RFE/RL |
Чацьвер, 15 Чэрвеня 2000
Днямі на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай вынікам паседжаньня Міжпарлямэнцкай асамблеі СНД, сьпікер Савету Фэдэрацыі Расеі Ягор Строеў паведаміў, што яму і старшыні Дзярждумы Генадзю Селязьнёву Біл Клінтан пад час візыту ў Маскву паведаміў, што ня супраць саюзу Беларусі і Расеі. Мы зьвязаліся з Нацыянальнай Радай Бясьпекі ЗША з просьбай пракамэнтаваць заявы Ягора Строева… Працяг… Правабарончая арганізацыя Amnesty International апублікавала справаздачу пра сытуацыю з правамі чалавека ў сьвеце ў 1999 годзе. У разьдзеле, датычным Беларусі, найбольш акцэнтуецца ўзмацненьне рэпрэсіяў у дачыненьні да беларускай апазыцыі, зьнікненьне апазыцыйных лідэраў і закрыцьцё незалежных газэтаў. З камэнтаром з Жэнэвы – міжнародны каардынатар грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя-97” Андрэй Саньнікаў… Працяг… Сэрыю пікетаў супраць дзеяньняў Менгарвыканкаму вырашылі правесьці сябры Аб’яднанае Грамадзянскае партыі. Раней яны зьвярнуліся ў Маскоўскі суд Менску з пазовам на Менгарвыканкам… Працяг… У Барысаве група актывістаў БСДП “Народная Грамада” на Цэнтральным пляцы гораду правяла не дазволеную ўладамі акцыю пратэсту супраць парушэньня правоў жанчынаў. Пікетоўцы блізу штабу вайсковае часткі ланцугамі прыкавалі свае ногі да машты, на якой пад час афіцыйных сьвятаў вывешваецца чырвона-зялёны сьцяг… Працяг… Гэтымі днямі намесьнік старшыні гарадзкой арганізацыі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай парыі БНФ Барыс Хамайда ладзіць адмысловыя асабістыя акцыі, зьбіраючы подпісы супраць дамовы з Расеяй… Працяг… Звароты ў пракуратуру прадстаўнікоў апазыцыі са скаргамі на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі за апошнія гады ў Беларусі сталі звычайнай справаю. Таму заява дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Вячаслава Герасіменкі нікога б не зьдзівіла, калі б не была выкліканая такімі дзіўнымі абставінамі… Працяг… Год таму зьнік вядомы актор тэатру-студыі кінаактора Андрэй Бубашкін. Сёньня ягоныя сваякі й сябры сабраліся, каб абмеркаваць вынікі пошукаў і прыняць дадатковыя намаганьні каб высьветліць лёс зьніклага… Працяг… Суд цэнтральнага раёну Магілева асудзіў на чатыры гады пазбаўленьня волі кіраўніка Магілеўскага прадстаўніцтва канадыйскай фірмы “Фартуна інтэрнэшэнл ” Ларысу Волкаву, якая абяцала жыхароў Беларусі працаўладкаваць ў Канадзе… Працяг… Каб атрымліваць мэдычную дапамогу жыхары заражанай радыяцыяй вёскі Палесьсе Чачэрскага раёну вымушаныя зьбіраць грошы… Працяг… Ня выключана, што Пінск стане першым неабласным горадам у Беларусі, дзе будзе пабудаваны лядовы палац. Палац будзе належаць Пінскаму банкаўскаму каледжу, які зараз знаходзіцца ўстане рэканструкцыяй… Працяг… Завяршаецца акцыя Таварыства Беларускае Мовы імя Францішка Скарыны ў зборы подпісаў у падтрымку ідэі стварэньня Нацыянальнага ўнівэрсытэту. Яны будуць перададзеныя ў аміністрацыю прэзыдэнта, ад якое, на думку кіраўніцтва ТБМ, залежыць – быць ці ня быць у Беларусі Нацыянальнаму ўнівэрсытэту. Менавіта таму Таварыства дамагаецца безпасярэдніх перамоваў у гэтым пытаньні з высокапастаўленымі чыноўнікамі… Працяг… На віцебскім тэлезаводзе вытворчага аб’яданьня “Віцязь” створаная пагаджальная камісія дзеля падпісаньня калектыўнай дамовы паміж працаўнікамі і адміністрацыяй. Канфэрэнцыя працоўных прадпрыемства пераважнай большасьцю адхіліла прапанаваную дамову, якая была ўзгодненая і са сваім міністэрствам, і з прафкамамі заводу і цэхаў… Працяг… Маскоўскія падзеі, зьвязаныя з арыштам мэдыямагната Ўладзімера Гусінскага, зьяўляюцца копіяй беларускага палітычнага досьведу. Так лічаць у Беларускім саюзе прадпрымальнікаў, дзе прайшла сёньня прэсавая канфэрэнцыя… Працяг… Расейскі ды міжнародны друк працягваюць абмяркоўваць матывы арышту Ўладзіміра Гусінскага ў Маскве ды наступствы гэтай падзеі. Адна з галоўных вэрсіяў – помста з боку Крамля за неляяльнасьць вядомага медыямагната да прэзыдэнта і ягонай адміністрацыі… Працяг…
(эфір 15 чэрвеня)
(эфір 13 чэрвеня)
(эфір 11 чэрвеня)
Галасы Стагодзьдзя: ТАЦЯНА МАРХЕЛЬ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |