RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Пятніца, 12 Траўня 2000
 


Сёньня камісія замежных справаў, абароны і бясьпекі чэскага Сэнату ізноў вярнулася да беларускіх слуханьняў. Перад іх пачаткам старшыня паседжаньня Міхаэл Жантоўскі зачытаў ліст і ноту беларускай амбасады ў Празе. У Сэнаце была прысутная нашая карэспандэнтка Алена Ціхановіч…  Працяг…

У гарадзкім судзе Менску пад час разгляду крымінальнае справы лідэра сацыял-дэмакратаў Міколы Статкевіча й дэпутата Вярхоўнага Савету Валерыя Шчукіна зноў апытваліся пацярпелыя пад час падзеяў 17 кастрычніка вайскоўцы. Пад час мінулых судовых паседжаньняў яны давалі вельмі супярэчныя паказаньні…  Працяг…

Ужо пасьля травеньскіх сьвятаў у Берасьці пайшлі чуткі пра тое, што напярэдадні Дня Перамогі недалёка ад гораду быў зьдзейсьнены наезд на маладую жанчыну, якая пазьней памерла. Прычым непасрэднае дачыненьне да гэтага выпадку мае нехта з кіраўнікоў вобласьці. Чуткі апынуліся праўдай. А ў машыне быў Васіль Даўгалёў…  Працяг…

Прэм’ер Уладзімер Ярмошын прэзэнтаваў гэтак званаму “Нацыянальнаму сходу” сваю эканамічную праграму. Ярмошын прызнаў, што сытуацыя ў экананоміке склалася дрэнная. Праграма новага прэм’ера прадугледжвае правядзеньне частковага рэфармаваньня эканомікі…  Працяг…

Сёньня ў Пінску распачаў працу двухдзённы сэмінар, які мае на мэце прэзэнтацыю пакету інфармацыі “Драгбокс”, распрацаванага швэдзкай недзяржаўнай арганізацыяй “Грамадзтва без наркотыкаў”. “Драгбокс”, які пасьпяхова выкарыстоўваецца ў барацьбе з нарказалежнасьцю на Захадзе і ў Расеі, упершыню ў Беларусі разам са швэдзкімі калегамі прэзэнтавала недзяржаўная арганізацыя з Пінску “Калегіюм”…  Працяг…

Паводле афіцыйных дадзеных, па станe на 12 траўня ў Беларусі зафіксавана 417 лясных і 848 тарфяных пажараў на плошчы каля 2-х тысячаў гэктараў. З тушэньня самага велізарнага ў Менскай вобласьці тарфяна-ляснога пажару вядзе рэпартаж наш карэспандэнт Алесь Мікалайчанка…  Працяг…

Памежнікі Беларусі й Расеі дамовіліся аб распрацоўцы комплекснае мэтавае праграмы ўладкаваньня сваіх межаў, разьлічанае да 2015 году. На фінансаваньне гэтае праграмы штогод вырашана выдаткоўваць 40-50 мільёнаў расейскіх рублёў з кожнага боку. Між тым памежнікі пакуль не кажуць пра канкрэтныя супольныя праекты у межах гэтае праграмы…  Працяг…

14 траўня а 19-й гадзіне ў Менску на Кастрычніцкім пляцы адбудуцца масавыя нацыянальныя гуляньні. Ёсьць засьцярога, што гэтая акцыя можа мірна ня скончыцца…  Працяг…

(эфір 13 траўня)
Адміністрацыя менскае калёніі адмовіла Ўладзімеру Кудзінаву ў сустрэчы зь сьвятаром уніяцкае царквы. Сваякі Андрэя Клімава занепакоеныя ягоным здароўем, якое з часу заканчэньня судовага працэсу працягвае пагаршацца. Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША заклікаў беларускія ўлады паінфармаваць сусьветную грамадзкасьць пра вынікі пошукаў зьніклых беларускіх апазыцыянэраў Ганчара, Захаранкі й Красоўскага…  Працяг…

Сярод захадаў сацыяльнае падтрымкі жыхароў Гомельскае вобласьці, як найбольш пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы надзвычай важнае месца займае аздараўленьне, асабліва дзяцей. Праз два тыдні ў школах скончацца заняткі, наступіць лета – найлепшы час для аздараўленьня. Што прапануюць улады рэгіёны на летні пэрыяд?…  Працяг…

(эфір 13 траўня)
Эканамічны агляд тыдня прафэсара Ўладзімера Кулажанкі…  Працяг…

Учoрашнія падзеі ў Маскве, калі узброеныя групы спэцслужбаў уварваліся ў офісы холдынгу “Медыя-мост”, сёньня камэнтуюцца замежнай прэсай…  Працяг…


***

(эфір 11 траўня)
Паштовая Скрынка 111:  Пішуць няўдалыя ўдзельнікі параду, галеча ў беларускіх вёсках, чытачы, як некалі ЦК КПСС, складаюць антытэзы да Першамаю…  Працяг…

(эфір 11 траўня)
Неабжытая Спадчына:  Беларускае дударства…  Працяг…

(эфір 7 траўня)
Праскі Акцэнт:  Беларуская партызанка - нацыянальны рух ці інспірацыя НКВД?…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  ЗЬМІЦЕР КОЛАС…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org