RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Аўторак, 16 Cтудзеня 2001
 



Аляксандар Лукашэнка праводзіў сёньня перамовы з усімі кіраўнікамі Расеі. Пра канкрэтныя вынікі не гаворыць ніхто. Лукашэнка сьцьвярджае, што не шукае ў Маскве фінансавай і палітычнай падтрымкі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, а расейскія газэты наагул больш абмяркоўваюць тое, як госьць зь Беларусі гуляе ў хакей і ці зьяўляецца ён псыхічна хворым чалавекам…  Працяг…

Першая прэсавая канфэрэнцыя новага міністра ўнутраных справаў Беларусі Ўладзімера Навумава пачалася з бойкі ў вэстыбюлі Міністэрства…  Працяг…

Прадстаўнікі 24 грамадзкіх арганізацыяў Беларусі правялі ў Менску сход, дзе вырашылі прапанаваць кандыдатуру Сямёна Домаша як магчымага адзінага кандыдата на прэзыдэнта. Сам жа Домаш не выключае, што можа зьняць сваю кандыдатуру на карысьць прэтэндэнта, якога падтрымае аб'яднаная дэмакратычная апазыцыя…  Працяг…

Сёньня на Цэнтральнай плошчы Барысава сябры філіяў Народнай Грамады і Маладой Грамады правялі акцыю-пэрфоманс, пад час якой запатрабавалі абсьледаваць псыхічны стан Аляксандра Лукашэнкі. Удзельнікі несанкцыянаванай акцыі былі затрыманыя…  Працяг…

У Менску зарэгістраваны першы выпадак канібалізму. Затрымалі 6 людажэраў. Першамайская пракуратура вядзе сьледзтва…  Працяг…

Ня выйшла ў сьвет баранавіцкая недзяржаўная газэта "Шаг". Гарадзкая друкарня ўчора ўвечары не прыняла дыяпазытываў газэты да друку…  Працяг…

Прафсаюз працаўнікоў адукацыі вырашыў распачаць калектыўную працоўную спрэчку зь беларускім урадам…  Працяг…

Прадстаўнікі пратэстанцкіх канфэсіяў Беларусі пратэстуюць супраць кампаніі іхнай дыскрэдытацыі ў дзяржаўных СМІ ды парушэньняў правоў вернікаў неправаслаўных веравызнаньняў…  Працяг…

Незвычайнае месца абралі для першага сёлетняга паседжаньня прафкаму работнiкі радыёэлектроннай прамысловасьцi берасьцейскага заводу "Цьветатрон". Паседжаньне адбылося на сьвежым паветры, ля завадзкой прахадной, бо адмiнiстрацыя прадпрыемства ня дала кiраўнiкам прафкаму трапіць на завод…  Працяг…

Больш за 80 жыхароў Магілеву, пераважна актывісты магілёўскай абласной рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу, заявілі гарвыканкаму пра намер правесьці 3 лютага пікет, мітынг і дэманстрацыю…  Працяг…

(эфір 15 cтудзеня)
У Пінску адбыўся тэрміновы сход прадпрымальнікаў. Нагодаю сталася тое, што адміністрацыя кірмашу прадала некалькі гандлёвых месцаў гандляроў-страйкоўцаў. Абураныя прадпрымальнікі абвесьцілі бестэрміновы страйк…  Працяг…

(эфір 15 студзеня)
Сёньня у маладэчанскім гарвыканкаме адбыўся “круглы стол”, у якім узялі ўдзел лідэр маладэчанскай філіі прафсаюзу прадпрымальнікаў “Садружнасьць”, кіраўнікі вэртыкалі і мясцовых кантрольна-рэвізійных ворганаў…  Працяг…

Беларуская праблема Расеі – назва дакладной запіскі №182 ( студзень 2001) супрацоўніка Рады Замежных Дачыненьняў (ЗША) Аркадзя Мошэса…  Працяг…

Згодна з новым Крымінальным кодэксам, беларускія мэдыкі нясуць крымінальную адказнасьць за неаказаную мэдычную дапамогу ці ейную неадпаведнасьць. У пэўных выпадках мэдыкі могуць трапіць за краты на 2, 3 альбо 5 гадоў…  Працяг…

Супрацоўнікі Інстытуту лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўсьлед за ангельскімі навукоўцамі распрацавалі мэтодыку cвоеасаблівага клёнаваньня рэдкіх ды зьнікаючых пародаў дрэваў. Ці зробіцца ўнікальнае адкрыцьцё напраўду нацыянальным здабыткам?…  Працяг…

(эфір 13 студзеня)
Аналіз галоўных палітычных падзеяў мінулага тыдня нашага палітычнага аглядальніка Валера Карбалевіча…  Працяг…

Сёньня дэлегацыя Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы на чале з Лордам Фрэнкам Джудам працягвае візыт у Чачню з мэтай азнаямленьня з сытуацыяй ў галіне правоў чалавека. Плёнам паездкі мае быць адмысловая справаздача, на падставе якой Парлямэнцкая Асамблея ў Стасбургу прыме рашэньне, ці аднавіць Расеі прыпыненае ў красавіку мінулага году права голасу…  Працяг…

Cпробы ізраільскага й палестынскага бакоў аднавіць мірны працэс на Блізкім Усходзе былі зноў сарваныя ўчора. Ізраіль адмовіўся ад плянаў працягваць перамовы пасьля забойства гэбрайскага пасяленца ў сэктары Газа…  Працяг…


***

(эфір 11 студзеня)
Беларуская Атлянтыда:  Сталіца…  Працяг…

(эфір 14 студзеня)
Беларускі дыялёг на Інтэрнэце:  Палітычная правакацыя ў менскім чаце ды іншае…  Працяг…

(эфір 12 студзеня)
На доўгім шляху:  Справа Гангадзэ – храналёгія і высновы…  Працяг…

(эфір 11 студзеня)
Паштовая Скрынка 111:  Колькі тэрмінаў Лукашэнка будзе прэзыдэнтам, крыўда мядзельскага паляка ды іншае…  Працяг…

(эфір 10 студзеня)
Выкраданьне Беларусі:  Гістарычны досьвед Аргентыны і выкраданьне людзей…  Працяг…

(эфір 8 студзеня)
Час прэсы:  Ці існуе ў Беларусі журналісцкая салідарнасьць?…  Працяг…

ВЕРШ НА СВАБОДУ:  ПАВАЛ МАРЦІНОВІЧ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org