RFE/RL |
Панядзелак, 12 Чэрвеня 2000
Рэдакцыя газэты “Народная Воля” і журналіст Юры Сьвірко, аўтар інтэрвію з Тамарай Віньнікавай, што было апублікана 10 чэрвеня, падаюць скаргу ў пракуратуру й пазовы ў суд на Беларускую тэлевізію і дыктара перадачы “Рэзананс” А.Зімоўскага за парушэньне аўтарскага права й паклёп. Зімоўскі ў мінулую нядзелю агучыў тыя абзацы з інтэрвію Віньнікавай, якія быццам бы былі скарочаныя рэдакцыяй… Працяг… Кансультацыйная рада апазыцыйных палітычных партыяў лічыць, што «адзіным выйсьцем з канстытуцыйнага й палітычнага крызысу зьяўляюцца перамовы паміж уладаю і палітычнай апазыцыяй у фармаце, вызначаным міжнароднымі дакумэнтамі пры пасярэдніцтве КНГ АБСЭ…». Пра гэта гаворыцца ў сёньняшняй заяве Кансультацыйнае рады… Працяг… Сваякі 20-гадовага жыхара Жодзіна Міхала Шапавалава зьвярнуліся з заяваю ў мясцовую Гэльсынскую групу БГК. Яны паведамляюць пра факт жорсткага антыгуманнага абыходжаньня міліцыянтаў зь юнаком у тутэйшым гарадзкім аддзеле ўнутраных справаў. Пасьля сустрэчы зь міліцыянтамі Міхал можа застацца калекам… Працяг… Супрацьстаяньне міністра абароны Аляксандра Чумакова й старшыні камісіі ў справе мэдычнага асьведчаньня кіраўніцкага складу Ўладзімера Мялюшкі скончылася тым, што шэрагоўцу Мялюшку пасьля ўмяшаньня галоўнакамандуючага Лукашэнкі вернутыя пагоны палкоўніка… Працяг… Гімназія не для беларускамоўных вучняў – так вырашыла сталічнае адукацыйнае начальства, прымаючы рашэньне пра наданьне сярэдняй школе № 146 гімназычнага статусу. Аднак ня ўсе бацькі пагадзіліся з такім рашэньнем… Працяг… На сёньняшні дзень Бераставіцкім райвыканкамам быў прызначаны тэрмін высяленьня з кватэры праваслаўнага сьвятара Івана Спасюка, які жыве у мястэчку Пагранічны. Аднак ягоная сям’я зь пяці чалавек пакуль засталася на месцы… Працяг… Кожны трэці рабочы Беларусі гатовы сёньня браць удзел у страйкавым руху. Такі вынік сацыялягічнага дасьледаваньня, праведзенага на буйнейшых заводах краіны… Працяг… Беларускія эколягі пратэстуюць супраць плянаў пашырэньня сховішча радыеактыўных адкідаў ля менскага мікрараёну Сосны. Між тым, прадстаўнікі навукі й дзяржаўных установаў сьцьвярджаюць, што рэканструкцыя сховішча абумоўленая патрабаваньнямі часу і прывядзе да паляпшэньня умоваў захаваньня небясьпечных рэчываў… Працяг… Уплывовая міжнародная газэта, якая выдаецца ў Парыжы, International Herald Tribune надрукавала на сваіх старонках палітычны камэнтар да праблемы свабоды сродкаў масавай інфармацыі ў Расеі… Працяг… Год таму скончыліся баявыя дзеяньні ў Косаве. Міратворцы дзяржаваў НАТА, Расеі ды іншых эўрапейскіх краінаў увайшлі ў гэтую югаслаўскую правінцыю… Працяг…
(эфір 9 чэрвеня)
(эфір 9 чэрвеня)
(эфір 8 чэрвеня)
(эфір 8 чэрвеня)
Галасы Стагодзьдзя: ГАЛІНА ПАЛАЧАНІНА… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |