RFE/RL |
Пятніца, 10 - Нядзеля, 12 Сакавіка 2000
Кангрэс ЗША ўчора праводзіў беларускія слуханьні. Наша вечаровая праграма з-за розьніцы у часе выйшла тады, калі ўдзельнікі слуханьняў яшчэ знаходзіліся на Капіталійскім узгорку. Сёньня ў нашай праграме – яшчэ некалькі галасоў з Вашынгтону… Працяг… Удзел у слуханьнях ў Кангрэсе ЗША беларускага пытаньня ўзяў і кіраўнік рабочай групы ў справах Беларусі Парлямэнцкай Aсамблеі АБСЭ Адрыян Севярын. Пасьля заканчэньня паседжаньня ён адказаў на пытаньні нашае карэспандэнткі ў Вашынгтоне Ірыны Курапаткінай… Працяг…
(эфір 9 сакавіка)
(эфір 9 сакавіка)
10 сакавіка шэраг беларускіх праваабаронцаў бралі ўдзел у відэаканфэрэнцыі з удзелам намесьніка Дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Амэрыкі ў пытаньнях правоў чалавека, дэмакратыі і працы Гаральда Коў. Размова была прысвечана вынікам учорашніх слуханьняў адносна сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, што адбыліся ў Кангрэсе ЗША… Працяг… Адбылася сустрэча арганізатараў “Маршу Свабоды – 2” з прадстаўнікамі сталічных уладаў, пад час якой вырашаліся тэхнічныя моманты правядзеньня акцыі. У выніку ўлады і апазыцыянэры прыйшлі да згоды фактычна ва ўсіх пытаньнях правядзеньня “Маршу”… Працяг… Кіраўніцтва Беларускага Тэлебачаньня звольніла вядучага папулярнай моладзевай перадачы “Крок” Яраслава Беклямішава. У апошняй праграме Яраслаў запрасіў вядомага кінарэжысэра, аўтара знакамітага фільму “Обыкновенный президент”… Працяг… У Менскім гарадзкім судзе працягваюцца слуханьні справы экс-прэм’ера Беларусі Міхала Чыгіра, якога абвінавачваюць у службовых злоўжываньнях ды іншых злачынствах. Некаторыя са сьведкаў даюць вельмі няпэўныя ці блытаныя паказаньні, якія разыходзяцца з паказаньнямі на папярэдніх допытах. Абарона Чыгіра зьвязвае гэта зь ціскам сьледчых… Працяг… Адвакатка Ўладзімера Кудзінава Тацяна Станкевіч наведала свайго падабароннага ў калёніі, што на вуліцы Апанскага… Працяг…
(эфір 9 сакавіка)
Распачаўся рабочы візыт у Менск дэлегацыі польскіх праваахоўных ворганаў на чале з галоўным камісарам паліцыі Польшчы Янам Міхнам… Працяг… Колькасьць беларускіх пасярэднікаў у хуткім часе значна скараціцца. Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт пра ліцэнзаваньне пасярэдніцкае дзейнасьці, які пачне дзейнічаць зь 1 ліпеня… Працяг… Ці спыняць беларускія ўлады палітыку рэпрэсіяў у дачыненьні да дэмакратычных прафэсійных саюзаў? Адказ на гэтае пытаньне павінна была даць учорашняя сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімерам Ярмошыным. Сёньня высьветлілася, што палёгкі прафэсійным саюзам чакаць наўрад ці варта… Працяг…
(эфір 9 сакавіка)
Мікола Ермаловіч быў уважлівым слухачом і сталым удзельнікам перадачаў Беларускай службы Радыё Свабода. Цікавіла яго і перадача "Беларускі дыялёг на Інтэрнэце". Аляксандар Лукашук успамінае… Працяг… Сёньня міністар абароны Расеі паведаміў, што 84 дэсантнікі загінулі ў выніку сутыкненьня з чачэнскімі паўстанцамі ў раёне Улус-Керту, які разьмешчаны што ў сарака кілямэтрах у паўднёва-ўсходнім кірунку ад Грознага… Працяг… У ЗША расьце заклапочанасьць з нагоды шматлікіх фактаў парушэньня правоў чалавека ў Чачні. Гэтая заклапочанасьць узмацняецца тым, што Ўладзімер Пуцін – адзін з галоўных ініцыятараў вайны ў Чачні – амаль напэўна будзе абраны прэзыдэнтам Расеі 26 сакавіка. Дзяржаўны Сакратар ЗША Мэдлен Олбрайт у сувязі з гэтым зьмясціла на старонках газэты “Washington Post” свой камэнтар… Працяг…
(эфір 9 сакавіка)
(эфір 9 сакавіка)
(эфір 8 сакавіка)
(эфір 6 сакавіка)
(эфір 5 сакавіка)
(эфір 5 сакавіка)
Галасы Стагодзьдзя: АЛЯКСЕЙ МАРАЧКІН…
Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |