RFE/RL |
Пятніца, 15 Верасьня 2000
У выніку рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты гэтак званае “Палаты прадстаўнікоў” выявілася, што з 60 дэмакратычных прэтэндэнтаў засталіся лічаныя адзінкі. Бальшыня не была зарэгістраваныя з-за фармальных прычынаў. Як прызнаюць многія зь іх, цяпер ім застаецца толькі далучыцца да агульнаапазыцыйнае кампаніі байкоту выбараў… Працяг… Экс-прэм’ер Міхал Чыгір не выключае, што, нават калі будзе зарэгістраваны ў якасьці кандыдата, адмовіцца ад удзелу ў выбарах на знак пратэсту супраць перасьледу, учыненага ўладамі адносна незалежных кандыдатаў… Працяг… Афіцыйныя ўлады анансуюць прыезд на выбары 15 кастрычніка міжнародных назіральнікаў аж з 15 краінаў Эўропы, у тым ліку Бэльгіі, Баўгарыі ды Чэхіі. Старшыня міжнароднае камісіі “Савету Рэспублікі” Мікола Чаргінец, які пра гэта сёньня паведаміў, асабліва падкрэсьліў, што гэта будуць менавіта парлямэнтары эўрапейскіх дзяржаваў… Працяг… Старшыня Слуцкае гарадзкое рады Аб’яднанае Грамадзянскае партыі Аляксандар Катляроў у цэнтры Слуцку правёў несанкцыянаваны пікет з заклікам байкатаваць маючыя адбыцца выбары або галасаваць на іх супраць усіх. Акцыя скончылася затрыманьнем пікетоўцы… Працяг…
(эфір 14 верасьня)
Амаль 70 адсоткаў з апытаных сацыялягічнай лябараторыяй “Новак” жыхароў Беларусі ўпэўненыя, што пры падліку галасоў на выбарах у “Палату прадстаўнікоў” будуць дапушчаныя факты махлярства. Гэтую лічбу прывёў сёньня на прэзэнтацыі маніторынгу грамадзкае думкі кіраўнік лябараторыі Андрэй Вардамацкі… Працяг… Сёньня ў Сыднэі адбылося ўрачыстае адкрыцьцё ХХVII Алімпійскіх гульняў. Перадае наш карэспандэнт у Аўстраліі Вячаслаў Елькановіч… Працяг… Кіраўнік аддзелу расейскага тэлеканалу ОРТ Павал Шарамет занепакоены тым, што арганізатары выкраданьня ягонага калегі, апэратара Зьмітра Завадзкага ня будуць знойдзеныя ніколі. Шарамет таксама перакананы, што ў зьнікненьні вядомых апазыцыянэраў асабіста вінаваты Аляксандар Лукашэнка, экс-міністар унутраных справаў Юры Сівакоў і дзяржаўны сакратар Рады Бясьпекі Віктар Шэйман… Працяг… Сёньня ў швэдзкім горадзе Гётэборгу працягвалася праца беларускага павілёну на швэдзкім кірамашы кнігі. Нашай карэспандэнтцы ўдалося ўзяць кароткае інтэрвію ў прэм’ер-міністра Швэцыі Ёрна Пэрсана… Працяг…
(эфір 14 верасьня)
Учора ўвечары ў шпіталі пад Парыжам памёр шматгадовы рэдактар польскага эміграцыйнага часопісу “Культура” Ежы Гедройць. Рэпліка Сяргея Шупы… Працяг… Геаграфічна выгоднае разьмешчаньне Беларусі разам з інтэграцыйнымі памкненьнямі беларускага кіраўніцтва спрыяюць расейскаму нафтагазаваму комплексу ў падачы нафты й газу ў Эўропу. Але транзытная роля мае і адваротны бок. Перш за ўсё гэта зьвязана зь небясьпекаю аварыяў. Пра верагоднасьць тэхнагэнных катаклізмаў на беларускіх газасховішчах распавядае наш карэспандэнт… Працяг…
(эфір 14 верасьня)
(эфір 16 верасьня)
(эфір 16 верасьня)
Паліўны крызыс у Эўропе. Усьлед за сваімі калегамі зь Вялікай Брытаніі, кіроўцы Бэльгіі ў выніку перамоваў з урадам гэтай краіны вырашылі сёньня спыніць блякаваньне. Аднак у Нямеччыне, Італіі і Галяндыі акцыі пратэсту працягваюцца. Сёньня сьпіс краінаў, дзе кіроўцы пратэстуюць, пашырыўся Ірляндыяй і Польшчай… Працяг…
(эфір 14 верасьня)
(эфір 14 верасьня)
(эфір 12 верасьня)
(эфір 11 верасьня)
(эфір 10 верасьня)
(эфір 10 верасьня)
Галасы Стагодзьдзя: ЛІДЗІЯ САВІК… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |