RFE/RL |
Аўторак, 9 Траўня 2000 |
Сёньня |
(эфір 8 траўня) Сёмага траўня пазначанае ў афіцыйным календары як дзень радыё і тэлебачаньня. Менавіта ў гэты дзень супрацоўнікі электронных мас- медыя адзначаюць сваё прафэсійнае сьвята. Ці стала яно сапраўды прафэсійным святам, асабліва для тых журналістаў, якія працуюць у недзяржаўных радыё- і тэлестудыях? Дыктатарскія і аўтарытарныя рэжымы надаюць электронным сродкам масавай інфармацыі найважнейшае значэньне. Менавіта яны становяцца рупарам прапаганды афіцыйнай ідэалёгіі. Менавіта імі ў першую чаргу карыстаюцца палітыкі, якія намагаюцца ў кароткія тэрміны прыйсьці да ўлады. Відавочна, што і Барыс Ельцын, і Аляксандар Лукашэнка, і той жа Владзімір Пуцін у барацьбе за пасаду прэзыдэнта найперш выкарыстоўвалі радыё і тэлебачаньне. Барыс Ельцын змог паказаць сябе ў якасьці барацьбіта з камуністычнай
намэнклатурай. Беларускае тэлебачаньне дапамагло Аляксандру Лукашэнку агучыць
свой славуты антыкарупцыйны даклад і ў кароткі час зрабіла яго нацыянальным
героем. Нагадаю, што напрыканцы 1993 году Аляксандар Лукашэнка паводле
сацыялягічных апытаньняў карыстаўся падтрымкай каля адной адсоткі рэспандэнтаў,
а пасьля
Відаць таму, разумеючы сакрэты свайго посьпеху, адразу пасьля прыходу
да ўлады спадар Лукашэнка пасьпяшаўся прыбраць тэлебачаньне да сваіх рук.
Адразу быў скасаваны Тэлерадыёкамітэт, а на яго грунце створаная тэлерадыёкампанія.
У выніку амаль усе
(Суднік: ) “Тады, пры звальненьні, да нас не былі выказаныя прэтэнзіі. На той час у тэлерадыёкамітэце ўсё было нармальна. Але ім не падабалася як мы працавалі, што рабілі і казалі. Можа здаецца гэтае выказваньне нясьціплым, але мы былі больш сумленнымі і дэмакратычнымі і сапраўды паверылі ў надыход тых пераменаў, якія мы ўсе адчувалі на той час, у бок дэмакратыі, сувэрэнітэту, праўды ў сродках масавай інфармацыі”. (Карэспандэнт: ) “Спадар Суднік, а што зьмянілася за гэтыя пяць гадоў, з таго часу як была створаная Нацыянальная тэлерадыёкампанія?” (Суднік: ) “Найперш зьмянілася матэрыяльная база. Цяпер надта багатымі яны сталі на абсталяваньне, на магчымасьці выездаў. На жаль на зьмесьце гэта мала адбілася. Бо пераход з аднаго ў іншае суправаджаўся тым, што зышлі вельмі многія прафэсіяналы. Па самых розных матывах людзі зыходзілі, і гэта тычылася многіх прафэсіяналаў. Многія зыйшлі і, відаць, таму на тэлебачаньні і радыё зьмест перадачаў не адпавядае таму ўзроўню тэхналягічнага начыньня, які сёньня там існуе”. Праз год пачаўся наступ на недзяржаўнае радыё і тэлебачаньне, якія яшчэ заставаліся незалежнымі ад уладаў. Напярэдадні рэфэрэндуму была зачыненая менская радыёстанцыя “Радыё 101,2”, дзе ў асноўным працавалі былыя карэспандэнты “Беларускай маладзежнай”. Адметна, што пад час прэзыдэнцкай кампаніі менавіта Лукашэнка абяцаў падтрымку дзяўчынам з гэтай радыёстанцыі. Пасьля такога ўладнага кроку ў Беларусі засталіся толькі тыя радыёстанцыі, якія асьвятлялі ўсе падзеі, за выключэньнем палітычных. Як тая ж “Бі-эй”. Яшчэ горшым быў лёс недзяржаўнага тэлебачаньня, якое поўнасьцю залежыла ад выдачы частотаў. Рэгіянальныя тэлестудыі ў асноўным маглі ахопліваць аўдыторыю ў межах гораду і блізкай да яго мясцовасьці. Ды й тое не заўжды. Менчукі, відаць, памятаюць, як на нейкі час зь ініцыятывы мясцовай вэртыкалі спыніў трансляцыю 8-мы канал, а праз нейкі час аднавіў сваю дзейнасьць і стаў правільным. На пэўны час спыніў сваё існаваньне недзяржаўны тэлеканал “Магілеў-2”, а менавіта пасьля таго, як правёў здымкі Чарнобыльскага шэсьця ў 1996 годзе. Кіраўнікам тэлеканалу растлумачылі, што не працуе антэна, аднак яна працавала для магілеўскага тэлерадыёаб’яднаньня. Менавіта да 1996 года беларускае тэлебачаньне заняло ў эфіры пануючыя
пазыцыі, што, відаць, і спрыяла перамозе ўладаў на рэферэндуме. Якраз у
тыя часы, нягледзячы на патрабаваньні Сямёна Шарэцкага і ягоных намесьнікаў,
БТ адмаўлялася забясьпечыць трансляцыю сэсіяў Вярхоўнага Савету. Магчыма
тады ўжо ня толькі спадар Лукашэнка, але апазыцыйныя палітыкі зразумелі,
што
Таму ж Лукашэнку ня хочацца, каб сваімі рукамі ён паспрыяў раскрутцы
сваіх канкурэнтаў. Мясцовыя тэлестудыі пазбавіліся таго ўплыву, які яшчэ
мелі ў першыя два гады прэзыдэнцкай улады. Зараз
На адным з сэмінараў прадпрымальнік, прадстаўнік тэлекампаніі ФІТ, адкрыта заявіў: “Вам, журналістам, лягчэй, звольняць – знойдзеце іншую працу. А нам, прадпрымальнікам, калі спыняць працу студыі, грошы ніхто ня верне”. Нават ляяльныя адносіны да ўладаў не абяцаюць пакою. Летась
Тыя, што зарабляюць крыху грошай, змаглі выжыць, але ж яны згубілі права звацца чацьвертай уладай і фармаваць грамадзкую думку. А без яе фармаваньня ўладу ў Беларусі ня зьменіш і новага прэзыдэнта не абярэш. Так што, цяжка сказаць ці можа звацца прафэсійным сьвятам дзень 7 траўня для журналістаў электронных мас-мэдыя Беларусі. Аляксандар Сердзюкоў
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |