Сёньня першае мерапрыемства да Дня перамогі ў Магілеве правялі прадстаўнікі
апазыцыйных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. А 8-й гадзіне раніцы пачалося
ўскладаньне кветак да мэмарыяльных комлексаў ахвярам вайны.
Ва ўскладаньнях кветак бралі ўдзел прадстаўнікі мясцовых арганізацыяў
партыі БНФ, Народнае Грамадаы, Свабоднага Прафсаюза, Беларускай асацыяцыі
журналістаў. Іх было ўсяго з дзесятак чалавек. Прысутныя ўшанавалі паямць
ахвяраў Другой Усясьветнай вайны хвілінай маўчаньня.
Афіцыйныя мерапрыемствы да Дня перамогі ў Магілеве пачаліся яшчэ 3 траўня
і прайшлі, асабліва сёньняшнія, з вялікім размахам. Сябры Беларускага Патрыятычнага
Саюзу моладзі па колькасьці дзяржаўных сьцягоў і выяваў Лукашэнкі пераўзышлі
ўсіх. Затое пасьля шэсьця падлеткі цягалі іх ахапкамі па зямлі. Ветэраны
несьлі чырвоныя сьцягі і выявы Сталіна. Яны вельмі хутка стаміліся, бо
арганізатары шэсьця і мітынгу паклапаціліся пра зьнешні эфэкт, але не ўлічылі
ўзрост ветэранаў. Многія зь іх былі ня ў стане прайсьці пешкі паўз цэнтральны
пляц Магілеву, але аўтамабіляў не падрыхтавалі, як і не зрабілі для іх
на Савецкай плошчы месца, дзе яны маглі б сесьці, схавацца ад сонца ці
выпіць вады. Таму разам з падлеткамі, якія хутка пакідалі мітынг, адразу
пасьля яго пачатку паціху сыходзілі і састарэлыя ветэраны.
Марыя Ўсьціновіч, Магілеў
|