RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Панядзелак, 2 Кастрычніка 2000
 


Лідэры Аб’яднанай апазыцыі станоўча ацэньваюць вынікі “Маршу Cвабоды – 3”, які адбыўся ўчора ў Менску, ды заяўляюць пра новыя акцыі, якія адбудуцца 8 кастрычніка ў 23 буйнейшых гарадох Беларусі й 14 кастрычніка — у сталіцы. Гэтая кампанія распачынае актыўную падрыхтоўку апазыцыі да прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году…  Працяг…

Сёньня ля амбасады Рэспублікі Беларусь у Бэльгіі адбыўся пікет у падтрымку беларускай дэмакратыі і Маршу Свабоды-3, якія быў арганізаваны Беларуска-бэльгійскім цэнтрам. На сувязі ўдзельнік пікету Зьміцер Асташонак…  Працяг…

Марш Свабоды-3 падрабязна асьвятлялі эўрапейскія сродкі масавай інфармацыі. Наш карэспандэнт у Гэльсынкі сачыў, як рэагавала на акцыю беларускай апазыцыі фінская прэса…  Працяг…

Ранкам у гэты панядзелак былы кіраўнік Віленскага вайсковага гарнізону савецкай арміі, а цяпер намесьнік міністра абароны Беларусі генэрал-лейтэнант Уладзімер Усхопчык мусіў быў зьявіцца ў Генэральную пракуратуру Летувіскай Рэспублікі. Як нам стала вядома, Уладзімер Усхопчык у Вільню на допыт у пракуратуру не паехаў…  Працяг…

Паміж Беларусяй і Летувай няма дамовы аб экстрадыцыі. Але на падставе двухбаковай міждзяржаўнай дамовы аб юрыдычнай дапамозе ў грамадзянскіх, крымінальных і сямейных справах, а таксма ў адпаведнасьці з Эўрапейскай канвэнцыяй 1959 году, летувіская пракуратура просіць сваіх калегаў з суседніх краінаў даручыць пэўным асобам позвы на допыт у сьледчых ворганах Летувы. Рэпартаж з Вільні…  Працяг…

Урад і парлямэнт Нямеччыны пакуль ня маюць намеру дасылаць на беларускія выбары 15 кастрычніка сваіх афіцыйных назіральнікаў. Пра гэта паведаміў сёньня амбасадар Нямеччыны ў Беларусі спадар Хорст Вінкэльман. Разам з тым дыплямат не выключае, што некаторыя нямецкія грамадзяне могуць прыехаць на выбары ў Беларусь прыватным чынам…  Працяг…

У Фрунзэнскім судзе Менску сёньня пачалі судзіць жонку былога прэм’ера Юлію Чыгір. За тое, што ўкусіла міліцыянта, ёй пагражае да пяці гадоў турмы…  Працяг…

Апошняя перад выбарамі сэсія гэтак званае “Палаты прадстаўнікоў”, што распачалася сёньня, не пажадала разглядаць праект закону пра выбары дэпутатаў парлямэнту саюзнае дзяржавы ды не цікавіцца выбарчай кампаніяй. Мажліва, таму, што ўсе дэпутаты “палаты”, як кажуць у кулюарах, застануцца сябрамі Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня…  Працяг…

(эфір 30 верасьня)
Берасьцейскiя кiроўцы мiкрааўтобусаў, якiя аказваюць транспартныя паслугi на гарадзкiх маршрутах, абвесьцiлi страйк, пратэстуючы супраць дзеяньняў уладаў. Мясцовая «вэртыкаль» прымушае кiроўцаў зьменшыць кошт праезду ў маршрутных таксi, не зважаючы на тое, што апошнiм часам рэгулярна падвышаюцца кошты на палiва, а з кастрычнiка павялiчваецца мiнiмальны заробак у Беларусi…  Працяг…

(эфір 30 верасьня)
Дэпутат Вярхоўнага Савету Андрэй Клімаў спрабуе атрымаць у турме працу, што дапаможа яму лепш пераносіць зьняволеньне.
Васіль Старавойтаў праходзіць мэдычнае абсьледваньне ў адным з шпіталёў Менску…  Працяг…

(эфір 30 верасьня)
Намаганьнямі Інстытуту Гётэ і амбасадаў Нямеччыны й Францыі ў Менску, у Нацыянальным мастацкім музэі адчынілася фотавыстава пад назовам “Ілюзія адлегласьцяў”. Сярод твораў фотамастакоў з заходняй Эўропы й Беларусі, найбольшую цікавасьць наведвальнікаў выклікала праца швэдзкага фатографа й грамадзкае дзяячкі Марыі Содэрбэрг з выявамі сваякоў беларускіх палітвязьняў…  Працяг…

(эфір 30 верасьня)
Навіны культуры мінулага тыдня…  Працяг…


***

(эфір 29 верасьня)
На доўгім шляху:  Югаслаўскае люстэрка: ці можна праз выбары адхіліць ад улады дыктатара?…  Працяг…

(эфір 28 верасьня)
Паштовая Скрынка 111:  П'янства і галеча ў вёсцы, гора інваліда, ісьці ці ня йсьці на выбары, ці антырасейскае мы радыё ды іншыя тэмы…  Працяг…

(эфір 28 верасьня)
Неабжытая Спадчына:  Гальшанскія прывіды…  Працяг…

(эфір 27 верасьня)
Gaudeamus:  11 стыпендыяў чэскага ўраду для маладых беларускіх патрыётаў…  Працяг…

(эфір 27 верасьня)
Лісты з Каліфорніі:  Ліст другі. 27 верасьня 2000 году…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  ПАВАЛ АБЛАМЕЙКА…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org