RFE/RL |
Пятніца, 9 Чэрвеня 2000 |
Сёньня |
Чатыры амэрыканскія сэнатары зьвярнуліся сёньня з лістом да дзяржсакратара ЗША Мадлен Олбрайт з заклікам зрабіць усе магчымыя крокі дзеля бясьпекі членаў дэлегацыі беларускай апазыцыі, якая нядаўна наведала Вашынгтон. Кіраўнікі ўплывовых кангрэсавых камітэтаў Бэн Кэмпбэл, Джэсі Гэлмз, Джон Маккэйн і Рычард Дурбін нагадваюць, што пагрозы Лукашэнкі на адрас Паўла Жука, Зьміцера Бандарэнкі, Вінцука Вячоркі, Анатоля Лябедзькі нагадваюць пагрозы на адрас апазыцыянераў, якія бясьсьледна зьніклі ў Беларусі летась. Сэнатары заклікаюць неадкладна вылучыць усе неабходныя рэсурсы для ўмацаваньня незалежнага друку, правоў чалавека, грамадзянскай супольнасьці, незалежных прафсаюзаў і дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі. Дэмакратычная апазыцыя ў Беларусі заслугоўвае нашай маральнай і матэрыяльнай
падтрымкі ў яе барацьбе са спадчынай камунізму і аўтарытарызму, пабудове
дэмакратычнага прававога грамадзтва, – гаворыцца ў лісьце сэнатараў да
Мадлен Олбрайт.
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |