нас кулямёт сакоча. Дык чаму ня будзеш баяцца. У лесе і немцы былі, і партызанаў поўна было, усяго было. Як пайду малоць, дык пытаюцца, чаму часта мялю. Чаму мялю гэтак часта, маўляў, два чалавекі, а меліш гэтак часта. Я кажу: “Сьвіням”. “Во, сабе няма, а яна сьвіням будзе даваць хлеб”. Абуюць яны, бо ў мяне няма ні сапог, нічога. “Дзе ты брала гэткія сапагі?” Партызаны былі, і яўрэі былі, дык счыталі, можа партызаны далі. Божа! Усё роўна нас звалі яўрэйскае гета. Хоць і ня зналі пра тых, але вабшчэ прыхадзілі яўрэяў многа, ноччу пастаянна прыхадзілі. Ячшэ ж у вайну і яды ніякай, саўсім слаба. А нада ж было есьці, шэсьць чалавек. Вось мучыліся і ўсё. Яны нікуды не выхадзілі, і гэтак цэлую зіму сядзелі. На вясну немцы ўжо пачалі…і яны ўжо пайшлі ў лес. Скончылася вайна, выйшлі цэлыя. Ну вось і ўсё. Браніслава Анышкевіч
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |