RFE/RL |
Пятніца, 9 Чэрвеня 2000 |
Сёньня |
Як паведаміла праваабарончая Арганізацыя Amnesty International, яна атрымала новыя доказы таго, што незважаючы на міжнародны ціск і крытыку, правапарушэньні ў Чачні працягваюцца. Расейскія вайскоўцы далей зьбіваюць, катуюць і гвалтуюць затрыманых Чэчэнцаў і надалей дзейнічаюць гэтак званыя “фільтрацыйныя” лягеры. Згодна Amnesty International, расейскія вайскоўцы затрымоўваюць Чэчэнцаў на кантрольна-прапускных пунктах у часе праверак канвояў з уцекачамі і гэтак званых “зачыстак” у нядаўна захопленых мясцовасьцях. Людзей затрымоўваюць пераважна за адсутнасьць прапіскі або дазволу на жыхарства, а таксама калі вайскоўцы падазраюць некага ў прыналежнасьці да ўзброенай групоўкі ці хаця б у сваяцтве з партызанамі. Паводле Amnesty International, расейскія сілы далей высылаюць затрыманых у розныя сакрэтныя “фільтрацыйныя” лягеры, дзе вязьні ня маюць ніякага кантакту ня толькі з адвакатам, але нават са сваімі блізкімі. Праваабарончая арганізацыя сабрала новыя паказаньні тых, таму давялося быць у такім лягеры і выжыць. Зь іхных аповядаў адназначна вынікае, што ня толькі затрыманыя мужчыны, але жанчыны і дзеці былі пастаянна і мэтадычна катаваныя. Іх таксама гвалтавалі, зьбівалі дубінкамі і цяжкімі прадметамі, такімі як малаток, ужывалі супраць вязьняў электрычнасьць і сьлезацечны газ, выбівалі зубы і білі па абодвух вушах гэткім чынам, каб лопнулі барабанныя перапонкі. Amnesty International цытуе паказаньні тых, каму давялося быць у лягеры,
званым “Інтэрнатам” ва Ўрус-Мартане. Дваццацігадовы Зэлімхан быў затрыманы
групай у складзе 15 расейскіх АМОН-аўцаў з гораду Пенза. Сьпярша яго разьдзетага
дзьве гадзіны бяз перапынку білі дубінкамі, каб ён прызнаўся, што ваяваў
Іншага вязьня гэтага ж лягеру Рустама Гандарава трымалі ў “Інтэрнаце” тройчы. Першы раз яго вызвалілі, калі сям’я заплаціла 3,5 тысячы даляраў, але усё роўна пасьля затрымлівалі яшчэ двойчы. Яго сем гадзін безупынна катавалі дубінкамі і электразарадамі. Пятнаццацігадовага Цімура з Урус-Мартану затрымалі разам з ягоным дзядзькам,
якога падазравалі ў прыналежнасьці да партызанаў. Праз восем дзён хлопца
сыстэматычна зьбівалі, каб той
Саракагадовы Нурдзі быў затрыманы разам з двума суседзямі Джамалам і Максімам 6-га траўня па абвінавачаньні ў захопе заложнікаў і прыналежнасьці да ўзброенай групоўкі. З Максімам, як Расейцам, ахоўнікі абыходзіліся больш лагодна, аднак Нурдзі зьбівала адначасова 15 чалавек. Яны раздушвалі пальцы табурэткай так, што ён шмат разоў траціў прытомнасьць, гразілі, што забьюць і адрэжуць вушы. Нурдзі паведаміў, што разам зь ім у камэры бяз ложкаў і ніякага санітарнага абсталяваньня сядзелі яшчэ 6 чалавек, супраць якіх ужывалі электрычны ток. Amnesty International адзначае, што імёны ахвяраў фіктыўныя, паколькі усе сьведкі баяліся назваць свае сапраўдныя прозьвішчы. Акрамя таго, усе гэтыя зьверствы адбываюцца ў часе, калі згодна запэўніваньням самога прэзыдэнта, некалькі расейскіх сьледчых групаў нібыта расьсьледуюць ранейшыя выпадкі масавых растрэлаў і жахлівых зьдзекаў над цывільным насельніцтвам. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі сумняюцца, ці Расея ўвогуле зацікаўленая у высьвятленьні ўсіх правапарушэньняў у Чачні, і што калі імі ня зоймецца міжнародная сьледчая група, яны застануцца баспакаранымі. Кастусь Бандарук
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |