RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Пятніца, 9 Чэрвеня 2000
 


Чатыры амэрыканскія сэнатары зьвярнуліся сёньня з лістом да дзяржсакратара ЗША Мадлен Олбрайт з заклікам зрабіць усе магчымыя крокі дзеля бясьпекі членаў дэлегацыі беларускай апазыцыі, якая нядаўна наведала Вашынгтон…  Працяг…

Прэм’ер-міністар Беларусі Ўладзімер Ярмошын нечакана адклаў свой рабочы візыт у Адэсу, дзе ён павінен быў сустракацца са сваімі ўкраінскім і малдаўскім калегамі для абмеркаваньня ўзаемнага таваразвароту і транзыту…  Працяг…

Дэпутаты гэтак званае “Палаты прадстаўнікоў” прынялі адразу ў першым і другім чытаньнях закон пра амністыю. Паводле гэтага дакумэнту, зь месцаў зьняволеньня выйдуць больш за 10 тысячаў чалавек…  Працяг…

Завяршыўся візыт у Беларусь прадстаўніка Міжнароднай арганізацыі працы Франка Хофэра. Ён вывучаў тут канфліктную сытуацыю, што склалася зараз паміж уладамі й прафсаюзамі…  Працяг…

Прыпыненьне сяброўства Лібэральна-Дэмакратычнае партыі Беларусі ў Кансультацыйнай радзе апазыцыйных палітычных партыяў не паўплывала на паводзіны астатніх партыяў. Сёньня яны прынялі да ведама гэтае рашэньне лібэрал-дэмакратаў…  Працяг…

Сёньня сэсія Наваградзкага раённага савету большасьцю галасоў не дала згоды на будаўніцтва ў горадзе школы з польскай мовай навучаньня…  Працяг…

Сёньня ў Віцебску ў сквэры ля пляцу Леніна з 17 да 18 гадзінаў праходзіў пікет у падтрымку Міхаіла Чыгіра. Гэты пікет па даручэньні гарадзкой Каардынацыйнай Рады дэмакратычных арганізацыяў заявілі старшыня абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” сп. Васіль Шалухін, старшыня гарадзкой суполкі Сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” сп. Аляксей Гаўруцікаў і сябра гэтае суполкі сп. Алена Фаміна…  Працяг…

Кіраўніца Цэнтру правоў чалавека, вядомая адвакатка Вера Страмкоўская заяўляе, што міліцыя ня робіць фактычна аніякіх дзеяньняў, каб знайсьці злачынцаў, якія абрабавалі офіс Цэнтру…  Працяг…

Ужо 10 год у цэнтры Менску ўзводзіцца самы вялікі ва Ўсходняй Эўропе чыгуначны вакзал. З-за недастатковага фінансаваньня тэрмін ягонае здачы ўвесь час адкладваецца. І ўжо сёньня вядома, што вялізарны будынак пры цяперашнім нізкім пасажырскім руху ня здолее акупіць сябе…  Працяг…

(эфір 10 чэрвеня)
Заўтра дэпутат Вярхоўнага Савету Ўладзімер Кудзінаў справіць свой сорак першы дзень нараджэньня, чацьверты за час знаходжаньня ў турме.
Жонка дэпутата Андрэя Клімава Тацяна Клімава спадзяецца, што закон пра амністыю дамапожа яе мужу выйсьці на волю.
Васіль Старавойтаў фактычна не выходзіць з дома, баючыся таго, што зь ім могут абыйсьціся як з Ганчаром ды Захаранкам…  Працяг…

(эфір 10 чэрвеня)
Эканамічны агляд тыдня прафэсара Ўладзімера Кулажанкі…  Працяг…

(эфір 10 чэрвеня)
Навіны культуры мінулага тыдня…  Працяг…

Як паведаміла праваабарончая Арганізацыя Amnesty International, яна атрымала новыя доказы таго, што незважаючы на міжнародны ціск і крытыку, правапарушэньні ў Чачні працягваюцца. Расейскія вайскоўцы далей зьбіваюць, катуюць і гвалтуюць затрыманых Чэчэнцаў і надалей дзейнічаюць гэтак званыя “фільтрацыйныя” лягеры…  Працяг…

Amnesty International апублікавала таксама вельмі непрыемную для заходніх краінаў, у прыватнасьці, для сілаў НАТО справаздачу. У ёй гаворыцца, што незалежна ад таго, ці сілы НАТО мелі законнае або юрыдычнае права праводзіць ваенную апэрацыю на Балканах ці ня мелі, у сьвятле міжнароднага гуманітарнага права яны парушылі правілы вядзеньня вайны…  Працяг…

Газэта The Wall Street Journal Europe апублікавала на сваіх старонках артыкул, у якім выказваецца даволі цікавая думка ў справе адносінаў паміж мужчынамі і жанчынамі ў Заходняй Эўропе. Зь перакладам – Мікола Іваноў…  Працяг…


***

(эфір 8 чэрвеня)
Неабжытая Спадчына: Традыцыйная фізычная культура беларусаў: сялянства…  Працяг…

(эфір 8 чэрвеня)
Паштовая Скрынка 111: Ліст ад групы "Сябры Беларускай аўтакефаліі" зь ліку жыровіцкіх сэмінарыстаў ды іншае…  Працяг…

(эфір 7 чэрвеня)
Gaudeamus: Вольнае паступленьне на падрыхтоўчы курс у Польшчы…  Працяг…

(эфір 6 чэрвеня)
СС-2000: Сакрэтныя службы на мяжы стагодзьдзяў. Лёс архіваў Андрэя Сахарава, афіцэры ГБ у адміністрацыі Пуціна ды іншае…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя: НІНА ПІСКАРОВА…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org