RFE/RL |
Серада, 6 Верасьня 2000
Лідэры Кансультацыйнае рады апазыцыйных палітычных партыяў зьвярнуліся сёньня да кіраўніка Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Беларусі амбасадара Віка з просьбаю, каб міжнародная супольнасьць адпаведным чынам адрэагавала на кампанію хлусьні, якая вядзецца ў дзяржаўных мас-мэдыях з нагоды вынікаў тэхнічнае канфэрэнцыі ў Вене… Працяг… Закончылася вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты ў гэтак званую “Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу”. Цяпер праводзіцца працэдура праверкі пададзеных дакумэнтаў, і 15 верасьня стануць вядомыя прозьвішчы зарэгістраваных кандыдатаў… Працяг… Прадстаўнікі аб’яднанай апазыцыі, якія выступаюць за байкот восеньскіх выбараў, распачалі акцыю ў справе збору подпісаў пад назваю “Народны рэфэрэндум”. Мэтаю гэтай агітацыйнае кампаніі ёсьць дэманстрацыя народнае падтрымкі чатырох вядомых патрабаваньняў міжнародных арганізацыяў да беларускіх уладаў дзеля правядзеньня ў краіне вольных і дэмакратычных выбараў… Працяг… 22 сям’і, што пражываюць у доме №50 “А” па вуліцы Гагарына ў Барысаве, накіравалі калектыўны зварот на імя Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніцтва гарадзкога выканкаму. Яны паведамляюць высокаму начальству, што адмаўляюцца ўносіць у банк плату за карыстаньне камунальнымі паслугамі да таго часу , пакуль улады за свой кошт не адрамантуюць дом, які прыйшоў у нягодны стан. З гэтае прычыны яны вырашылі байкатаваць выбары ў гэтак званую “Палату прадстаўнікоў”… Працяг… Сёньня ў Ню-Ёрку распачаўся саміт тысячагодзьдзя – чалавецтва ў асобе нацыянальных лідэраў складае парадак дня будучыні. У ім бярэ ўдзел і Аляксандар Лукашэнка. Як яго сустракаюць амэрыканскія беларусы? Просты рэпартаж Галіны Прыгары зь ню-ёркскіх вуліцаў, дзе адбываецца дэманстрацыя супраць дыктатуры Лукашэнкі… Працяг… У Менску ў амбасадзе Ізраіля адбылася ўрачыстая цырымонія ганараванья Праведнікаў Народаў Сьвету — тых беларусаў, якія ў часе Другой Ўсясьветнай вайны ратавалі габрэяў… Працяг… Старшыня Сталага камітэту Ўсекітайскага Сходу народных прадстаўнікоў Лі Пэн вырашыў на некалькі гадзін падоўжыць сваё знаходжаньне ў Менску, каб мець магчымасьць 7 верасьня сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам, які вяртаецца зь Нью-Ёрку, з «Саміту Тысячагодзьдзя» заўтра… Працяг… У часе візыту іранскае ўрадавае дэлегацыі Мiнiстэрства замежных справаў Беларусi перайшло чамусьці на начны рэжым працы — прэсавая канфэрэнцыя ў вынiках паседжаньня iранска-беларускае камiсii эканамiчнага супрацоўнiцтва скончылася а 23:30. Незадоўга перад гэтым бакi падпiсалi шэраг дакумэнтаў… Працяг… Міністэрства аховы здароўя Беларусі абнародавала дадзеныя, якія тычацца будучыні нашае краіны, а дакладней — дзяцей як гэнафонду любое нацыі. Дадзеныя маласуцяшальныя: паводле беларускіх лекараў, колькасьць народжаных з добрым здароўем дзяцей цягам апошніх гадоў зьнізілася на 75%… Працяг… У аўторак быў апублікавапны штогадовы даклад дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША ў справе свабоды веравызнаньня ў сьвеце. У дакладзе выказаная асаблівая трывога з нагоды рэлігійнай нецярпімасьці ў краінах Цэнтральнай Азіі, Іраку і ў Расеі. У разьдзеле, прысьвечаным Беларусі, таксама адзначаецца, што ўлады парушаюць свабоду веравызнаньня, гарантаваную канстытуцыяй… Працяг… Польская Gazeta Wyborcza 5 верасьня зьмясьціла артыкул свайго карэспандэнта ў Вашынгтоне Бартоша Венглярчыка на тэму беларуска-літоўскіх адносінаў. Прапануем пераклад гэтага артыкула… Працяг…
(эфір 5 верасьня)
(эфір 3 верасьня)
(эфір 5 верасьня)
(эфір 3 верасьня)
(эфір 2 верасьня)
(эфір 1 верасьня)
(эфір 31 жніўня)
(эфір 30 жніўня)
Галасы Стагодзьдзя: УЛАДЗІМЕР КОЛАС… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |