RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Чацьвер,  9 Сакавіка 2000
 


Сёньня ў Кангрэсе Злучаных Штатаў Амэрыкі адбыліся слуханьні беларускага пытаньня. У іх бралі ўдзел памочнік дзяржаўнага сакратара ў пытаньнях дэмакратыі, правоў чалвека і працы Гаральд Коў і адмысловы дарадца дзяржсакратара ў пытаньнях новых незалежных дзяржаваў Рос Вільсан, а таксама кіраўнік рабочай групы Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Адрыян Севярын. Для ўдзелу ў слуханьнях зь Менску прыехалі дэпутаты Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Сямён Шарэцкі, Станіслаў Шушкевіч і Анатоль Лябедзька. Адкрываем нашую праграму простай тэлефоннай сувязьзю з Вашынгтонам. Ля тэлефона ў будынку Кангрэса – наш вашынгтонскі карэспандэнт Ірына Курапаткіна…  Працяг…

АНОНС
Заўтра на нашай Web-старонцы будуць апублікаваныя тэксты інтэрвію ўдзельнікаў сёньняшніх слуханьняў у Кангрэсе ЗША - Анатоля Лябедзькі і Зянона Пазьняка, якія яны далі нашай праграме адразу пасьля заканчэньня слуханьняў, і якія прагучалі ў нашым эфіры ўвечары 9 сакавіка.

Амбасадар ЗША ў Беларусі Дэніэл Спэкгард спадзяецца на вызваленьне дэпутата Андрэя Клімава з турмы. Спадар Спэкгард мяркуе, што беларускім уладам трэба праявіць паблажлівасьць да Клімава, які за два гады знаходжаньня за кратамі згубіў здароўе…  Працяг…

Менскія ўлады далі сёньня дазвол на правядзеньне ў сталіцы 15 сакавіка “Маршу Свабоды–2”. Паседжаньне гарадзкога выканаўчага камітэту, на якім прысутнічалі і арганізатары акцыі, працягвалася больш за паўтары гадзіны, і, ўрэшце, бакі прыйшлі да згоды: дэманстрантам дазволена прайсьці ад пляцу Якуба Коласа па праспэкце Скарыны й вуліцы Сурганава да пляцоўкі на вуліцы Кульман (побач з пляцам Бангалёр), дзе адбудзецца мітынг…  Працяг…

Рэчыцкая міжраённая пракуратура завершыла сьледзтва ў так званай справе ўхіленьня ад службы ў войску сябры мясцовай рэлігійнай суполкі “Сьведкі Еговы” Валянціна Гулая. Справа перададзеная на разгляд судзьдзі Сьвятланы Шурпы. Так распарадзілася старшыня суду Тацяна Агрыбец…  Працяг…

У Армянскім парлямэнце сёньня прайшлі слуханьні аб далучэньні Арменіі да беларуска-расейскага саюзу. Пракамэтаваць сытуацыю мы папрасілі сурпацоўніка Ерэванскага бюро армянскай службы Радыё Свабода Армена Закарана…  Працяг…

З 6 па 8 сакавіка працягваўся візыт ў Швэцыю групы беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў. Вынікам гэтае паездкі павінна стаць стварэньне міжпарлямэнцкае групы “Беларусь–Швэцыя”, а таксама актывізацыя стасункаў паміж недзяржаўнымі арганізацыямі дзьвюх краінаў…  Працяг…

(эфір 8 сакавіка)
Берасьцейская міліцыя працягвае пошук маладых людзей, якія камянямі закідалі чыгуначны вагон, які быў пераабсталяваны ў часовае памяшканьне праваслаўнай царквы. Здарэньне ўзрушыла ўвесь горад, але спробы мясцовых праваахоўчых ворганаў знайсьці злачынцаў застаюцца безвыніковымі…  Працяг…

У Міністэрстве замежных справаў Беларусі прайшла прэзэнтацыя надоечы ўхваленай урадам Нацыянальнае праграмы разьвіцьця экспарту на 2000–2005 гады, якая прадугледжвае рост беларускага экспарту за гэты пэрыяд на 31 адсотак. Аднак незалежныя эканамісты лічаць гэтыя пляны маларэальнымі…  Працяг…

У гэтым годзе Беларусь адчыніць сваю амбасаду ў Багдадзе, зь Беларусі ў Ірак будуць імпартаваныя 150 аўтацягнікоў МАЗ і 10 тысячаў шынаў бабруйскае вытворчасьці. Гэтыя дамоўленасьці сталі вынікам візыту ў Багдад віцэ-прэм’ера беларускага ўраду Ўладзімера Замяталіна…  Працяг…

Суседзі Чачні па каўказкім рэгіёне ўсё больш занепакоеныя. Па меры таго, як расейскія войскі глыбей прасоўваюцца ўглыб горнай часткі чачэнскай тэрыторыі, Грузія і Азербайджан апасаюцца быць уцягнутымі ў канфлікт. Пра гэта сёньня піша, у прыватнасьці, газэта “Financial Times”…  Працяг…

Ізраільскі прэм’ер Эхуд Барак і палестынскі лідэр Арафат дамовіліся аднавіць мірныя перамовы яшчэ ў гэтым месяцы. Аднак да разьвязаньня супярэчнасьцяў паміж Ізраілем і Палестынай у пытаньні тэрыторыяў яшчэ вельмі далёка. Гэтай тэме прысьвечаны вялікі артыкул у сёньняшнім нумары “New York Times”…  Працяг…

(эфір 9 сакавіка)
Паштовая Скрынка 111 :  Пра былых паплечнікаў Лукашэнкі, Васіля Быкава, патрэбу нацыянальнай царквы ды іншае…  Працяг…

(эфір 8 сакавіка)
Gaudeamus :  Працяг гутаркі з выканаўчым дырэктарам фонду “Тэмпус” праграмы "Тасіс" Арненам Восам…  Працяг…

(эфір 5 сакавіка)
Заўзятар :  Чэмпіянат сьвету па біятлёне, лёс Леаніда Тараненкі, навіны прафэсійнага боксу…  Працяг…

(эфір 5 сакавіка)
Праскі Акцэнт :  Ці варта апазыцыі выступаць у дзяржаўых СМІ?…  Працяг…

(эфір 3 сакавіка)
Далягляды :  Пэрcпэктывы ХХІ стагодзьдзя. Як дапамагчы бедным?…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  ЯКАЎ ГУТМАН…   Працяг…
 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org