RFE/RL |
Серада, 10 Траўня 2000
Экс-прэм’ер Міхал Чыгір у апошнім слове на працэсе ў менскім гарадзкім судзе заявіў, што ў Беларусі створана атмасфэра страху, а ўлады “маніпулююць паняцьцем “ўлада народа“ ў сваіх мэтах. Чыгір лічыць, што яго перасьледуюць, каб адпомсьціць за вяртаньне ў палітыку. Пры гэтым Чыгір выказаў гатоўнасьць дараваць уладам “незаконныя дзеяньні“ супраць яго ў выпадку апраўдальнага прысуду. Калі будзе абвешчаны прысуд былому прэм’еру, судзьдзя абяцаў паведаміць дадаткова… Працяг… Замест пікету й мітынгу пратэсту ў дзень пятых угодкаў ганебнага антыбеларускага рэфэрэндуму 14 траўня ў Менску будуць народныя гуляньні… Працяг… У менскім Міжнародным адукацыйным цэнтры распачалася міжнародная навуковая канфэрэнцыя “Сучасны палітычны й сацыяльна-эканамічны працэс у Беларусі, Расеі і Ўкраіне: стан, праблемы, пэрспэктывы”. Канфэрэнцыю зарганізавала беларуская асацыяцыя палітычных навук… Працяг… Паміж адміністрацыяй і працоўным калектывам аднаго з участкаў трэста “Шахтаспэцбуд” у Салігорску разгарэўся канфлікт. На прамысловых пляцоўках праходзяць стыхійныя сходы будаўнікоў. Людзі патрабуюць істотнага падвышэньня заробкаў… Працяг… Кіраўніцтва нацыянальнае тэлерадыёкампаніі навязвае рэгіёнам экспэрымэнты ў пашэрэньні абласнога тэлевізійнага вяшчаньня… Працяг… На беларуска-польскай мяжы стала неабавязкова запаўняць дэклярацыі. Наш карэспандэнт Сяргей Астраўцоў высьветліў, з чым зьвязаная такая зьмена ў мытным рэжыме… Працяг… Хаця праца над завершаньнем Канцэпцыі нацыянальнага разьвіцьця, вядомай пад назовам “Стратэгія для Беларусі”, павінна быць паскораная, гэта ня той выпадак, калі якасьцю можна ахвяраваць на карысьць хуткасьці. Да такое высновы прыйшлі ўдзельнікі сёньняшняга паседжаньня Нацыянальнага выканаўчага камітэту – “ценявага ўраду” Беларусі… Працяг… Дэлегацыя лукашэнкавага парлямэнту наведала чарговую канфэрэнцыю Міжпарлямэнцкага хаўрусу. Прадстаўнікі Вярхоўнага Савету лічаць гэтую арганізацыю ня вартай вялікае ўвагі… Працяг…
(эфір 9 траўня)
Чарнобыльскі цэзі яшчэ 15 гадоў будзе шкодзіць авечкам ў Велікай Брытаніі і ласосю ў Нарвэгіі – папярэдні аптымізм быў завышаны больш як ў 100 разоў. У Беларусі ягады, грыбы і рыба будуць небясьпечныя яшчэ паўстагодьдзя. Такое сэнсацыйнае дасьледаваньне публікуе брытанскі часопіс Nature ў заўтрашнім нумары… Працяг… Перад візытам ў Вашынгтон украінскага прэм’ер-міністра Віктара Юшчанкі выказваліся песымістычныя меркаваньні адносна вынікаў перамоваў з кіраўніцтвам міжнародных фінансавых арганізацыяў… Працяг…
(эфір 7 траўня)
(эфір 4 траўня)
(эфір 4 траўня)
Галасы Стагодзьдзя: ПАВАЛ ЛОЙКА… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |