RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Пятніца, 5 Траўня 2000
 


“Круглы стол” беларускіх уладаў і апазыцыі, які адбыўся сёньня пры актыўным удзеле дэлегацыі “тройкі” АБСЭ, быў адной з галоўных падзеяў, што ўваходзілі у праграму знаходжаньня ў Беларусі прадстаўнікоў гэтае міжнароднай арганізацыі. Апазыцыя і ўлада ўпершыню за апошні час сустрэліся сам-на-сам, а міжнародныя назіральнікі маглі ацаніць аргумэнты кожнага з бакоў…  Працяг…

Візыт “тройкі” АБСЭ завершыўся выніковай прэсавай канфэрэнцыяй у Нацыяльным прэс-цэнтры. Эўрапейскія пасланьнікі ўразілі журналістаў выразнасьцю сваіх выказваньняў і канкрэтнымі патрабаваньнямі ад беларускіх уладаў…  Працяг…

Барацьба за дэмакратыю ў Беларусі завершыцца перамогай – сьцьвярджаюць сёньня ў газэце Wall Street Journal супрацоўнікі сэнату ЗША Марк Тысэн ды Іан Бжэзінскі, якія нядаўна адведалі Беларусь…  Працяг…

Куды зьнік Юрый Захаранка? Гэтаму пытаньню прысьвячалася сустрэча сваякоў экс-міністра ды сяброў грамадзкае камісіі ў ягоных пошуках з журналістамі недзяржаўных выданьняў, што адбылася сёньня ў аб’яднаньні “Праўная дапамога насельніцтву”…  Працяг…

Салігорскія ўлады адмаўляюцца ставіць на ўлік мясцовую філію Беларускай асацыяцыі журналістаў…  Працяг…

Галоўнымі праблемамі распаўсюджваньня беларускіх пэрыядычных выданьняў зьяўляюцца несваечасовая дастаўка іх падпісчыкам і вялікія страты, што нясуць рэдакцыі. Да такое высновы прыйшлі сёньня ўдзельнікі круглага стала, які праводзіўся ў рамках выставы “Прэса-2000”…  Працяг…

(эфір 3 траўня)
Як мы ўжо паведамлялі, сёньня ў Брусэлі ля будынка Эўрапарлямэнту прайшоў пікет з мэтай прыцягнуць увагу і дамагчыся рэакцыі сяброў гэтай уплывовай установы на сытуацыю ў Беларусі. З намі на сувязі ў Брусэлі ўдзельнік акцыі Ігар Лазарчук…  Працяг…

Беларускія хлопцы пад час вайсковае службы падвяргаюцца дыскрымінацыі паводле моўнае прыкметы. На гэты аспэкт парушэньня правоў чалавека зьвяртае ўвагу грамадзкасьці і ўладаў Таварыства Беларускае Мовы ў адмыслова прынятай заяве ды лісьце да міністра абароны краіны Аляксандра Чумакова…  Працяг…

Расейскі пісьменьнік Уладзімер Багамолаў зьбіраецца зьняць сваё імя з амаль гатовай экранізацыі ягонага твору “Момант ісьціны”. Віну за няўдалую рэалізацыю праекту літаратар ускладае на рэжысэра Міхала Пташука…  Працяг…

(эфір 6 траўня)
Эканамічны агляд тыдня прафэсара Ўладзімера Кулажанкі…  Працяг…

Артыкул “Рух кантынэнту”, апублікаваны ў апошнім нумары брытанскага часопісу Ekonomist, прысьвечаны прабемам міграцыі ў Эўропе. Галоўная думка артыкулу, вынесеная ў падзагаловак, – “Замежнікі цякуць ў Эўразьвяз ў пошуках працы. Іх часта бэсьцяць, але яны ўсе больш неабходныя”…  Працяг…


***

(эфір 4 траўня)
Неабжытая Спадчына:  Сакральная геаграфія Беларусі…  Працяг…

(эфір 4 траўня)
Паштовая Скрынка 111:  Норавы ў беларускім эгзархаце РПЦ, не сьпяшаймася называць сваіх чыноўнікаў мэрамі ды губэрнатарамі, пра шкоднасьць памяркоўнасьці ў палітыцы…  Працяг…

(эфір 1 траўня)
Ад панядзелка да панядзелка:  “Працоўная” прэса ў Беларусі…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  ІЗАБЭЛА ГАТОЎЧЫЦ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org