RFE/RL |
Чацьвер, 23 Сакавіка 2000
Ініцыятары сьвяткаваньня Дня Волі былі выкліканыя ў Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт дзеля пошукаў кампраміснага рашэньня паміж уладамі і апазыцыяй у правядзеньні апазыцыйнай акцыі 25 сакавіка… Працяг… Сёньня ў Рэчыцы быў вынесены прысуд сябру тутэйшай арганізацыі “Сьведкі Еговы” Валянціну Гулаю. За адмову служыць у войску Рэчыцкі гарадзкі суд засудзіў яго на паўтары гады папраўчых працаў… Працяг… Генэральны пракурор Беларусі Алег Бажэлка пад час расьледваньня справы Міхала Чыгіра аддаваў сьледчым ворганам указаньні, якія груба парушаюць працэсуальнае заканадаўства Беларусі. Гэтак сьцьвярджаюць адвакаты экс-прэм’ера Беларусі, спасылаючыся на дакумэнт, які быў агалошаны на працэсе над Міхалам Чыгіром… Працяг…
ДА ЎВАГІ ЧЫТАЧОЎ
У прадпрымальніцкім асяродзьдзі Менску ўзьнікла яшчэ адная “гарачая кропка”. Стыхійны пратэст гандляроў адбыўся сёньня на сталічным аўтамабільным кірмашы ў Малінаўцы… Працяг… Грамадзка-палітычны дыялёг распачаўся, але пакуль што толькі на адмысловым сайце ў Інтэрнэце. Да канца сакавіка павінна адбыцца першая сустрэча прадстаўнікоў усіх больш як 80-ці арганізацыяў, што падалі заяўкі. Пасьля чаго ўлады абяцаюць інтэнсіўную працу ў жорсткім тэмпе… Працяг…
(эфір 22 сакавіка)
Адкрыцьцём выставы сяброў мастацкае суполкі “Пагоня” дэмакратычная інтэлігэнцыя краіны распачала сьвяткаваньне 82-х угодкаў Беларускае Народнае Рэспублікі… Працяг… НОВАЯ ПРАГРАМА
Адной з галоўных задачаў беларускага вонкапалітычнага ведамства ў галіне міжнароднае бясьпекі зьяўляецца падпісаньне адмысловае хартыі Беларусь–NATO, якая б цалкам рэгулявала стасункі паміж афіцыйным Менскам і Паўночна-Атлянтычным альянсам. Аднак МЗС Беларусі незадаволены тым, што Брусэль адцягвае падпісаньне гэтага дакумэнту… Працяг… Флагман заходніх інвэстыцыяў у Беларусі – завод “Ford Union” – перажывае эканамічныя цяжкасьці: ў параўнаньні з 1998 годам яго вытворчасьць скарацілася ў 4,5 разы. Свае меркаваньні пра прычыны крызысу выказаў прэзыдэнт дасьледнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка… Працяг… Група экспэртаў ААН правяла расьсьледаваньне парушэньня санкцыяў, якія былі ўпершыню ўведзеныя ў 1993 годзе супраць ангольскага сепаратысцкага руху УНІТА. Сярод урадаў, якія падазраюцца ў парушэньні ААНаўскага эмбарга: Баўгарыя, Расейская Фэдэрацыя, Украіна, Бэльгія, а таксама Беларусь. У чым жа абвінавачваюцца гэтыя краіны?… Працяг… Сёньня ўжо чацьверты дзень візыту Яна Паўла ІІ на Блізкі Ўсход. Гэты візыт сам папа акрэсьлівае як паломніцтва ў Сьвятую Зямлю і зьдзяйсьненьне сваёй запаветнай мары. Папа быў цёпла прыняты ў Ярданіі, наведаў гару Морыя, зь якой Майсей глядзеў на Зямлю Абяцаную. Аднак сустрэчы і выступленьні Папы, як і можна было спадзявацца, далёка выйшлі па-за рамкі рэлігіі і пілігрымства і шырока камэнтуюцца як важная палітычная падзея… Працяг… За тры дні да прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі мала хто з аглядальнікаў сумняецца, што Пуцін без асаблівых намаганьняў пераможа ўжо ў першым туры. Што далей? Амэрыканскі часопіс “Time” піша, што свайго роду ўзорам для стварэньня моцнай дзяржавы “а ля Пуцін” можа служыць экспэрымент, які праводзіцца цягам апошніх шасьці гадоў у Беларусі пад кіраўніцтвам Лукашэнкі… Працяг…
(эфір 19 сакавіка)
(эфір 19 сакавіка)
(эфір 18 сакавіка)
Галасы Стагодзьдзя: ЛІЛЯ АСТРАЎЛЯНЧЫК… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |