RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Аўторак, 20 Чэрвеня 2000
 


Апазыцыя не баіцца парлямэнцкіх выбараў, але ня хоча ўдзельнічаць у фарсе пад назовам «выбары». Менавіта гэтую думку спрабавалі данесьці сёньня да дэлегацыі «тройкі», што знаходзіцца цяпер у Менску, прадстаўнікі Кансультацыйнае рады апазыцыйных палітычных партыяў…  Працяг…

Візыт парлямэнцкай дэлегацыі АБСЭ ў Менску, які распачаўся 19-га чэрвеня, кіраўнік Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску амбасадар Вік назваў яшчэ адной спробай узьдзейнічаць на беларускія ўлады. Ці ўдалай будзе гэтая спроба?…  Працяг…

20 чэрвеня на пашыраным паседжаньні савету “Палаты прадстаўнікоў” вырашана ўнесьці ў парадак дня сэсіі прапановы адносна ўдасканаленьня Выбарчага кодэксу, што паступілі ад Аляксандра Лукашэнкі на падставе рэкамэндацыяў гэтак званага “грамадзкага дыялёгу”. 22 чэрвеня гэтыя папраўкі будуць разгледжаныя на пленарным паседжаньні “Палаты прадстаўнікоў”. Але сам праект фактычна не прадугледжвае асаблівае дэмакратызацыі вабарчага працэсу…  Працяг…

У Менску побач зь пляцам Незалежнасьці, у Ленінградзкім завулку, актывісты Аб’яднанае Грамадзянскае партыі правялі несанкцыяваны пікет у падтрымку свабоды мітынгаў і сходаў…  Працяг…

Сёньня ў Маскве пройдзе паседжаньне прэм’ераў краінаў – удзельніц СНД. У сераду ў сталіцы Расеі адбудзецца саміт кіраўнікоў дзяржаваў Судружнасьці. Учора Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што чакае ад саміту вырашэньня адзінага пытаньня – стварэньня зоны свабоднага гандлю. Ён заявіў, што калі зона ня будзе створаная, Судружнасьць нікому ня будзе патрэбная…  Працяг…

Незалежны прафсаюз гарнякоў вытворчага аб’яднаньня “Беларуськалій” правёў пазачарговую Раду прадстаўнікоў. Шахтэры ўстрывожыліся дырэктываю ўраду, паводле якой яны павінны дзеля ратаваньня сельскае гаспадаркі прадаваць сваю прадукцыю калгасам у дзесяць разоў таньней за ейны сабекошт…  Працяг…

Пад час учарашняе паездкі ў Смалявічы на мясцовае аб’яднаньне “Дом паркету” Аляксандар Лукашэнка паабяцаў, што ў блізкім часе забароніць прадаваць на экспарт беларускую драўніну за бесцань, як сыравіну ў выглядзе бярвеньня. Ён таксама заявіў, што недзяржаўныя прадпрыемствы галіны не павінны быць у горшых умовах, чым дзяржаўныя…  Працяг…

У гэтым месяцы колькасьць жыхароў у Беларусі ўпершыню за апошнюю чвэрць стагодзьдзя апусьцілася ніжэй за 10-мільённую адзнаку. За 5 апошніх гадоў Беларусь ператварылася ў нацыю, якая імкліва старэе. Пры цяперашніх дэмаграфічных тэндэнцыях праз 50 гадоў колькасьць жыхароў краіны можа скараціцца ўдвая…  Працяг…

Адразу сем службовых асобаў аштрафаваў Мазырскі раённы камітэт дзяржкантролю пасьля сумеснай з Цэнтрам гігіены і эпідэміялёгіі праверкі арганізацыі харчаваньня ў дзіцячых і дашкольных установах…  Працяг…

На Гарадзеншчыне да апошніх дзён працягваецца перасейваньне зьнішчаных замаразкамі палеткаў. На сёньняшні дзень перасеена 54.000 гектараў, зьнішчана было на 20.000 болей. У шасьці раёнах загінула да паловы ўсіх азімых…  Працяг…

Сёньня паліцыя Брытанскага городу Дуўр правяла допыты кіроўцы грузавіка, у кантэйнеры якога былі знойдзены 58 загінулых нелегальных імігрантаў зь Кітаю. Два імігранты выжылі і зараз знаходзяцца у бальніцы, пад аховаю. Брытанская паліцыя спадзяецца, што сьведкі трагедыі раскажуць падрабязнаcьці пра кантрабанду нелегальных уцекачоў зь Кітаю…  Працяг…

На футбольным чэмпіянаце Эўропы вызначыліся першыя чвэрцьфіналісты. Гэта нацыянальныя зборныя Італіі і, што сталас сэнсацыяй,Турэччыны. Між тым, жарсьці на чэмпіянаце віруюць ня толькі на футбольных палях, але й вакол іх. УЕФА нават пагражае забараніць зборнай Англіі удзельнічаць у спаборніцтвах, калі брытанскія заўзятары будуць зноў хуліганіць…  Працяг…


***

(эфір 20 чэрвеня)
CC 2000: Расейскія спэцслужбы актывізуюць дзейнасьць на Захадзе…  Працяг…

(эфір 18 чэрвеня)
Праскі акцэнт: Праваабарончая дзейнасьць і палітыка…  Працяг…

(эфір 17 чэрвеня)
Сымбаль Веры: Прымхі і вера…  Працяг…

(эфір 16 чэрвеня)
На доўгім шляху: Беларуская памяркоўнасьць - праклён ці памяркоўнасьць?…  Працяг…

(эфір 15 чэрвеня)
Паштовая Скрынка 111: Ізноў ліст пра беларускую праваслаўную аўтакефалію, ці ня трэба апазыцыі ўсё ж узяць удзел у выбарах ды іншае…  Працяг…

(эфір 13 чэрвеня)
Карлаў мост: Чэскі фэномэн - аўтамабіль "Шкода"…  Працяг…

(эфір 11 чэрвеня)
Заўзятар: Адстаўка Бароўскага, чаму беларускія букмэйкеры прапануюць такія маленькія каэфіцыенты выйгрышаў…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя: ІВАН ФУРСЕВІЧ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org