RFE/RL |
Панядзелак, 22 Траўня 2000
Прызначэньне камандуючага пятым армейскім корпусам генэрал–лейтэнанта Ўладзімера Ўсхопчыка намесьнікам міністра абароны Беларусі выклікала нэгатыўную рэакцыю ў суседняй Летуве, дзе міністэрства замежных справаў нават выступіла са спэцыяльнай заяваю. Генэрал-лейтэнант беларускага войскa, супраць якога ўзбуджаная крымінальная справа ў суседняй краіне, днямі пачне выконваць новыя абавязкі… Працяг… 22 траўня з трохдзённым афіцыйным візытам у Менск прыбыў прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў… Працяг… Прадстаўнікі ізраільскай амбасады маюць намер вярнуцца ў Беларусь на працягу гэтага тыдня… Працяг… Невядомыя злачынцы абрабавалі офіс праваабарончай арганізацыі “Праўная дапамога насельніцтву”. Былі скрадзеныя кампутары, у якіх знаходзілася інфармацыя пра парушэньні ўладамі правоў чалавека, ды іншая аргтэхніка. Кіраўніцтва арганізацыі не выключае палітычных матываў гэтага злачынства… Працяг… Сёньняшняя сустрэча экспэртаў ад ураду й палітычнай апазыцыі яскрава паказала, што ў бакоў існуюць розныя падыходы да пошуку кампрамісу. Апазыцыя хоча разглядаць адноўленыя пасьля восені кансультацыі як прыступку да сапраўднага перамоўнага працэсу, улады ж хочуць уцягнуць яе у гэтак званы шырокі дыялёг… Працяг… Учора ў Барысаве сябры філіі БСДП “Народная Грамада” правялі несанкцынаваную акцыю пратэсту супраць прысуду, вынесенага Міхалу Чыгіру. Барысаўскія міліцыянты арыштавалі пікетоўцаў і затрымалі назіральніка ад Беларускага Гэльсынскага камітэта ды журналістаў зь недзяржаўных СМІ… Працяг… Гарадзкі суд Менску разглядаў скаргу Свабоднага прафсаюзу трактарнага заводу на дзеяньні адміністрацыі, зьвязаныя зь невыкананьнем рашэньня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу… Працяг… Зьезды землякоў аднае мясцовасьці – зьява, бадай, гарадзенская. Сёньня ў Лідзе адбываецца зьезд лідчукоў, якія зьехаліся ўжо шосты раз… Працяг… У Полацкім краязнаўчым музэі адчынілася выстава пад назвай “Час і грошы”. У яе экспазыцыі прадстаўленыя грашовыя купюры, аблігацыі, боны ды іншыя каштоўныя паперы, што мелі хаджэньне ў Беларусі ў ХХ стагодзьдзі. Пры гэтым наведнікі могуць увачавідкі параўнаць узровень заработнае платы, напрыклад, настаўнікаў напачатку стагодзьдзя і ў нашыя дні… Працяг… У Маскве на нарадзе міждзяржаўнай авіяцыйнае карпарацыі “Інтэравія” ўхвалены праект фінансаваньня маральна састарэлага расейскага самалёта Ту-134. Мяркуецца, што пераабсталяваньне самалётаў пачнецца на Менскім авіярамонтным заводзе ўжо сёлета… Працяг…
(эфір 19 траўня)
(эфір 20 траўня)
(эфір 20 траўня)
На мінулым тыдні міністры замежных справаў 9-ці краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы падпісалі ў Вільні сумесную заяву, якой заклікалі прыняць ўсе дзевяць краінаў у НАТА ў 2002 годзе. The Wall Street Journal надрукавала сёньня артыкул “Усходнеэўрапейцы ломяцца ў дьзверы НАТА”… Працяг… Учора некалькі сотняў чалавек, прыхільнікаў сэрбскай апазыцыі, ізноў пратэставалі ў Белградзе супраць закрыцьця ўладамі галоўнай незалежнай тэлекампаніі “Студыя Б”. У сераду белградзкая паліцыя ўжыла сілу для разгону 30-ці тысячаў дэманстрантаў… Працяг…
(эфір 18 траўня)
(эфір 18 траўня)
(эфір 17 траўня)
Галасы Стагодзьдзя: АНАТОЛЬ КАХАНЧЫК… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |