RFE/RL |
Аўторак, 13 Чэрвеня 2000
13 чэрвеня Рада Беларускага Гэльсынскага камітэту прыняла рашэньне пра няўдзел у выбарчых камісіях ды ў іншых аспэктах кампаніі выбараў у Палату прадстаўнікоў, пакідаючы за сабою толькі права назіраць за выкананьнем правоў чалавека ў часе гэтага працэсу… Працяг… Прычыны палітызаванасьці беларускага трэйцяга сэктару і расколу ў палітычных партыях, кантэкст гэтых працэсаў камэнтуе Валер Карбалевіч… Працяг… У Вільні другі дзень працягвае працу міжнародны кангрэс “Ацэнка злачынстваў камунізму”. Сёньня ў заявах палітыкаў і ў ацэнцы гісторыкаў выразна прагучаў і беларускі кантэкст… Працяг… Сёньня гарадзкі суд Менску павінен быў вынесьці прысуд у крымінальнай справе лідэра сацыял-дэмакратаў Міколы Статкевіча й дэпутата Валерыя Шчукіна… Працяг… Аляксандар Лукашэнка правёў нараду, прысьвечаную абмеркаваньню сытуацыі ў аграпрамысловым комплексе… Працяг… Прапаганда эканамічнай інтэграцыі як выратаваньня для беларускіх вытворцаў на справе абарочваецца вялізнымі стратамі. Замест магчымасьці знайсьці спажыўцоў на расейскім рынку многім беларускім прадпрыемствам даводзіцца мець справу з экспансіяй расейскіх тавараў у Беларусь… Працяг… На Берасьцейшчыне Луніненцкі, Пінскі ды Столінскі раёны найбольш забруджаныя радыёнуклідамі. У той жа час гэтыя мясьціны называюць трускалкава-агурэчным краем. Ці заўсёды правяраецца гэтая прадукцыя на ўзровень забруджанасьці радыёнуклідамі? Якія вынікі гэтых праверак?… Працяг… “Беларускай мове ў беларускім войску пагражае недасьведчанасьць старшыні Таварыства Беларускае Мовы Алега Трусава”, – гэтак лічыць міністар абароны краіны генэрал-палкоўнік Аляксандар Чумакоў… Працяг… Сёньня спаўняецца дзесяць гадоў зь дня ўсталяваньня партнэрскіх і сяброўскіх дачыненьняў паміж Полацакам і нямецкім местам Фрыдрыхсгафэн. З гэтай нагоды на Полаччыну прыехала прадстаўнічая нямецкая дэлегацыя на чале з намесьнікам обэр-бургамістра Фрыдрыхсгафэну доктарам Зігам. Палачане гасьцінна сустрэлі сяброў, падрыхтавалі для іх багатую культурніцкую праграму, аднак зьязджалі немцы ня ў самым лепшым настроі… Працяг… Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прызначыў мусульманскага духоўнага лідэра - муфція Ахмэда Кадырава - кіраўніком Чачні. Аглядальнікі лічаць, што гэткім чынам Крэмль хоча адначасова дасягнуць некалькіх мэтаў: легітымізаваць ваенную апэрацыю ў Чачні, перацягнуць на свой бок частку насельніцтва рэспублікі і ўмацаваць кантроль над рэгіёнам… Працяг… Прыхільнікі і праціўнікі прэзыдэнта Сірыі Хафэза Асада, які ва ўзросьце 69 гадоў памёр у сыботу ў Дамаску, выступаюць з прагнозамі наконт будучыні ягонай краіны і ўсяго Блізкага Ўсходу. Сярод камэнтароў пераважае погляд, што сьмерць сірыйскага дыктатара можа сымбалізаваць сабой пачатак новай эры ў мірным працэсе на Блізкім Усходзе… Працяг… Цырымонія пахаваньня прэзыдэнта Хафэза Асада толькі на вельмі кароткі час адсунула на другі плян шматлікія праблемы, зь якімі сутыкаецца цяперашняя Сірыя, і якія з новай вастрынёй паўстануць заўтра. Гэта й саперніцтва ў барацьбе за ўладу, і найперш – неабходнасьць эканамічных рэформаў… Працяг…
(эфір 11 чэрвеня)
(эфір 9 чэрвеня)
(эфір 9 чэрвеня)
(эфір 8 чэрвеня)
(эфір 8 чэрвеня)
(эфір 4 чэрвеня)
Галасы Стагодзьдзя: АЛЕСЬ БАРСКІ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |