RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Аўторак, 19 Верасьня 2000
 


Падобна на тое, што колькасьць тэхнічных экспэртаў дзеля назіраньня за парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі можа быць павялічаная. Пра такую магчымасьць заявіла сёньня экспэрт Джавана Маёла…  Працяг…

Супрацоўнікі Фрунзэнскага раённага аддзелу міліцыі забаранілі сёньня прадстаўнікам АГП, БНФ і “Хартыі-97” правесьці на тэрыторыі свайго раёну сустрэчу з выбаршчыкамі. Пры гэтым, міліцыянты пагражалі затрымаць кожнага, хто паспрабуе агітаваць людзей байкатаваць восеньскія выбары. Апазыцыянэры зьбіраюцца паінфармаваць міжнародныя структуры пра парушэньні беларускімі ўладамі выбарчага закону…  Працяг…

Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Сямён Шарэцкі заклікаў АБСЭ перагледзець рэкамэндацыі Венскай канфэрэнцыі і адклікаць тэхнічную місію назіральнікаў з Беларусі…  Працяг…

Своеасаблiвым чынам трапiла ў гiсторыю акруговая камiciя №7 на выбарах у “Палату прадстаўнiкоў”. У выбарчай акрузе, якая аб’ядноўвае два раёны Берасьцейскае вобласьцi — Пружанскi й Камянецкi — зарэгiстраваны толькi адзiн кандыдат. Гэта дэпутат цяперашняе “палаты”, старшыня камiсii бюджэту й фiнансаў Аляксандар Зiнчанка…  Працяг…

Уключыліся ў выбарчую кампанію і сябры моладзевых арганізацыяў краіны. Сябры большасьці зь іх працуюць у выбарчых штабах кандыдатаў і вядуць агітацыю, маюцца прысутнічаць на выбарах 15 кастрычніка ў якасьці наглядальнікаў. І толькі адна моладзевая арганізацыя — Малады Фронт — дзейсна заклікае да байкоту выбараў…  Працяг…

Як мы інфармавалі, у Швэцыі пад час кірмашу кнігі, на якім працавала беларуская экспазыцыя, зь беларусамі сустрэўся прэм’ер-міністар Швэцыі Ёран Пэрсан, які заявіў, што Швэцыя шмат рабіла і будзе рабіць дзеля зьменаў у Беларусі. Празь некалькі месяцаў Швэцыя ачоліць Эўрапейскі Зьвяз. Вольга Караткевіч пагутарыла з адным зь лідэраў швэдзкіх сацыял-дэмакратаў, дэпутатам Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Ўрбанам Алінам, які заявіў, што шанцаў на прызнаньне Эўропай выбараў у Беларусі няма…  Працяг…

Cуд Першамайскага раёну Менску прызнаў сёньня галоўнага рэдактара газэты “Рабочы” Віктара Івашкевіча і юрыдычнага кансультанта рэдакцыі Зьмітра Касьцюкевіча вінаватымі ў парушэньні артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу, які забараняе заклікаць байкатаваць выбары…  Працяг…

Адміністрацыйная справа супраць дэпутата Паўла Знаўца спыненая (дэпутат быў затрыманы за ўдзел у акцыі памяці Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага). Між тым менская міліцыя працягвае паляваньне на іншых ўдзельнікаў акцыі. Зь сёньняшняе раніцы ў аблозе знаходзіцца кватэра лідэра АГП Анатоля Лябедзькі…  Працяг…

Беларускі КГБ злавіў чарговага замежнага разьведчыка, але не паведамляе ягонага прозьвішча ды нават грамадзянства…  Працяг…

Сьледчая брыгада пад кіраўніцтвам Вячаслава Цераховіча з генэральнай пракуратуры скончыла ўсе вышуковыя дзеяньні ў справе хабарніцтва ў Гомельскім мэдычным інстытуце. Зараз распачата знаёмства былых супрацоўнікаў інстытуту, якія абвінавачваюцца ў атрыманьні хабару, з матэрыяламі сьледзтва…  Працяг…

Сьледчым раённых пракуратураў загадана выяжджаць у гаспадаркі аграпрамысловага комплексу дзеля асьведчаньня выпадкаў паморку жывёлы. Надзвычайныя захады выкліканая катастрафічным зьмяншэньнем пагалоўя скаціны й боязьзю антыкалгасных правакацыяў…  Працяг…

На мінулым тыдні ў Маскве адбылося першае паседжаньне навукова-кансультацыйнага Савету ў пытаньнях бясьпекі саюзу Беларусі і Расеі. Падчас паседжаньня намесьнік кіраўніка гэтай установы, прадстаўнік Беларусі Барыс Бікінін выклаў уяўленьні беларускага боку пра ваенныя аспэкты інтэграцыі…  Працяг…

Чацьверты дзень Алімпіяды прынес яшчэ адзін мэдаль беларускай камандзе – ізноў, як і два дні таму, яго здабыў Ігар Басінскі ў стральбе. Да свайго бронзавага мэдалю ён дадаў срэбраны ў стральбе на 50 мэтраў з пнэўматычнага пісталета. Рэпартаж нашага карэспандэнта з Сыднэю…  Працяг…

Надрукаваны чарговы тыраж штотыднёвіка “Рабочы”…  Працяг…


***

(эфір 16 верасьня)
Сымбаль Веры:  Ватыканская дэклярацыя “Dominus Iesus”…  Працяг…

(эфір 15 верасьня)
На доўгім шляху:  Югаслаўскае люстэрка для Беларусі: выбары як выбар…  Працяг…

(эфір 14 верасьня)
Паштовая Скрынка 111:  Ізноў пра "калябаранцтва" часоў вайны, віншаваньні епіскапу Аляксандру Салагубу з нагоды хіратоніі ад аднакурсьнікаў па сэмінарыі ды іншае…  Працяг…

(эфір 14 верасьня)
Неабжытая Спадчына:  Як пачынаўся беларускі спорт…  Працяг…

(эфір 12 верасьня)
СС-2000:  Дык ці варта грамадзкім дзеячам кантактаваць з КГБ, справа Поўпа і шпіёнскі скандал у Японіі…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  ТАЦЯНА КУЧЫНСКАЯ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org