Панядзелак, 4 Верасьня 2000
Шаноўныя чытачы!
Яшчэ раз прыносім прабачэньні за сваю вымушаную адсутнасьць у Сеціве ў працягу
двух з паловай дзён на мінулым тыдні. Сёньня мы зноў з Вамі. Тыя з Вас, хто мае праблемы
з загрузкай нашага сайту пад адрасам www.svaboda.org, могуць скарыстаць наш іншы адрас -
194.213.57.9 Нагадваем, што падчас вымушанай адсутнасьці ў Сеціве сайт абнаўляўся як звычайна.
У рубрыцы "Архіў" пад адпаведнымі датамі Вы можаце прачытаць ўнікальныя рэпартажы нашае
карэспандэнткі зь Вены і эксклюзыўныя камэнтары замежных і беларускіх палітыкаў што да пастановаў
Пастаяннага камітэту АБСЭ.
Заставайцеся са Свабодай!
Нягледзячы на ўсе намаганьні ўладаў, перадвыбарчая кампанія ў “Палату
прадстаўнікоў” праходзіць квола. Яна вызначаецца хіба што адкрытым выкарыстаньнем
уладаю гэтак званага “адміністрацыйнага рэсурсу” на карысьць кандыдатаў-прыхільнікаў
рэжыму…
Працяг…
Беларускія ўлады праз фармаваньне акруговых выбарчых камісіяў ўзялі
пад свой кантроль правядзеньне выбарчае кампаніі. Да такое высновы прыйшла
сёньня Цэнтральная Каардынацыйная рада ў справе назіраньня за выбарамі…
Працяг…
(эфір 3 верасьня)
Зьезд АГП прыняў рашэньне пра ўдзел у кампаніі актыўнага байкоту
выбараў у гэтак званую “Палату прадстаўнікоў” і пачатку перамоваў пра адзінага
кандыдата ад дэмакратычнай апазыцыі ў выбарах прэзыдэнта ў 2001 годзе.
Насуперак чаканьням расколу, сябры АГП памяркоўна вырашылі некалькі ўнутраных
спрэчных пытаньняў адносна ўделу ў выбарах Уладзімера Навасяда й пагрозы
Багданкевіча пакінуць шэрагі АГП…
Працяг…
Вярхоўны Суд Беларусі прызнаў неправамоцнымі ўсе прэтэнзіі Міністэрства
юстыцыі да Беларускага аб’яднаньня маладых палітыкаў і забавязаў чыноўнікаў
неадкладна зарэгістраваць гэтую грамадзкую арганізацыю…
Працяг…
Заводзкі суд Менску завяршыў паўторны разгляд справы наконт працаўладкаваньня
актывіста Свабоднага прафсаюзу Міхала Марыніча. Прадстаўнік дэмакратычных
прафсаюзаў атрымаў дазвол на працу рабочым Менскага аўтазаводу…
Працяг…
Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ зь 1 па 3 верасьня праводзіла
маштабную акцыю па ўсёй Беларусі — адкрыты збор подпісаў у абарону незалежнасьці
Беларусі й супраць саюзу з Расеяй. Пад час акцыі міліцыянты затрымалі некалькіх
сяброў партыі…
Працяг…
Працягваем цыкаль матэрыялаў пра верагоднасьць ды наступствы
магчымых тэхнагeнных аварыяў у Беларусі. Сёньня гаворка пра аб’екты хімічнае
прамысловасьці. Статыстыка сьведчыць: усе буйныя аварыі апошняга часу на
вытворчасьці прыходзяцца менавіта на аб’екты хімічнае галіны…
Працяг…
(эфір 3 верасьня)
У старажытным Заслаўі сьвяткуецца Дзень беларускага пісьменства…
Працяг…
(эфір 3 верасьня)
Інтэлект краіны мусіць быць беларускамоўным. Дамагацца гэтага ёсьць
задачаю інтэлігенцыі. Да такое высновы прыйшлі ўдзельнікі круглага стала
ў тэме лінгвістычных правоў, які сёньня распачаўся ў Менску…
Працяг…
(эфір 2 верасьня)
Нацыянальная зборная Беларусі ў футболe зь лікам 2:1 выйграла ў
каманды Ўэльсу ў першым матчы адборнага турніру да чэмпіянату сьвету, што
пройдзе ў 2002 годзе ў Японіі ды Карэі…
Працяг…
(эфір 2 верасьня)
Навіны культуры мінулага тыдня…
Працяг…
***
(эфір 2 верасьня)
Бывайце здаровыя: Сэкс на здароўе - ІІ…
Працяг…
(эфір 1 верасьня)
На доўгім шляху: Як і чаму беларусы ходзяць на выбары?…
Працяг…
(эфір 31 жніўня)
Паштовая Скрынка 111: Сёньняшняя праца ўчорашніх агентаў КГБ, нас вінавацяць у сьляпой нацдэмаўшчыне ды прадказваюць рускамоўную Беларусь ды іншае…
Працяг…
(эфір 29 жніўня)
СС-2000: Сакрэтныя службы на мяжы стагодзьдзяў. У якіх выпадках праваабарончыя арганізацыя могуць кантактаваць з
КГБ? ФСБ, Інтэрнэт ды шпіянаж, а таксама іншыя тэмы…
Працяг…
(эфір 29 жніўня)
У Сьвет на заробкі: Працаўладкаваньне ў Канадзе…
Працяг…
(эфір 28 жніўня)
Ад панядзелка да панядзелка: Ці стане “Кур’ер” беларускім “Time”?…
Працяг…
(эфір 27 жніўня)
Заўзятар: Стралкі й гімнасты — у Аўстралію. Сэкс-кантроль ставіць крыж…
Працяг…
(эфір 27 жніўня)
Беларускі дыялёг на Інтэрнэце: Агляд беларускага (і ня толькі) Сеціва за тыдзень…
Працяг…
Галасы Стагодзьдзя: НІНА МАЦЯШ…
Працяг…
Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня
|