RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Серада, 1 Сакавіка 2000
 


Несанкцыянаваны пікет ля будынку прэзыдэнцкай адміністрацыі ў Менску зарганізавалі сёньня трое маладых апазыцыянэраў. Цімох Дранчук, Філіп Клікушын і Леанід Малахаў патрабавалі ад Аляксандра Лукашэнкі вярнуць Віктара Ганчара, Юрыя Захаранку і Анатоля Красоўскага. Прадстаўнікамі службы бясьпекі былі затрыманыя як пікетоўцы, гэтак і трое журналістаў, у тым ліку й карэспандэнт “Радыё Свабода”…  Працяг…

1 сакавіка распачаўся візыт у Менск прадстаўнікоў адразу трох уплывовых міжнародных арганізацыяў: Парлямэнцкіх асамблеяў АБСЭ й Рады Эўропы, а таксама Эўрапарлямэнту…  Працяг…

У Фрунзэнскім РАЎС Менску быў складзены адміністрацыйны пратакол на сябра БНФ пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка Ўладзімера Вераскоўскага за збор подпісаў супраць аб’яднаньня Беларусі й Расеі…  Працяг…

Рэгістрацыя Міністэрствам юстыцыі Беларусі Кансэрватыўна-Хрысьціянскае партыі БНФ яшчэ больш заблытала сытуацыю ў спрэчцы паміж дзьвюма часткамі калісьці адзінага Беларускага Народнага Фронту. Цяпер у краіне існуюць дзьве партыі з аднолькавай назваю – “Партыя БНФ”…  Працяг…

Аляксандар Лукашэнка загадаў да верасьня навесьці парадак у беларускім войску. Паводле Лукашэнкі, у вайсковых частках дрэнна з дысцыплінаю і ня ў лепшым стане вайсковая тэхніка. Гэтыя ды іншыя праблемы беларускага войску разглядаліся сёньня пад час адмысловае нарады ў кіраўніка Беларусі…  Працяг…

У Рэспубліканскім працоўным арбітражы сёньня разглядалася канфліктная сытуацыя на Менскім трактарным заводе. Там ужо шмат месяцаў працягваецца супрацьстаяньне адміністрацыі і Свабоднага прафэсійнага саюзу…  Працяг…

Амаль кожны другі беларус гатовы галасаваць за Лукашэнку на прэзыдэнцкіх выбарах, калі б яны адбыліся сёньня. Але пры гэтым амаль кожны чацьверты гатовы ўзяць удзел у акцыях пратэсту супраць пагаршэньня жыцьця. Менш як пяць адсоткаў хочуць, каб Беларусь стала суб’ектам Расейскае Фэдэрацыі, а на думку кожнага другога – ключавую ролю ў вырашэньні палітычнага канфлікту ў Беларусі мусяць адыграць самі беларусы…  Працяг…

Мы працягваем падаваць зьмест беларускага падразьдзелу ў справаздачы Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША за 1999-ы год аб сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце. Сёньня мы завяршаем агляд першай часткі, якая тычыцца асноўных правоў чалавека…  Працяг…

(эфір 29 лютага)
Вярхоўны Cуд Беларусі задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі аб скасаваньні Беларускае сялянскае партыі…  Працяг…

(эфір 29 лютага)
Прадстаўнікі менскага Праваабарончага цэнтру “Вясна” зарганізавалі сёньня прэзэнтацыю кнігі “Агляд-Кроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 1999 годзе”. На ёй прысутнічалі супрацоўнікі шэрагу амбасадаў, былыя зьняволеныя палітыкі й прадстаўнікі апазыцыйных партыяў ды арганізацыў…  Працяг…

Расея спадзяецца ў хуткім часе закончыць апэрацыю ў Чачні. У міжчасе Масква адхіліла як прадузятую справаздачу Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША аб парушэньнях правоў чалавека ў Чачні. Аднак катаваньні і вымагальніцтвы у дачыненьні да вязьняў пацьвярджаюць усе тыя, хто прайшоў, у прыватнасьці, праз “фільтрацыйны лягер” ў Чарнакозаве. Сярод іх – карэспандэнт нашага Радыё Андрэй Бабіцкі…  Працяг…

(эфір 27 лютага)
Вострая Брама :  Хто такі Рыгор Барадулін?…   Працяг…

(эфір 27 лютага)
Беларускі Дыялёг на Інтэрнэце :  Віртуальны Лукашэнка…   Працяг…

(эфір 24 лютага)
Неабжытая Спадчына :  Залатая Шляхоцкая Легенда:  ПРА ХАРЧАВАНЬНЕ І АЛЬКАГОЛЬ…   Працяг…

(эфір 23 лютага)
Gaudeamus :  Дзе дастаць грошы на навуку за мяжой?  Гутарка зь кіраўнічкай аддзелу інфармацыі адукацыйнага фонду "Сакратэс"…   Працяг…

Галасы Стагодзьдзя: ВАЛЯНЦІН ГОЛУБЕЎ…   Працяг…
 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org