RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Аўторак, 9 Траўня 2000
 


Радаўніца ў Курапатах…  Працяг…

Беларускія ўлады і апазыцыя адзначалі ў Менску 55-ю гадавіну перамогі ў Другой усясьветнай вайне. Афіцыйныя і апазыцыйныя ўрачыстасьці адрозьніваліся й маштабам, і зьместам сьвяткаваньня…  Працяг…

Сёньня першае мерапрыемства да Дня перамогі ў Магілеве правялі прадстаўнікі апазыцыйных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. А 8-й гадзіне раніцы пачалося ўскладаньне кветак да мэмарыяльных комлексаў ахвярам вайны…  Працяг…

У Віцебску поруч з афіцыйнымі мерапрыемствамі Дня Перамогі сёньня прайшоў рэйд Памяці, які правяла абласная Рада дэмакратычных арганізацыяў…  Працяг…

Сёньня ў Горадні сябры Маладога Фронту і Маладзёвага антыфашыстоўскага цэнтру правялі антыфашыстоўскую акцыю. Адзін з удзельнікаў, Валеры Кісель, быў часова затрыманы міліцыяй…  Працяг…

Каля сотні сем'яў зь нямецкага Мюнстара празь ліставаньне ўсталявалі партнэрскія сувязі зь беларусамі, што калісьці былі сасланыя на прымусовыя работы ў Нямеччыну ў іхны горад. Немцы прыехалі ў Менск, каб асабіста сустрэцца з гэтымі людзьмі…  Працяг…

“У параўнаньні зь мінулым годам становішча незалежных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі значана пагоршылася, што асабліва бачна ў эканамічным пляне”, – гэтая цытата ўзятая з аналітычнага дакумэнту пад назовам “Сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі”, які днямі падрыхтаваны супрацоўнікамі Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі. Сёньня прадстаўнікі АБСЭ перадалі гэтыя матэрыялы афіцыйным беларускім уладам, грамадзкасьці краіны, а таксама накіравалі ў Вену, у штаб-кватэру АБСЭ…  Працяг…

Перад міжнароднай супольнасьцю стаіць дылема: ізаляваць рэжым Лукашэнкі ці яго цывілізаваць. Пакуль яна робіць нешта найгоршае, выбраўшы так званую сярэдзіну. З такога цьвержаньня пачынае свой артыкул у чэскай газэце “Mlada Fronta Dnes” чэскі сэнатар Ян Румл.З высновамі Яна Румла, выкладзенымі ў яго артыкуле “Двайны падыход да Беларусі”, знаёміць Алена Ціхановіч…  Працяг…

(эфір 8 траўня)
Сёмага траўня пазначанае ў афіцыйным календары як дзень радыё і тэлебачаньня. Менавіта ў гэты дзень супрацоўнікі электронных мас-медыя адзначаюць сваё прафэсійнае сьвята. Ці стала яно сапраўды прафэсійным святам, асабліва для тых журналістаў, якія працуюць у недзяржаўных радыё- і тэлестудыях?…  Працяг…

На працягу ХХ стагодзьдзя нямецкая армія была адной з галоўных ваенных сілаў у сьвеце. Менавіта з яе дапамогай нямецкія лідэры развязалі першую і другую Ўсясьветныя войны. Пасьля ж другой Усясьветнай вайны ў Заходняй Нямеччыне рабіліся, і не бяз посьпеху, спробы назаўсёды зьмяніць мілітарысьцкі, агрэсыўны характар нямецкай арміі. Пасьля ж краху камунізму і аб’яднаньня Нямеччыны перад нямецкай арміяй паўсталі новыя заданьні. Якія? Які сёньняшні стан нямецкага войску?…  Працяг…

Напярэдадні 9-га траўня расейскія войскі, дысьлякаваныя ў Чачні, былі пераведзеныя ў стан падвышанае баявое гатоўнасьці. Учора камандуючы расейскаю вайсковаю групоўкаю на Каўказе генэрал Трошаў аб’явіў, што расейскае ваеннае кіраўніцтва чакае тэрарыстычных актаў у Чачні пад час сьвяткаваньня Дня Перамогі…  Працяг…


***

(эфір 7 траўня)
Праскі Акцэнт:  Беларуская партызанка - нацыянальны рух ці інспірацыя НКВД?…  Працяг…

(эфір 4 траўня)
Неабжытая Спадчына:  Сакральная геаграфія Беларусі…  Працяг…

(эфір 4 траўня)
Паштовая Скрынка 111:  Норавы ў беларускім эгзархаце РПЦ, не сьпяшаймася называць сваіх чыноўнікаў мэрамі ды губэрнатарамі, пра шкоднасьць памяркоўнасьці ў палітыцы…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  АЛЯКСАНДАР МІЛІНКЕВІЧ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org