RFE/RL |
Чацьвер, 9 Сакавіка 2000 |
Сёньня |
У Армянскім парлямэнце сёньня прайшлі слуханьні аб далучэньні Арменіі да беларуска-расейскага саюзу. Гэтая дыскусія ў Арменіі распачалася раней, калі была створаная ініцыятыва “Расея, Арменія, Беларусь”, і армянскія камуністы пачалі збор подпісаў за ўключэньне ў беларуска-расейскі працэс інтэграцыі. Абодва бакі не маглі паразумецца паміж сабой і заяўлялі, што сабралі больш за 1 мільён подпісаў. Пракамэтаваць сытуацыю мы папрасілі сурпацоўніка Ерэванскага бюро армянскай службы Радыё Свабода Армена Закарана… Бакі, якія выступалі за далучэньне Арменіі да беларуска-расейскай інтэграцыі, апынуліся ў парляманце. Цяперашні прадстаўнік фракцыі “Права і Адзінства” Агасі Аршакян быў каардынатарам ініцыятывы далучэньня Арменіі да беларуска-расейскага саюзу. Сёньня ён арганізаваў гэтыя парляманцкія слуханьні… І пытаньне паставіў так, што ўдзел Арменіі ў гэтым саюзе – адзіны шлях уратаваньня краіны, у якой увогуле адсутнічае эканоміка. Нельга сказаць, што гэтыя слуханьні ўдаюцца. Аршакян заявіў, што ў ягонай фракцыйнай групе ўжо 30 чалавек – са 130 армянскіх парлямантароў. Сёньня прысутнічалі ўсяго 10-15. І яны прадстаўлялі камуністаў і па адным прадстаўніку мелі іншыя фракцыі. Якія проста хацелі ведаць, пра што гаворка. І якую саюзную дамову абмяркоўваць – старую ці новую. Калі гаворка йдзе пра новую дамову – армянскія парлямантары павінны яе вывучаць. Калі пра старую – тут цягнік ужо пайшоў. Ініцыятары гавораць, што прадстаўленыя розныя дадзеныя пра эканоміку. Пра кепскі стан эканомікі Арменіі. І гэты шлях далучэньня да беларуска-расейскага саюзу назвалі выратавальным для Арменіі. І падалі гэта так, што нічога добрага ад міжнародных фінансавых арганізацыяў Арменіі чакаць не выпадае. Бо Арменія павінна выплочваць пазыкі, працэнты. І другая важная аргумэнтацыя. Далучыўшыся да саюзу Беларусі і Расеі мы зможам вырашаць пытаньне Нагорнага Карабаху. І вось прадстаўнік армянскіх камуністаў прапанаваў пачаць працэс разгляду ў парляманце пытаньня далучэньня – недалучэньня. Прысутнічаў намесьнік міністра замежных справаў Арменіі Арташэс Туманян, які выказаўся наконт гэтага пытаньня. Ён сказаў наступнае : “Мы павінныя вызначыцца, навошта Арменіі браць удзел у гэтым саюзе. Калі для ўратаваньня, то мы тут павінныя думаць, бо ствараючы саюз Беларусь і Расея ня думалі, каб ратавацца”. І другое, вельмі важны фактар. Намесьнік міністра сказаў: “Некаторыя думаюць, што мы можам такім чынам вырашыць пытаньне Нагорнага Карабаху. Але гэтага ня будзе, бо ў міждзяржаўнай беларуска-расейскай дамове напісана, што ў склад гэтага ўтварэньня могуць уваходзіць толькі суб’екты міжнароднага права са сваімі міжнародна прынятымі межамі”. Як вядома, Нагорны Карабах ня ёсьць суб’ектам міжнароднага права. Таму ён ня можа разам з Арменіяй уключацца ў гэты зьвяз. Таму паўстае праблема, ці гатовая Арменія і яе грамадзтва, палітычныя сілы, дэлегаваць гаваць гэтае пытаньне тым структурам, якія будуць створаныя ў гэтым саюзе. Так што тут шмат пытаньняў, якія будуць абмяркоўвацца”. У справе парляманцкіх слуханьняў у Арменіі адносна далучэньня краіны да беларуска-расейскага саюзу з супрацоўнікам армянскай службы Радыё Свабода Арменам Закаранам гутарыла Алена Радкевіч
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |