RFE/RL |
Чацьвер, 7 Верасьня 2000
Міжнародныя структуры, якія вынясуць вэрдыкт адносна парлямэнцкіх выбараў у Беларусі, будуць грунтавацца на дадзеных трох арганізацыяў: Бюро дэмакратычных ініцыятываў і правоў чалавека, Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ ў Менску й Цэнтральнае Каардынацыйнае рады ў справе назіраньня за выбарамі. Такая інфармацыя прагучала сёньня з вуснаў кіраўніка КНГ АБСЭ амбасадара Віка пад час ягонае сустрэчы з экспэртамі мас-мэдыя ад палітычнай апазыцыі… Працяг… У цэнтры адразу двух міжнародных скандалаў, зьвязаных з паведамленьнямi агенцыi Интерфакс, апынуўся сёньня Аляксандар Лукашэнка. Беларускаму мiнiстэрству замежных справаў на традыцыйным брыфiнгу давялося абвяргаць інфармацыю пра перамовы Лукашэнкі на высокiм узроўнi ў Рэйк’явiку й датэрмiновы адлёт зь Нью-Ёрку… Працяг… Чаму 149 сусьветных лідэраў пакінулі свае не заўсёды ўстойлівыя ўрады і паехалі ў Ню-Ёрк, каб выступіць з пяціхвіліннымі прамовамі адно перад адным ды перад тэлевізыйнымі камэрамі? Гэтым пытаньнем пачынаецца аналітычны камэнтар Барбары Красэта, зьмешчаны сёньня на старонках газэты New York Times. Яны ня піша пра выступ Лукашэнкі, таму мы падаем тут вытрымкі зь яго… Працяг… Юлія Чыгір заяўляе пра фальсыфікацыю пратакола судовага працэсу над Міхаілам Чыгіром. Супрацоўнікі суда адмовіліся прадаставіць ёй аўдыёзапіс працэсу пасьля таго, як жонка экс-прам’ера знайшла разыходжаньні ў пратаколе са сваімі запісамі… Працяг… У Менску быў утвораны арганізацыйны камітэт у правядзеньні 1 кастрычніка акцыі пад назваю “Марш Свабоды 3”. У аргкамітэт ужо ўвайшло каля 40 чалавек. “Марш Свабоды” пройдзе ў рамках апазыцыйнае кампаніі байкоту восеньскіх выбараў… Працяг… Вялізныя штрафныя санкцыі, якія пагражалі незалежнай гарадзенскай газэце “Пагоня”, амаль цалкам скасаваны. Падаткавай інспэкцыяй прызнаны памылкі, зробленыя ёю пад час праверкі бугальтарскіх дакумэнтаў газэты… Працяг… “Сьвятло радзімы” — так называецца новая арганізацыя беларусаў замежжа, якую цяпер ствараюць дзяржаўныя структуры. Пра гэта паведамілі сёньня на прэсавай канфэрэнцыі сябры ўправы Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”… Працяг… У Менску распачынаецца фэст “Гонар беларускіх геяў” — адзіная акцыя такога кшталту на пасьлясавецкай прасторы. Але гарадзкія ўлады падкарэктавалі праграму фэсту — забаранілі правядзеньне параду геяў і лесьбіянак… Працяг… Мараторый, які ўведзены на будаўніцтва АЭС у Беларусі, не выключае магчымасьці ўзьвядзеньня небясьпечных ядравых аб’ектаў у будучыні… Працяг…
(эфір 6 верасьня)
(эфір 6 верасьня)
(эфір 5 верасьня)
(эфір 4 верасьня)
(эфір 3 верасьня)
(эфір 3 верасьня)
(эфір 2 верасьня)
(эфір 1 верасьня)
(эфір 31 жніўня)
(эфір 30 жніўня)
Галасы Стагодзьдзя: АЎГІНЬНЯ КАВАЛЮК… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |